Гісторыя станаўлення агляду
Вызначэнне гэтых функцый жанру дапамагае абмаляваць у агульных рысах прадмет агляду — гэта пытанні палітыкі, эканомікі, характэрныя сацыяльныя з’явы і тэндэнцыі іх развіцця, пытанні ладу жыцця і міжчалавечых адносін і многае іншае. Прадметам агляду могуць быць ідэі, запазычаныя з філосафіі, гісторыі, літаратуры. Для яго характэрная прасторава-часавая або тэматычная сувязь аб’ектаў назірання… Читать ещё >
Гісторыя станаўлення агляду (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Змест Уступ
1. Гісторыя станаўлення агляду
2. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уступ Дадзеная кантрольная работа разглядае дзве тэмы: «Гісторыя станаўлення агляду» і «Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння». Кожная з тэм цікавая, актуальная і ўяўляе сабой значную частку ў развіцці і станаўленні журналістыкі як дысцыпліны. Мэтай напісання дадзенай кантрольнай работы з’яўляецца знаёмства з аглядам як з адным з найстарэйшых газетначасопісных жанраў і публіцыстыкай, якая аб’ядноўвае ў сабе якасці навукі і мастацтва і выступае як адмысловы тып творчасці. Значная роля кантрольнай работы растлумачваецца самастойным пошукам, адборам і вывучэннем інфармацыі, што з’яўляецца вельмі важным для студэнтаў завочнай формы навучання. Навыкі, набытыя пры напісанні кантрольнай работы і матэрыял, вывучаны пры гэтым самастойна, з’яўляюцца вельмі каштоўнымі і карыснымі крыніцамі папаўнення ведаў.
Актуальнасць працы заключаецца ў тым, што як сацыяльны інстытут журналістыкі, а разам з ёй і публіцыстыка, непарыўна звязаны з тым грамадствам, у якім яны функцыянуюць, адлюстроўваючы яго ідэалогію, дзейнічаючы па яго юрыдычным і эканамічным законам. Узнікае публіцыстыка толькі ў тым грамадстве, якое адчувае патрэбу ў масавай інфармацыі. Як сацыяльны інстытут журналістыка з’явілася на мяжы XVI — XVII стагоддзяў, калі ў класа буржуазіі ўзнікла патрэба ў распаўсюдзанні і спажыванні сацыяльна-эканамічнай інфармацыі.
Пры напісанні дадзенай кантрольнай работы была выкарыстана вучэбная літаратура для ВНУ і электронныя крыніцы, узятыя з Internet.
1. Гісторыя станаўлення агляду Агляд — гэта жанр, вынайдзены зусім не журналістамі. Ён выкарыстоўваўся задоўга да ўзнікнення перыядычнай прэсы. Уласцівыя гэтаму метаду формы і спосабы адлюстравання рэчаіснасці можна, напрыклад, знайсці ў тэкстах Плутарха (46 — 120 гг.), пазней — у дыдактычных аглядах кітайца Ван-Ан-Хі (1021 — 1086 гг.), у «Вопытах» Мантэня (XVI ст.) і ў раздзелах з кнігі «Агляды Парыжа» Луіса Себасцьяна Мерсье. Менавіта апошняга лічуць заснавальнікам журналісцкага агляду, так як першыя з раздзелаў свайго дванаццацітомнага выдання ён друкаваў менавіта ў газеце.
Перараджэнне агляду звязана з часопісамі XIX ст. Газета ў той час была ў стане сістэмна друкаваць інармацыйныя паведамленні аб галоўных падзеях, што адбываліся ў свеце i краіне, i нават каменціраваць найбольш важныя паасобку. Чacoпic, які выходзіў адзін раз у месяц, а то i ў квартал, такой магчымасці не меў. Калі i друкаваліся асобныя паведамленні, дык яны не рабілі належнага ўздзеяння на чытача з-за страты фактару аператыўнасці. Само жыццё прымусіла супрацоўнікаў часопісаў успамінаць забытую з цягам часу літаратурную форму, у якой страта фактару аператыўнасці кампенсавалася б тэкставымі спосабамі інтэрпрэтацыі фактычнага матэрыялу, у прыватнасці, аналітычнымі, публіцыстычнымі. Заснавальнікам літаратурнага агляду таго часу стаў В.Р. Бялінскі, агляду зарубежнага жыцця — М.М. Карамзін, аглядаў унутранага жыцця — М.А. Дабралюбаў, Г. 3. Енісееў.
3 цягам часу публіцыстычны агляд, як зручная літаратурная форма для паведамлення і інтэрпрэтацыі падзей, паступова пачаў заваёўваць газетныя старонкі. Грамадскае жыццё набірала тэмп, развіваліся эканоміка, культура, адбываліся складаныя працэсы ў палітычным жыцці. Інфармацыйная плынь год за годам шырылася. Газеты не маглі асвоіць яе праз інфармацыйныя формы. Таму ўстойлівае месца ў перыёдыцы заняў агляд і ўзнікла журналісцкая спецыяльнасць — аглядальнік.
Можна сказаць, што сучасны агляд не адносіцца да жанраў журналістыкі, якія штодзённа і інтэнсіўна выкарыстоўваюцца. Аднак ён патрэбны і вельмі важны для аналітычнай журналістыкі не менш, чым іншыя жанры.
Асабістая прыкмета агляда як жанра — адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка. У чым адрозненне гэтага жанру ад іншых жанраў журналістыкі, у чым яго своеасаблівасць? Гэта становіцца ясным падчас вызначэння функцыі і прадмету агляда. Аглядаць — значыць назіраць і абдумваць заўважанае (але зусім не любацца ім). У аглядзе ярка выяўляецца пазіцыя журналіста. Аглядальнік павінен:
— узбуджаць цікавасць аўдыторыі, распавядаць ёй пра падзеі, працэсы, якія адбываюцца ў жыцці грамадства;
— адстойваць перадавыя пункты гледжання і спрыяць ўдасканаленню «асабістай стратэгіі» грамадзян;
— выяўляць ў з’явах іх сутнасць, паказваць супярэчнасці рэчаіснасці;
— праз высвятленне сутнасных сувязей, вызначэнне лініі развіцця з’яў, асэнсоўваць ход грамадскага развіцця;
— спрыяць практычнаму вырашэнню праблем грамадства.
Вызначэнне гэтых функцый жанру дапамагае абмаляваць у агульных рысах прадмет агляду — гэта пытанні палітыкі, эканомікі, характэрныя сацыяльныя з’явы і тэндэнцыі іх развіцця, пытанні ладу жыцця і міжчалавечых адносін і многае іншае. Прадметам агляду могуць быць ідэі, запазычаныя з філосафіі, гісторыі, літаратуры. Для яго характэрная прасторава-часавая або тэматычная сувязь аб’ектаў назірання. Не выпадкова агляд мае строгую перыядычнасць выхаду ў свет (штодзённыя, уключаныя ў безупынны інфармацыйны працэс i ў большай ступені разлічаныя на пастаяннага чытача; штотыднёвыя, штомесячныя, якія ахопліваюць шмат фактычнага матэрыялу i вызначаюцца складанай тэкставай структурай). Агляд як бы падводзіць вынік пэўнага перыяду жыцця, дзейнасці ў той ці іншай сферы грамадства. Менавіта згаданая асаблівасць сувязяў прадмета агляду дазваляе галоўным чынам адрозніваць агляд ад артыкула (для апошняга характэрным з’яўляецца прычынна-следчая сувязь паказу феноменаў). У адрозненне ад каментарыя, прадметам якога выступаюць перш за ўсё разнастайныя новыя падзеі і з’явы, для агляду важныя тыя працэсы, падзеі, якія з’яўляюцца сімптаматычнымі для сучасных сацыяльных адносін: яны служаць прыкладамі, якія дэманструюць пэўныя аўтарскія ідэі, значныя для грамадства.
Відавому дзяленню па прыкметах формы агляд не паддаецца. Унутрыжанравыя віды вызначаны па іншых прыкметах. Агляды з шырокім ахопам рэчаіснасці прынята называць агульнымі. Яны, як правіла, асвятляюць развіццё падзей за пэўны перыяд (квартал, месяц, тыдзень). Агляды, у якіх гаворка ідзе пра стан спраў у пэўнай галіне, вузкай сферы эканомікі, навукова-сацыяльнай сферы, спорту, называюцца тэматычнымі. Тэматычныя агляды засведчваюць спецыяльныя жанравыя рубрыкі: «Міжнародны агляд», «Эканамічны агляд», «Сельскагаспадарчы агляд», «Навуковы агляд», «Літаратурны агляд», «Кінаагляд», «Тэатральны агляд», «Спартыўны агляд», «Футбольны агляд», «Шахматны агляд» i г. д. Выпрацавана цэлая «паліца» тэматычных i мэтавых рубрык, у якіх слова «агляд» адсутнічае, але яны суправаджаюць менавіта аглядныя жанравыя формы, часцей камбінаваныя.
Асноўны метад агляду заключаецца ў тым, каб з дапамогай глыбокага разгляду пэўнай сукупнасці фактаў, аб’яднаных часам, прасторай, пазнаёміць аўдыторыю з працэсамі, якія адбываюцца ў грамадстве, з сітуацыямі і праблемамі, якія ўзніклі. Ідучы ад з’явы да сутнасці, аўтар прыводзіць аўдыторыю да пэўнай ідэі. Выразныя дэталі служаць апорнымі кропкамі аргументацыі або самімі аргументамі, апярэджваюць саму ідэю (тэзіс, выснова). У адрозненне ад артыкула, дзе актыўна выкарыстоўваюцца менавіта лагічныя довады, у аглядзе прымяняюцца перш за ўсё выразныя прыклады, дэталі, якія надаюць тэксту канкрэтны характар. Гэта адбываецца перш за ўсё таму, што аглядальнік хоча завастрыць сваю ўвагу на агульназначных праблемах. Для прыцягнення ўвагі аўдыторыі ён аперуе цалкам пэўнымі фактамі, выкарыстоўвае ўздзеянне нагляднасці, дэталёва спыняецца на дробязях, каб затым хутка адысці ад іх, накіраваўшыся да агульнага. Таму аглядальнік павінен валодаць як талентам мікраскапіравання жыцця, так і талентам шырокага яго бачання, як бы разглядаючы свет праз бінокль, падносячы яго да вачэй то павялічваючымі, то памяншальнымі лінзамі.
Паколькі агляды публікуюцца з пэўнай перыядычнасцю, то гэта адбіваецца і на выбары тэм, характары, глыбіні аналізу. Чым радзей публікуюцца агляды, тым больш у аўтара магчымасцей знайсці ў патоку падзей факты, болей цікавыя для аўдыторыі, прааналізаваць іх, абагульніць. Разам з тым працяглыя прамежкі часу паміж выхадамі агляду прыводзяць да таго, што аўдыторыя ўжо шмат ведае пра падзеі з аператыўных публікацый (рэпартажаў, справаздач, карэспандэнцыі і інш.)
Варта адзначыць, што багацце аглядных рубрык (адпаведна па тыпах выданняў) у беларускім друку назіралася да 90-х гадоў. У апошнюю дзесяцігодку XX ст. i на пачатку XXI ст. агляд як жанр i камбінаваныя аглядныя формы пайшлі на спад. Тлумачыцца гэта, відаць, як складанасцямі, якія перажывае ўся сістэма CMI рэспублікі, так i складанасцю самой методыкі работы аглядальнікаў (пастаянна, з дня ў дзень сачыць за падзеямі ў пэўнай сферы жыццядзейнасці грамадства). Але гэты патрэбны i дзейсны жанр не знікне. Спады i ўзлёты былі i ў іншых інфармацыйных, аналітычных, мастацка-публіцыстычных жанрах. Але непазбежна наступала стабілізацыя. Бо выключыць літаратурную форму з газеты тое ж самае, што выкінуць са зладжанага аркестра гучны інструмент.
Аб’ектам адлюстравання i інтэрпрэтацыі у аглядзе з’яўляецца сукупнасць пэўных праяў i сітуацый, фактаў рэчаіснасці як узятых непасрэдна са сфер жыццядзейнасі грамадства (эканамічныя, міжнародныя, спартыўныя агляды i г. д.), так i адлюстраваных у творах літаратуры i мастацтва (літаратурныя, тэатральныя агляды, кінаагляды).
2. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння Публіцыстыка — усёпранікальны і аб’ёмны спосаб даследавання рэчаў і з’яў, адметная форма пазнання адлюстравання быцця, якая спалучае ў сабе лагічны і вобразны, рацыянальны і эмацыйны пачаткі, выяўляючыся як своеасаблівы сацыяльны феномен.
У Злучаных Штатах Амерыкі i краінах Заходняй Еўропы тэрмінам «публіцыстыка» журналісты не карыстаюцца. Але публіцыстычныя тэксты аднолькава з інфармацыйнымі запаўняюць газетныя старонкі. Называюць такія творы «грамадскай, ці грамадзянскай журналістыкай». Квінтэсэнцыю гэтага паняцця можна атрымаць з тлумачэння слоўнікам лексемы «публічны»: ад лац. «Publicus» — агульны, народны, грамадскі - той, што здзяйсняецца ў прысутнасці публікі, адкрыты, галосны, не прыватны [Современный словарь иностранных слов, 1992, с. 502]. У сваю чаргу слова «публіцыстыка» дадзены слоўнік таксама адносіць да лац. «Publicus» і тлумачыць яго як «від літаратуры, прысвечанай актуальным грамадска-палітычным пытанням бягучага жыцця грамадства» [Современный словарь иностранных слов, 1992, с. 502], г. зн., цікавы для шырокага кола прадстаўнікоў гэтага грамадства — чытачоў. Генетычная блізкасць гэтых двух паняццяў вызначае той факт, што публіцыст (прамоўца) заўжды адказвае за наступствы сваёй прамовы, таму што тое, пра што ён вядзе гаворку, мае дачыненне не да ўяўных абставінаў, а да рэальнасці, і ён сам — дзеючая асоба сярод іншых у яго аўдыторыі.
Дыскусій па творчых праблемах публіцыстыкі, па зместу функцый, прызначэнню, характару аб’ектаў адлюстравання, суадносінах у аутарскім маналогу логіка-рацыянальнага i эмацыянальнага-вобразнага пачаткаў было шмат. У ix прымалі ўдзел i навукоўцы, i журналісты-практыкі. Палярныя погляды, розныя канцэпцыі, паступовы рух да icціны — усё гэта зафіксавана ў навуковай літаратуры аўтарамі, якія належаць да розных даследчыцкіх школ. Асноўнай прычынай, якая абцяжарвала шлях да згоды, было тое, што многія ставілі знак роўнасці паміж журналісцкай аналітыкай у цэлым i публіцыстыкай, як часткай гэтай аналітыкі, але часткай адметнай, са сваімі прыкметамі.
Урэшце прыйшлі да згоды: публіцыстыка — гэта вышэйшы від грамадска-палітычнай літаратуры, галоўным прызначэннем якой з’яуляецца палітычнае асэнсаванне рэчаіснасці шляхам спалучэння рацыянальна-аналітычнага i эмацыянальна-вобразнага спосабаў літаратурнай распрацоўкі жыццёвых сітуацый з мэтай аператыўнага дасягнення канкрэтнага выніку. Вынік двайны: з аднаго боку, маштабны — адлюстраванне i фарміраванне грамадскай думкі (галоўная функцыя публіцыстыкі), з другога, вузкі — выпраўленне існуючай негатыўнай спуацыі або дэталёвая раскладка перадавога вопыту з мэтай яго пераймання (пазітыўная сітуацыя).
Публіцыстыка знайшла сваё адлюстраванне ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, на радыё, тэлебачанні. Яна рэалізуе функцыю ўздзеяння і інфармацыйнасці. У публіцыстыцы шырока выкарыстоўваецца грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія, эмацыянальна-ацэначныя сродкі мовы, стылістычны сінтаксіс (сказы з рытарычным пытаннем, паўторы, інверсійныя канструкцыі).
Публіцыстычны тэкст — гэта тэкст калямастацкі, часам — выключна мастацкі, але надзвычай рэдка — пазамастацкі. Вывучаць яго трэба з улікам розных сфер жыцця, але стрыжнем павінна заставацца філалогія ў яе філасофскіх маштабах. Як і літаратурна-мастацкі твор, публіцыстычны тэкст грунтуецца на слоўна-экспрэсіўным спосабе перадачы інфармацыі.
Творы публіцыстычнага жанру вызначаюцца актыўнасцю аўтарскай пазіцыі, аўтарскага стаўлення да рэчаіснасці. Гэта не аб’ектыўнае апавяданне пра тыя ці іншыя падзеі, а суб’ектыўнае, часам асабіста перажытае і таму эмацыянальна насычанае. Аўтар прама і непасрэдна звяртаецца да чытача са сваімі думкамі, пачуццямі, ацэнкамі, і гэта адкрытая форма аўтарскага «Я» вызначае ўсе характэрныя асаблівасці вобразу аўтара ў творах гэтага жанру — іх кампазіцыю, агульную стылістычную танальнасць, своеасаблівасць адбору лексіка-граматычных і вобразна-выяўленчых моўных сродкаў.
У журналістыцы Злучаных Штатаў Амерыкі прынята бесстаронняя, аб’ектыўная, неперсаналізаваная і збалансаваная падача матэрыялу. Лічыцца, што меркаванне самога журналіста ў артыкуле адчувацца не павінна. Еўрапейская журналістыка дапускае, каб голас аўтара быў чутны болей. Еўрапейскі журналіст у сваім артыкуле нярэдка можа выказаць і сваё разуменне праблемы, і падаць яго ў пажаданым яму кантэксце, і нават прыправіць яго гумарам.
