Бакалавр
Дипломные и курсовые на заказ

Практическая часть. 
Активизация познавательной деятельности школьников в процессе обучения

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Голас друга — на хвіліну спыніць, Голас любай — сагрэць сонцам лета, Голас мацівярнуць з таго свету. М. Танк Эпіграф: Без маці няма ні паэта, ні героя. М. Горкi. Назавіце дзеясловы, якія перадаюць дзеянні маці / не спала, падала ад зморы, глядзела ў змрок, прала кужаль, капала гліну, жала, хадзіла ў лес па дровы./. За ласку і пяшчоту рук, За чуйнае сэрца, Бяссонныя ночы, За дужасць і смеласць… Читать ещё >

Практическая часть. Активизация познавательной деятельности школьников в процессе обучения (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Применение активного метода обучения на примере урока белорусской литературы в 5 классе.

Урок по белорусской литературе на тему:

«Лірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы «Мама» .

Тэма: Лірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы «Мама» .

Форма урока:

камбiнаваны урок, накiраваны на вырашэнне некалькiх дыдактычных мэт: праверка ведау i авалоданне новымi.

Метады навучання:

размова, рассказ настаунiка, праца с наглядным матэрыялам и падручнiкам, творчая праца.

Мэта:

  • 1. Спрыяць свядомаму засваенню зместу верша, фарміраванню аналітычных уменняў.
  • 2. Фарміраваць навыкі выразнага чытання.
  • 3. Выхоўваць любоў, павагу, пачуццё пяшчоты і ласкі да маці.

Абсталяванне:

партрэт С. Грахоўскага, дзіцячыя малюнкі мам, плакат з жанчынай-маці, выстава кніг, сачыненні вучняў па тэме, асабістыя вершы, плакат «Любая маці», выказванні на плакатах, Выказваннi:

  • 1 Дзеці свету, беражыце маці! Р. Гамзатаў.
  • 2. Мы будзем вечна ўслаўляць тую жанчыну, чыё імя Маці… М. Джаліль
  • 3. Голас незнаёмага можа здзвіць,

Голас друга — на хвіліну спыніць, Голас любай — сагрэць сонцам лета, Голас мацівярнуць з таго свету. М. Танк Эпіграф: Без маці няма ні паэта, ні героя. М. Горкi.

Ход урока:

  • 1. Арганізацыйны момант.
  • 2. Уступнае слова настауніка.
  • — Наш урок я хацела б пачаць са слоў М. Горкага (зачытваецца эпіграф)
  • -Што нам гаворыць пісьменнік гэтымі радкамі?
  • — Вобраз маці - увасабленне дабрыні, самаахвярнасці, бескарыслівасці. Само слова маці такое кароткае, але вельмі дарагое для кожнага чалавека. Мацінайдаражэйшы чалавек на свеце. Ніхто не можа так горка і ціха тужыць, як маці, ніхто не можа так моцна любіць, як маці, ніхто не ўмее так ахвяраваць сабой і цярпець, як маці. Праз якія толькі выпрабаванні не прайшла жанчына-маці дзеля шчасця сваіх дзяцей. Светлы вобраз маці не прамінуў ні водны паэт і пісьменнік. Аб самаахвярнасці Маці, яе турботах, пакутах, клопатах гавораць многія пісьменікі. (Зварот да выставы кніг)

I сведчаннем таму з*яуляецца вось гэтая выстава. Звярніце увагу, колькі кніг прысвечана маці. Бо кожны пісьменнік лічыў сваім святым абавязкам выказаць словы падзякі самаму дарагому і блізкаму чалавекумаці. Не пакінуў без увагі гэты вобраз і С. Грахоўскі ў сваім вершы «Мама» .

Але перад знаёмствам з вершам давайце праверым д/з, бо вы павінны былі падрыхтаваць:

невялічкія сачыненні пра маці або крылатыя выразы пра маці, або выразнае чытанне верша на памяць пра маці.

  • 3) Праверка д/з.
  • 4) Знаёмства з тэмай урока і вызначэчче мэтаў урока.
  • — 3 нашай размовы вы напэўна ужо зразумелі, што урок наш сённяшні будзе прысвечаны маці. Тэма ўрока гучыць так: «Лірычная споведзь С. Грахоўскага ў вершы «Мама». Таму давайце паспрабуем вызначыць мэты нашага сённяшняга ўрока.

/Вызначэнне мэт./.

5) Знаёмства з вершам.

Мама Калі пушок прабіўся над губою.

I ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, Матуля адзінокая мая.

Мне сорамна здавалася часамі.

Сярод хлапцоў — цыбатых забіяк -;

Назваць цябе, як у маленстве, «ма-ма»,.

Таму часцей не называў ніяк.

А вечарамі, слова не сказаўшы,.

Ішоў блукаць каля чужых варот.