Часта ў публіцыстыцы выкарыстоўваюцца апісанні. Яны адрозніваюцца ад апісанняў у мастацкай літаратуры тым, што маюць ярка выражаны сацыяльна-ацэначны характар. Функцыя апісання ў публіцыстыцы — дакументальна дакладная перадача абстаноўкі такой, як убачыў яе аўтар. У публіцыстычных творах апісанне даецца не аб’ектывавана, а цераз прамое ўспрыманне аўтарам, які прама і адкрыта выражае сваё «я» апавядальніка.
Разважанне, як функцыянальна-сэнсавы тып маўлення прызначана для тлумачэння пэўнага паняцця або з’явы, для доказу або абвяржэння пэўнай думкі. Разважанне найбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы.
Шырока выкарыстоўваецца ў публіцыстыцы трэці тып маўлення. Гэта, бадай, самы распаўсюджаны тып маўлення. Усюды, дзе ўзнікаюць задачы апісання, апавядання, разважання, наогул перадачы якой-небудзь інфармацыі, выкарыстоўваецца маўленне ад 3-яй асобы. У публіцыстыцы трэці тып маўлення мае свае асаблівасці. Тут спалучаюцца разнастайныя тыпы маўлення. З аднаго боку ўжываецца аб’ектыўна-справавое маўленне з дакладнымі фактамі і лічбамі, з другога — сродкі эмацыянальна-экспрэсіўнага маўлення з ацэнкамі і характарыстыкамі, якія маюць адкрыты характар, г. зн. належны канкрэтнай асобе — аўтару.
У публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзаца тут — гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.
Публіцыстыка, як і мастацкая літаратура, мае справу са словам. Яна перш за ўсё выкарыстоўвае такі канал камунікацыі, такі сродак масавай інфармацыі і прапаганды, як журналістыка. Дзяржаўныя і недзяржаўныя газеты, радыё і тэлебачанне ствараюць разнастайную, рознабаковую, ўсёахопную «гісторыю сучаснасці» .Публіцыстыка аб’ядноўвае ў сабе якасці навукі і мастацтва, а таму і выступае як адмысловы тып творчасці.Бясспрэчным застаецца меркаванне, што публіцыстыка пачынаецца там, дзе ёсць думка. І гэта азначае, што на самай справе без публіцыстыкі ні адзін матэрыял не будзе напоўнены той жыццядзейнай энэргіяй, якая дазваляе журналісту ўзнаўляць факты ў дынаміцы, у канкрэтыцы рэчаісных праяў з мэтай умяшэння ў грамадскія і сацыяльныя працэсы.
З якога боку не падыходзь да публіцыстыкі як творчага працэсу, ніяк не абмінеш праблемы падзелу жанраў на пэўныя групы ці віды. Зыходзячы з наяўнасці асноўных прыкмет жанравых форм і характэрных аб’яднальных рыс, можна размеркаваць жанры, у якіх працуе публіцыстыка, па групах.
Важна памятаць, што ў «чыстым» выглядзе многія жанры не так ужо і часта сустракаюцца на газетных палосах, на тэлевізійных і радыёпраграмах. Жанры відазмяняюцца, узаемапранікаюць адзін у аднаго — гэта з’ява называецца дыфузіяй. На «стыку» жанраў часам дакладней адлюстроўваюцца складаныя жыццёвыя адносіны, драматычныя калізіі нашага часу. Але якой бы складанай ні была «канструкцыя» журналісцкага твора, у яго «фундаменце» заўсёды можна выявіць больш простыя элементы — асноўныя жанравыя формы.
Некаторыя жанры можна назваць пражурналісцкімі: выкарыстоўваючы спецыфічныя выяўленча-выразныя сродкі, яны сустракаюцца ў кожным з родаў журналістыкі. Гэта нататка, інтэрв'ю, рэпартаж, нарыс. Для іншых жанравых форм характэрна выкарыстанне толькі ў адным родзе: у друку, напрыклад, перадавы артыкул, на радыё — пераклічка, на ТБ — тэлемасты.
Асноўным жанрам публіцыстыкі ўсё ж з’яўляецца рэпартаж. Якасці рэпартажу залежаць ад ступені паглыблення публіцыста ў асяроддзе, якое ён вывучае. Аўтар, распавядаючы пра падзеі, павінен гарантаваць праўдзівасць таго, што адбываецца. Публіцыстыка эксплуатуе пераважна факты-вобразы.У якасці фактаў-вобразаў могуць выступаць другасныя факты ці, дакладней, факты другаснага выкарыстання. Публіцысту не абавязкова абапірацца толькі на свае ўласныя назіранні. Ён можа выкарыстаць інфармацыю з прэссы, ці знайсці яе ў архівах або дакументах.
Для інфармацыйнай публіцыстыкі характэрна цікавасць да адзінкавага факта, канкрэтнай падзеі. З традыцыйнай пункту гледжання, інфармацыя заклікае адказваць на пытанні: што? дзе? калі? Аб’ект аналітычнай публіцыстыкі - гурт прычынна звязаных фактаў, актуальныя з’явы, тэндэнцыі ў жыцці грамадства, а метад — даследаванне, аналіз, тлумачэнне, аўтарская ацэнка гэтых фактаў, з’яў і тэндэнцый.
Да жанраў інфармацыйнай публіцыстыкі сёння прынята адносіць: нататку, тэкст якой можа быць апублікаваны ў газеце, прачытаны на радыё, суправаджаць малюнак на ТБ; інтэрв'ю (агульнажурналісцкі жанр); падзейны рэпартаж, які мае спецыфічныя рысы ў кожным з родаў журналістыкі.
Да жанраў аналітычнай публіцыстыкі адносяцца: праблемны артыкул у друку, праблемны рэпартаж, карэспандэнцыя, гутарка, каментарый, агляд у прэсе, на радыё і ТБ.
Функцыя мастацкай публіцыстыкі - у раскрыцці тыповага, агульнага, праз індывідуальнае, асобнае. Журналісцкія творы гэтага віду ёсць вынік мастацкай арганізацыі фактычнага дакументальнага матэрыялу. Да жанраў мастацкай публіцыстыкі адносяцца: замалёўка, нарыс, эсэ, фельетон і іншыя сатырычныя жанры.
Кожны з жанраў валодае немалым лікам формаў. Напрыклад, шырока распаўсюджаная разнавіднасць інтэрв'ю — прэс-канферэнцыя. Пратакольны рэпартаж з афіцыйнай падзеі называецца справаздачай. Часам у асобны жанр вылучаюць творы інвестыйгетыўнай (ад англ. Investigate — расследаваць) журналістыкі, яго так і называюць — расследаванне. Ток-шоў на тэлебачанні нарадзілася са звычайнай гутаркі, але ператварылася ў самастойны жанр, які мае рысы як аналітычнай, так і мастацкай публіцыстыкі. Да мастацкай публіцыстыкі, безумоўна, ставяцца шматлікія тэлегульні, многія забаўляльныя перадачы на радыё і ТБ.
Калі параўноўваць аднатыпныя жанравыя публікацыі, абагульняючы практычныя здабыткі, то яскрава вулучаюцца некаторыя асаблівасці:
1. Жанры адрозніваюцца па мадыфікацыях прадмета, характару аб’екта адлюстравання. Напрыклад, унататцыфіксуецца канкрэтны жыццёвы факт;інтэрв'юёсць літаратурны пераказ гутаркі з чалавекам, думкі, развагі, светапогляд якога цікавыя грамадству. Аднак жа і нататку, і інтэрв'ю аб’ядноўвае тая акалічнасць, што аўтар абодвух тэкстаў падае факты з дапамогай пераважна інфармацыйна-канстатавальнага спосабу. Для стварэннярэпартажуадзінкавага факту ці нават сумы фактаў мала. Арэцэнзіямае справу не з падзеямі, якія адбываліся ў пэўных абставінах і ў пэўны час, а з адлюстраванай рэчаіснасцю.
2. Жанры адпачатку маюць нейкае дакладнае прызначэнне. Выкарыстоўваючы адны з іх, магчыма канцэптуальна паказаць стан і праблематыку чалавека ці грамадства; з дапамогай іншых — раскрываецца тэма у лакальным плане (карэспандэнцыя), альбо ў агульным (артыкул).
3. Жанрам уласцівы розны маштаб высноў і абагульненняў. Карэспандэнцыя не выходзіць за межы геаграфічнага раёну, з якога браліся факты; у артыкуле ж, наадварот, шырока, усеахопна разглядаюцца пытанні, якія датычацца пададзеных падзей.
4. Розняцца жанры і па характары ўжытых моўна-стылёвых сродкаў, эмацыйна-вобразнай насычанасці. Найперш па гэтай прыкмеце вызначаецца група мастацка-публіцыстычных жанраў.
Важна зразумець не толькі прынцып адасаблення жанраў, зыходзячы з рознасці пералічаных адметнасцей, але і ўбачыць агульныя рысы, што злучаюць іх у відавыя групы. Інтэграцыя жанравых форм спрыяе дакладнаму акрэсліванню глыбіннай сутнасці апісаных з’яў. А гэта, між іншым, уплывае на спосабы публіцыстычнага афармлення наяўнага фактычнага матэрыялу, на суадноснасць аўтарскай думкі і фактаў, на характар выяўленчых сродкаў. Такім чынам забяспечваецца адзінства формы і зместу.
Публіцыстычныя тэксты даюць чытачу панараму жыцця грамадства. Аднак толькі панарамнага адлюстравання, хоць яно i з’яўляецца асновай аналітычнай інтэрпрэтацыі, для публіцыста мала. Людзі хочуць разабрацца ў плыні падзей, з’арыентавацца ў складаных з’явах, высветліць ix унутраныя сувязі, выпрацаваць сваё індывідуальна-аб'ектыўнае стаўленне да сітуацый, што склаліся ў розных, найперш блізкіх, сферах грамадскіх інстытутаў, партый, скласці ўяўленне наконт дзеючых асоб сучаснасці. Ад публіцыстаў чакаюць, каб яны дапамаглі разабрацца у тэндэнцыях грамадскага жыцця. Прытым праз прыватнае, больш зразумелае паказвалі б агульныя сувязі, у адзінкавай з’яве — праявы заканамернасці, характэрнай для нашага часу.
Вядомы публіцыст-нарысіст Анатоль Аграноўскі, які шмат гадоў адпрацаваў у газеце «Известия» спецыяльным карэспандэнтам, наступным чынам выказаў сваё творчае крэда: «Публіцыст збірае меркаванні многіх сваіх суайчыннікаў, але за спінамі іх не хаваецца. Сапраўдная публіцыстыка лірычная. Кажу, вядома, не пра сантыменты, не пра ўсхліпы. Лірычная яна ў тым сэнсе, што аўтар бярэ на сябе смеласць выступіць са сваімі перажываннямі, навеяннымі жыццём грамадства». I яшчэ: «Публіцыстыка заклікана абуджаць думку. Калі літаратар, сядаючы за стол, шукае новы паварот тэмы, новы сюжэт, новыя словы, усё гэта poбіццa дзеля таго, каб павесці чытача шляхам думкі. Kaлi ж публікацыя манатонная, калі паўторы сказанага выдаюцца за пастаноўку праблемы, то думка грамадства не абуджаецца, а ўсыпляецца. Пісаніну такога кшталту называюць іншым разам бескарыснай. 3 гэтым не магу пагадзіцца. Бескарыснае — шкодна… Хораша піша не той, хто прыгожа піша, а той, хто добра думае» (А. Аграновский. Суть дела. — М., 1968, с. 10, 4).
Дык што ж з’яўляецца галоўнай функцыяй публіцыстыкі?
Публіцыстыка як від аператыўнай літаратуры i публіцыстычны метад як спосаб распрацоўкі, інтэрпрэтацьі канкрэтных жыццёвых рэальнасцей былі, ёсць і будуць скарыстоўвацца у журналісцкай практыцы. Грамадства адчувае пастаянную патрэбу не толькі ў паведамленнях аб падзеях i стане ў розных галінах дзейнасц і адносін, але i ў прафесійным публіцыстычным аналізе працэсаў, што адбываюцца на дзяржаўным i міждзяржаўных узроўнях, — як пазітыўных, так i негатыўных, аналізе сітуацый — як глабальных, аб’ёмных, так i лакальных, на ўзроўнях мясцовага жыцця.
Пераконваць можна тады, калі ты сам перакананы. Перакананне ж грунтуецца на дасканалым веданні прадмета размовы. Адсюль вывад: журналісту, які аддае перавагу публіцыстычным мадэлям адлюстравання, патрэбны грунтоўныя веды у той галіне, па якой ён спецыалізуецца, i кожны раз — усебаковае вывучэнне аб’екта. Рэальны вобраз аб’екта, які яшчэ называецца візуалъным, складваецца лепш тады, калі яго непасрэдна назіраеш i гутарыш з людзьмі, якія маюць прамое дачыненне да cітуацыі, што склалася на гэтым аб’екце (фабрыка, завод, гаспадарка, невялікі рэгіён i інш.).
Заключэнне Прыведзеная кантрольная работа, апрача уступу і заключэння, мае разгорнутую асноўную частку, якая падзяляецца на дзве самастойныя падчасткі: «Гісторыя станаўлення агляду» і «Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння». Кожная з гэтых падчастак уяўляе сабой невялікае паведамленне, асобную тэму.
Агляд — адзін з найстарэйшых газетначасопісных жанраў. Ён ўяўляе сабой тэкст, які фіксіруе адметныя падзеі і з’явы ў іх максімальна поўным аб’ёме за пэўны перыяд. З’явіўшыся вельмі даўно як спосаб перадачы адносін да рэчаіснасці, агляд паступова заняў цвердую пазіцыю ў СМІ, прыняў строгую перыядычнасць выхаду ў свет і падзяліўся на тэматычны, які разглядае пэўную жыццёвую падзею, і агульны, якому характэрны болей шырокія тэмы.
Асабістая прыкмета агляда як жанра — адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка. Аб’ектам адлюстравання i інтэрпрэтацыі у аглядзе з’яўляецца сукупнасць пэўных праяў i сітуацый, фактаў рэчаіснасці як узятых непасрэдна са сфер жыццядзейнасі грамадства, так i адлюстраваных у творах літаратуры i мастацтва.
Публіцыстыка — гэта вышэйшы від грамадска-палітычнай літаратуры, галоўным прызначэннем якой з’яуляецца асэнсаванне рэчаіснасці шляхам спалучэння рацыянальна-аналітычнага i эмацыянальна-вобразнага спосабаў літаратурнай распрацоўкі жыццёвых сітуацый з мэтай аператыўнага дасягнення канкрэтнага выніку.
Слухаюць радыё, глядзяць тэлевізар і чытаюць газету людзі рознага культурна-адукацыйнага ўзроўню, розных узростаў і прафесій -«ад акадэміка да цесляра». Таму мова гэтых СМІ павінна быць якаснай і зразумелай кожнаму. Гэтым і займаецца публіцыстыка: паступова падводзячы да праблемы ці адразу, як снег на галаву, падае інфармацыю сваім чытачам на самыя разнастайныя тэмы. Публіцыстыка як спосаб распрацоўкі і падачы рэальнасцей была, ёсць і будзе скарыстоўвацца у журналісцкай практыцы. Грамадства адчувае пастаянную патрэбу не толькі ў паведамленнях аб падзеях i стане ў розных галінах дзейнасц і адносін, але i ў прафесійным публіцыстычным аналізе працэсаў, што адбываюцца на дзяржаўным i міждзяржаўных узроўнях, — як пазітыўных, так i негатыўных, аналізе сітуацый— як глабальных, аб’ёмных, так i лакальных, на ўзроўнях мясцовага жыцця.
Падводзячы вынік кантрольнай работы, вывучыўшы вялікі аб’ём інфармацыі, можна зрабіць выснову, што, па-першае, агляд, як аналітычны журналісцкі жанр, не страціць сваёй папулярнасці ў будучым, таму што інфармацыйны век развіваецца і развівае тым самым людзей, якія становяцца ўсё болей незалежнымі ад знешніх фактараў і абмежаванняў, таму будуць выказваць свае меркаванні і паказваць сваё стаўленне да ўсяго, што цікавіць грамадства; па-другое, як пісалася вышэй, паміж публіцыстыкай і журналістыкай нельга ставіць знак роўнасці: журналістыка — гэта ўсё ж нешта большае, нават глабальнае, галоўным складальнікам якой і з’яўляецца публіцыстыка.
газетначасопісный публіцыстыка агляд працэса
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Ким М. Н. Технология создания журналистского произведения; СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2001.
2. Корконосенко С. Г. Основы творческой деятельности журналиста; СПб.: Знание, СПбИВЭСЭП, 2000 г.
3. Лазутина Г. В. Основы творческой деятельности журналиста; Учебник для вузов М.: «Аспект Пресс», 2001.
4. Стральцоў Б. В. Метад i жанр. Асновы творчага майстэрства журналіста; Вучэбны дапаможнік; Мінск, 2002.
5. Тертычный А. А. Аналитическая журналистика. М.: Аспект-Пресс, 2010.
6. Шолпан Забихова, ст. преподаватель кафедры издательского дела и редактирования, Реферат «Публицистика как вид творчества».