I пазіраў, як у акенцы нашым Мільгаў у лямпе да світання кнот.

Не спала ты асеннімі начамі,.

Хоць падала ад зморы галава, Глядзела ў змрок вільготнымі вачамі,.

Прывычная да гора удава.

Ты прала кужаль, ты капала гліну, А ў час жніва зусім не чула рук, Ды гаварыла ласкава пра сына:

«Хай падрасце, няхай паспіць сынок»,.

I зноў сама збіралася па дровы, А ў валасах гусцела сівізна -;

«Хоць бы сказаў ён ласкавае слова, Хоць бы, як колісь, мамаю назваў».

…Прайшлі гады. Мы пасівелі самі,.

I, мабыць, крыўдна мне не аднаму, Што гэтае святое слова «мама».

Сказаць ужо няма каму.

/ Чытанне верша настаунікам./.

Які настрой выклікаў гэты верш? / смутак, роспач/.

  • 6)Высвятленне мастацкіх асаблівасцяў верша.
  • -Пры дапамозе чаго аўтар перадае пачуцці і думкі ў вершы? / Пры дапамозе мастацкіх сродкаў./

Назавіце дзеясловы, якія перадаюць дзеянні маці / не спала, падала ад зморы, глядзела ў змрок, прала кужаль, капала гліну, жала, хадзіла ў лес па дровы./.

Падбярыце тэкставыя сінонімы да слова «мама» / Удава / Як вы разумееце гэта слова?

А якія эпітэты можна падабраць да слова «мама» ?

У вершы ёсць метафары. Што гэта? Назавіце іх./ У сны прыйшло дзявочае імя; падала ад зморы галава; у час жніва зусім не чула ног/.

Як вы іх разумееце?

7) Аналіз верша.

Што хвалюе, засмучае паэта?

Чаму, звяртаючыся да маці, паэт называе яе адзінокай? Які сэнс ён укладвае ў гэта азначэнне?

Якія радкі верша сведчаць аб тым, што доля маці была нялёгкай?

Як маці ставілася да сына? Што пра гэта гаворыць аўтар?

Вусна намалюйце:

а) паэта ў маладосці б) паэта ў сталым узросце.

Якая асноўная думка верша? / «Дарыце маці ласку і любоў, пакуль яна яшчэ жывая!

Скажыце, калі ласка, у якім узросце нам патрэбна маці?

8)Работа над інтанаваннем верша.

Выразнае чытанне верша.

  • -Ваша задача падабраць да строф інтанацыйныя пачуцці, пры дапамозе якіх перадаць правільную інтанацыю верша. /Выразнае чытанне верша./
  • 9)Зварот да малюнкау.
  • -А зараз разгледзім малюнкі мам, якія вы зраблі! Якімі ўсе стараліся паказаць сваіх мам? / Прыгожымш, з усмешкай, у светлым адзенні і г. д.
  • 10)Праца над рэпрадукцыяй Г. Вашчанкі «Мацярынскія крылы» .

Што вы бачыце на першым і другім планах карціны?

Чаму рэпрадукцыя называецца «Мацярынскія крылы? «.

  • 11)Чытанне дзецьмі ўласна напісаных вершаў, прысвечаных маці.
  • -А зараз мы праслухаем вершы, якія вы самі нашсалі і прысвяцілі сваім матулям. /Пад музыку дзеці чытаюць/
  • 12)Малітва за маці.
  • -Зараз я папрашу ўсіх устаць і вымавіць словы малітвы за тую адзіную, якая падарыла нам самае дарагое — жыццё.

Памолімся за маці!

За ласку і пяшчоту рук, За чуйнае сэрца, Бяссонныя ночы, За дужасць і смеласць, Любоў і падтрымку, За веру і радасць, За шчырасць і дбайнасць.

13)Падагульненне.

Скажыце, калі ласка, калі мы адзначаем Дзень маці? /14 кастрычніка/.

3 якім святам супадае? / Пакрова/.

А ці азначалася гэта свята раней?

Дзякуючы каму з’явілася ў нашым календары гэтае свята?

/ Ураду, які вядзе актыўную палітыку ў абарону правоў маці. А з 1996 г. у нашай краіне гэтае святав адзначаецца афіцыйна.

Як вы віншуеце сваіх матуль у святы? Як робіце ім прыемнае? /Чытанне ўласнага верша, вусае выказванне, дапамога маці./.

А ці бывае сорамна вашым матулям за вас?

  • 14)Рэфлексія.
  • -Зараз я прапаноўваю вам падарываць кветачку матулі. Калі ўрок вам спадабаўся — матулі, якая усміхаецца; калі не спадабаўся — сумнай, а калі вы адчувалі поўнае раўнадўшша — вось гэтай матулі, але разам з гэтым пастаўце на кветачцы сабе адзнаку за ўрок, на колькі вы працавалі
  • 15)Д/з.

Верш на памяць.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой