Развіццё беларускай мовы
Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў. Шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы ў неазначальнай форме: укараняць, павысіць, развіваць. Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права. Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзесловамі цяперашняга часу. У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы… Читать ещё >
Развіццё беларускай мовы (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Прадмова У 2008 годзе ў новыя стандарты па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь быў уключаны курс беларускай мовы, пад назвай «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з’яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.
Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнымі мэтамі выкладання беларускай мовы з’яўляюцца выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў пісьменнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю маўлення, пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці, дапамога студэнтам ва ўсведамленні месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
Курс лекцый па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» уключае 4 тэмы: «Мова і соцыум», «Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы», «Навуковы стыль беларускай мовы», «Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы».
Акрамя таго, прапануюцца дадаткі, у якіх змешчаны набор лексічных сродкаў для перадачы інфармацыйнага зместу з аналізам структуры навуковага тэксту, правілы афармлення спіса літаратуры і матэрыялы для самастойнай працы пра жыццё і дзейнасць беларускіх асветнікаў, друкароў і мовазнаўцаў.
Курс лекцый прызначаны для студэнтаў вочнай і завочнай формаў навучання.
I. МОВА І СОЦЫУМ
1. Феномен мовы і паняцце соцыуму Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі павінны дамаўляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца ў грамадстве, мова — гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява.
Слова «соцыум» паходзіць з лацінскага socium — `згуртаванне, аб’яднанне людзей'. Галоўная функцыя мовы — быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіццё грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносаў параўноўваў грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей. Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца шматвяковая праца чалавецтва ў пазнанні свету. Мова не проста сродак зносін, але і помнік духоўнай працы мінулых пакаленняў.
Тэрмін «мова» выкарыстоўваецца і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г. д. На свеце існуе некалькі тысяч моў. Кожная з іх — вынік працы шматлікіх пакаленняў, кожная мова мае сваю гісторыю, сваё паходжанне.
Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ, яна з’яўляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву. Мова аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа і з’яўляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоўны скарб народа. Пачуццё адзінства мовы — адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, праз мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Толькі чалавеку ўласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняў сутнасці мовы. Адным з самых распаўсюджаных лічыцца наступнае: мова — гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкаў, прызначаных для зносін паміж людзьмі ў грамадстве.
Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
1) знакавасць — г. зн. мова перадаецца праз пэўныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і ўтвараюць знакавую сістэму;
2) сістэмнасць — мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія ўтвараюць сістэмы — фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную;
3) сацыяльны характар — мова перш за ўсё сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям, абслугоўвае іх і выкарыстоўваецца імі раўнапраўна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй. Уплыў мовы на грамадства праяўляецца ў тым, што яна служыць для кожнага чалавека інструментам зносін з іншымі людзьмі;
4) зменлівасць (дынамічнасць) — у працэсе функцыянавання мова дастасоўваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітаў, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіўны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на ўсіх моўных узроўнях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.
2. Функцыі мовы ў грамадстве Функцыя — гэта прызначэнне мовы і роля, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і грамадства. Да разнастайных функцый мовы ў значнай ступені зводзіцца сама яе сутнасць. Вызначым галоўныя з іх.
1. Камунікатыўная функцыя — ад лац. communicatio — `сувязь, зносіны' - функцыя зносін паміж людзьмі. Вядомы мовазнаўца Г. Шу-харт пісаў: «Сутнасць мовы заключаецца ў зносінах». Гэта функцыя раскрывае сацыяльны, грамадскі характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоўвацца ў выглядзе пісьма або гукавых запісаў. Праз гэту функцыю выяўляецца псіхічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца ў выглядзе маўлення, калі яна ажывае ў свядомасці людзей, матэрыялізуецца праз маўленне, якое перадаецца органамі маўлення і ўспрымаецца органамі пачуццяў чалавека. Акрамя таго, само паходжанне, станаўленне чалавека, яго вылучэнне са свету жывых істот у якасці найвышэйшага іх віду звязана з мовай як універсальным сродкам зносін. Сацыяльная прырода чалавека найбольш яскрава выяўляецца ў мове, праз якую ён далучаецца да пэўнага калектыву людзей. Патрэба ў мове ўзнікла на зары чалавецтва пры сумеснай працы нашых продкаў, каб яны маглі кантактаваць паміж сабой, таму і паходжанне мовы звязана з яе галоўнай функцыяй — камунікатыўнай.
2. Намінатыўная, або функцыя называння. Праз гэту функцыю ажыццяўляецца адлюстраванне ўзаемаадносін чалавека з навакольным светам. Усе прадметы і з’явы рэчаіснасці робяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераважна пры іх намінацыі, калі яны атрымліваюць назвы сродкамі мовы, перш за ўсё словамі. Звычайна тым прадметам і з’явам, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей, даецца значна больш разнастайных назваў, што адлюстроўваюць іх розныя бакі, чым менш значным, якія рэдка сустракаюцца ў жыцці дадзенага калектыву (у арабскай мове каля 5000 розных назваў вярблюда, у беларускай мове зафіксавана толькі адна назва). У беларускай мове добра распрацаваны некаторыя абстрактныя паняцці, якія маюць мноства сінонімаў (працэс гаварэння мае 73 назвы, паняцце бяды — 57 назваў, вялікі памер абазначаецца 50 словамі). Багацце слоўніка мовы сведчыць як пра стан і развіццё мовы народа, так і пра ступень яго інтэлектуальнага і духоўнага развіцця.
3. Функцыя адлюстравання. Унутраная, ідэальная частка мовы, яе змест непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, кола яго думак, пачуццяў і ў цэлым звязана з псіхікай чалавека — яго ўнутраным светам. У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроў-ваецца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет, і змест мовы як арганічная частка свядомасці чалавека таксама адлюстроўвае ў сабе гэту рэчаіснасць. У аснове значэнняў практычна ўсіх знамянальных слоў так або інакш ляжаць адпаведныя паняцці, у якіх увасабляюцца ўяўленні чалавека пра адлюстраваныя ў яго свядомасці знешнія прадметы, ix прыкметы, рысы і г. д. (карова < - *соrn- - `рог', лістапад, небасхіл). Гэта значыць, што мы маем падставу гаварыць аб наяўнасці ў мове функцыі адлюстравання.
4. Пазнавальная функцыя — адна з істотных функцый мовы. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Мова выступае і як матэрыяльны замацавальнік ведаў, і як непасрэдны інструмент пазнання, бо стварэнне і ўзбагачэнне паняццяў адбываецца на аснове мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая і служыць галоўным сродкам набыцця ведаў, іх пашырэння, узбагачэння, удакладнення.
5. Экспрэсіўная функцыя — заключаецца ў тым, што мова з’яўляецца галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека. Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, веды, але і праяўляюцца адносіны да іх таго чалавека, які пра іх гаворыць, яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псіхічны стан у момант маўлення і ў цэлым, разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсіўную функцыю выяўляюцца галоўныя рысы чалавека, яго светапогляд, малюецца яго ўнутраны партрэт.
6. Эстэтычная функцыя. Пры зносінах часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як гэта сказаць. Уласцівасці і якасці маўлення ацэньваюцца і паводле яго зместу, і паводле эстэтычных характарыстык, уражання, якое яно выклікае ў слухачоў або чытачоў. Мілагучнае выказванне пры аднолькавай інфарматыўнасці са звычай-ным паведамленнем успрымаецца з большай асалодай, з больш пільнай увагай.
Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.
7. Апелятыўная функцыя. З дапамогай пэўных моўных сродкаў адрасант уздзейнічае на адрасата і выказвае пажаданне, просьбу, загад, каманду. Граматычнае выражэнне гэта функцыя знаходзіць у загадным ладзе дзеясловаў і ва ўжыванні інфінітываў. Загадныя сказы адрозніваюцца ад апавядальных перш за ўсё тым, што яны не могуць быць праўдзівымі ці непраўдзівымі (схадзі, падай, прынясі, стаяць!).
8. Фатычная функцыя (ад лац. for, fatus sum, fari — `гаварыць'). Гэта функцыя ажыццяўляецца накіраванасцю на кантакт, адзінай яе мэтай служыць падтрымка камунікацыі (дыялога), што праяўляецца праз выкарыстанне слоў і выразаў тыпу ага, ну, так-так, добра, далей і інш. Фатычная функцыя рэалізуецца і такімі выказваннямі, якія маюць на мэце завязванне, працяг і спыненне камунікацыі: Паслухай! Хопіць! Даволі! Спыніся! Да фатычнай функцыі адносяць таксама выказванні, якія выкарыстоўваюцца для праверкі каналаў сувязі: Ты мяне чуеш? Як чуеце мяне?
9. Метамоўная функцыя — гэта функцыя тлумачэння таго, што незразумела ў паведамленні. Пры ўжыванні незнаёмага для адрасата слова ці выразу адрасант можа раскрываць іх змест праз разгорнутае тлумачэнне або азначэнне, тыпу ВТНУ — гэта вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова, бібікі біць — гультайнічаць, нічога не рабіць.
Гэта функцыя шырока ажыццяўляецца ў перыяд засваення малымі дзецьмі роднай мовы і ў працэсе навучання замежным мовам.
10. Гістарычная функцыя. Мова з’яўляецца помнікам працы ўсіх пакаленняў людзей, з яе дапамогай адбываецца фіксацыя ўсіх дасягненняў чалавецтва. Мова звязвае, яднае пакаленні людзей.
11. Этнічная функцыя. Мова — гэта адна з асноўных прыкмет этнасу, галоўны фактар захавання нацыянальнай самасвядомасці. Мова з’яўляецца генетычным кодам народа, праз яе перадаецца культура народа, традыцыі, усё тое, што ўласціва гэтаму народу.
У цэлым усе функцыі, якія выконвае мова, накіраваны на тое, каб зрабіць яе найбольш эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.
3. Канцэпцыі паходжання мовы Вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным: яе можна разглядаць толькі шляхам пабудовы праўдападобных гіпотэз, на аснове розных ускосных доказаў, тэарэтычных разважанняў, прыцягнення дадзеных з іншых навук — гісторыі, антрапалогіі, археалогіі, этнаграфіі і г. д. Такім чынам, усе канцэпцыі паходжання мовы з’яўляюцца толькі гіпотэзамі.
1. Біблейская канцэпцыя. Па Бібліі, носьбітам слова з’яўляецца Бог. Бог надзяліў людзей здольнасцю да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Мова дадзена чалавеку Богам як найвялікшы дар з мэтай набыцця ведаў, пазнання Сусвету і ўдасканалення чалавечай істоты. Ідэя боскага паходжання мовы праходзіць праз усю гісторыю мовазнаўства. Паэт 19 ст. П.Б. Шэлі адзначаў: «Ён даў людзям мову, а людзі стварылі думку».
2. Гукапераймальная канцэпцыя. Зарадзілася ў нетрах стара-жытнагрэчаскай філасофіі. Паводле гэтай канцэпцыі, мова ўзнікла ў выніку пераймання (імітацыі) гукаў прыроды: шуму ветру, шапацення лісця, спеву птушак, крыку звяроў - чалавекам і яго органамі, якія з цягам часу ўдасканальваліся і сталі здольнымі выконваць дадатковую да біялагічных функцый функцыю маўлення. Гэта тэорыя атрымала развіццё і падтрымку ў 19 ст.
3. Выклічнікавая канцэпцыя. Гэта гіпотэза старажытнагрэчаскіх мудрацоў звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (сапенне, кашаль, крыкі, хрып, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г. д.). Ад гэтых гукаў і бярэ пачатак членападзельная мова.
4. Тэорыя грамадскага дагавору. Паводле гэтай тэорыі, мова ўзнікла ў выніку калектыўнага пагаднення: першабытныя людзі дамовіліся паміж сабой даваць пэўныя назвы прадметам і з’явам навакольнага асяроддзя. З дапамогай гэтых назваў нашы продкі атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці свае думкі і паведамляць іх адно аднаму.
5. Тэорыя працоўных выкрыкаў. Гэта тэорыя прапанавана ў 19 ст. французскім вучоным Л. Нуарэ і нямецкім вучоным К. Бюхерам. Сутнасць яе ў тым, што мова ўзнікла з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Гэтыя выкрыкі палягчалі і арганізоўвалі працоўныя дзеянні першабытных людзей.
6. Матэрыялістычная тэорыя. Меркаванні вучоных-матэрыялістаў пра ўзнікненне мовы грунтуюцца на шэрагу фактаў і акалічнасцей жыцця нашых продкаў. Асноўным фактарам, дзякуючы якому адбылося фарміраванне чалавека сучаснага выгляду і станаўленне яго членападзельнай мовы як сродку зносін і мыслення, лічыцца сумесная праца людзей. Але гэтаму фактару спадарожнічалі і іншыя акалічнасці і змены ва ўмовах жыцця чалавека. Да іх належыць на першым этапе ператварэння малпы ў чалавека тое, што нашы продкі паступова ў пошуках ежы сышлі з дрэў на зямлю, вялі калектыўнае жыццё, мелі органы, з дапамогай якіх вымаўлялі гукі. Станаўленню чалавека спрыялі яго прамахаджэнне, ужыванне мясной ежы, вынаходства агню, а галоўнае — калектыўная праца па здабыванні ежы і паступовае выкарыстанне спачатку выпадковых прылад (сукоў, дрэў, камянёў, палак, касцей і інш.), а потым і спецыяльна апрацаваных інструментаў. Працэс станаўлення чалавека ў час працы праходзіў вельмі доўга (дзесяткі, а магчыма, і сотні тысяч гадоў), а развіццё яго мыслення і затым свядомасці было непасрэдна звязана з узнікненнем і ўскладненнем членападзельнай мовы.
7. Тэорыя Ч. Дарвіна створана ў 19 ст. Гэта тэорыя паходжання чалавека ад пэўнага віду чалавекападобнай малпы. У працэсе эвалюцыі ў яго ўзнікла мова.
4. Месца мовы ў сістэме гуманітарных навук Мовазнаўства, або лінгвістыка, — навука пра сутнасць, будову, функцыянаванне і развіццё мовы; філалагічная навука, якая выдзелілася з комплекснай навукі пра слова — філалогіі (у перакладзе з лац. `любоў да слова').
Мовазнаўства мае многа напрамкаў даследавання. Назавём некаторыя з іх.
Рыторыка — аратарскае мастацтва чалавека, вывучае выкары-станне слова з мэтай уздзеяння на чалавека.
Супастаўляльная лінгвістыка — галіна мовазнаўства, якая шляхам параўнання даследуе некалькі моў з мэтай выяўлення ў іх агульнага і спецыфічнага, роднасных і няроднасных моў у гістарычным аспекце.
Сацыялінгвістыка — навука, якая ўзнікла на стыку мовазнаўства і сацыялогіі і разглядае мову як грамадскую з’яву, агульначалавечую, універсальную, без якой чалавек не з’яўляецца разумнай істотай і членам пэўнага калектыву. Сацыялінгвістыка займаецца распрацоўкай пытанняў суадносін мовы і грамадства, вывучае асаблівасці ўжывання мовы ў розных сацыяльных групах, суадносіны мовы і нацыі, грамадскія функцыі мовы, двухмоўе, шматмоўе і інш.
Этналінгвістыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры народа, адлюстраванне ў мове культурных, народна-псіхалагічных і міфалагічных уяўленняў і перажыванняў людзей. Аб’ектам даследавання этналінгвістыкі з’яўляюцца моўныя адзінкі (словы, фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі), значэнне якіх звязана з рознымі бакамі народнага светапогляду, народнай духоўнай культуры — абрадамі, звычаямі, вераваннямі, прыкметамі, уяўленнямі людзей пра навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет. Этналінгвістыка вывучае асаблівасці моў розных народаў. Французскія вучоныя лічаць, што на свеце існуе 2796 моў, расійскія вучоныя налічваюць 3500 моў, нямецкія — 4 тыс. жывых моў, а апошнія дэмаграфічныя даведнікі - 4 — 5 тыс. моў (разам з мёртвымі мовамі і дыялектамі).
Псіхалінгвістыка — гэта псіхалагічны накірунак у мовазнаўстве. Гэта навука пра моўную дзейнасць, працэсы спараджэння і ўспрымання маўлення, па якім можна вызначыць псіхічныя асаблівасці чалавека. Псіхалінгвістыка разглядае мовазнаўства як навуку псіхалагічную, а ўсе самыя істотныя з’явы мовы як псіхічныя.
Псіхалінгвістыка імкнецца вывучаць мову ў працэсе, каб выявіць тыя яе істотныя ўласцівасці, якія рэалізуюцца ў маўленні, звязаны з псіхікай і свядомасцю чалавека. Да агульных псіхалагічных асаблівасцей нашай свядомасці, што даволі яскрава адлюстроўваецца ў маўленні, можна аднесці яе здольнасць аперыраваць адначасова такой колькасцю адзінак, якая знаходзіцца ў межах 7 + 2 (ад пяці да дзевяці).
Праводзяцца асацыятыўныя эксперыменты, выяўляецца рэакцыя чалавека, сувязі паміж словам і яго асацыяцыяй. Псіхалінгвістыка імкнецца выкарыстаць вынікі сваіх даследаванняў для практычных патрэб чалавека, што прывяло да стварэння ў межах гэтай дысцыпліны прыкладной псіхалінгвістыкі, галоўныя задачы якой — распрацоўка эфектыўных прыёмаў моўнага ўздзеяння на слухачоў або чытачоў (аптымальная арганізацыя сродкаў масавай камунікацыі, прапаганды і інш.), методык вывучэння роднай і замежных моў, лячэнне афазіі, распрацоўка пытанняў, звязаных з адносінамі ў сістэме чалавек — машына, з прыняццем правільных каманд і рашэнняў у сістэме кіравання.
Матэматычная лінгвістыка — навука, якая ляжыць на сумежжы розных галін матэматыкі і мовазнаўства. Выкарыстанне колькасных паказчыкаў пры вывучэнні мовы дае магчымасць ствараць частотныя слоўнікі, вызначаць найбольш прадуктыўныя моўныя з’явы, ступень ужывальнасці пэўных моўных адзінак, вырашаць пытанні ўнармаванасці мовы і г. д. З дапамогай статыстычных метадаў даследуецца структура тэксту, узаемасувязі паміж моўнымі адзінкамі ў звязным тэксце і сістэме мовы, раскрываюцца некаторыя асаблівасці пісьмовага тэксту.
Мовазнаўства звязана з рознымі гуманітарнымі навукамі. Назавём некаторыя з іх.
Філасофія. Мовазнаўства кантактуе з філасофіяй пры вывучэнні такіх праблем, як сутнасць мовы, роля мовы ў працэсе пазнання, суадносіны мовы і мыслення і інш. Тэарэтычнае мовазнаўства і зарадзілася ў нетрах філасофіі, бо найбуйнейшымі вучонымі, якія распрацоўвалі пытанні навуковага апісання мовы ў старажытнай Еўропе, былі Платон, Сакрат, Дэмакрыт і інш. Галоўным інструментам пазнання навакольнага свету ў філасофіі выступае мова, праз якую адбываецца светаўспрыманне і фарміруецца светапогляд чалавека.
Этыка — філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве. Нормы паводзін людзей у грамадстве цесна звязаны са словам, таму важным з’яўляецца маўленчы этыкет — нацыянальна спецыфічныя правілы маўленчых паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых і прапанаваных грамадствам сітуацыях «ветлівага» кантакту з суразмоўцам.
Логіка. Сувязь мовы з логікай узнікла на самых ранніх стадыях існавання мовазнаўства. Лагічны накірунак у мовазнаўстве даследуе суадносіны лагічных формаў мыслення з моўнымі формамі іх выражэння — г. зн. вывучае лагічныя законы будовы сказаў. Лагічны напрамак у мовазнаўстве ўзыходзіць да Арыстоцеля.
Эстэтыка — філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці як асобны від грамадскай ідэалогіі.
Ужо на ранніх стадыях свайго ўзнікнення мовазнаўства цесна звязана з гісторыяй, у прыватнасці з гісторыяй стварэння пісьмовых тэкстаў і апісанымі ў іх гістарычнымі падзеямі. Вывучэнне мовы пісьмовых помнікаў дазваляе меркаваць пра роднасць розных моў і, значыць, пра агульнасць лёсаў розных народаў, тэрыторыі іх рассялення, міграцыі. Улік знешніх гістарычных фактараў робіць зразумелым фарміраванне моў, лёс асобных слоў або выразаў.
5. Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму Білінгвізм (двухмоўе) — папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм (шматмоўе) — выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін.
Разнавіднасці двухмоўя:
1) індывідуальнае — дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;
2) групавое — двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі;
3) поўнае, або суцэльнае — характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;
4) нацыянальнае — распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;
5) дзяржаўнае — статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя — фінская і шведская, Канада — англійская і французская).
Дзяржаўная мова — гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.
Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.
Двухмоўе — з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах:
1) псіхалагічны — звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў;
2) сацыялінгвістычны — закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі;
3) педагагічны — закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.
Гісторыя двухмоўя на Беларусі
На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 — 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе.
6. Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі.
Тэрмін «інтэрферэнцыя» паходзіць ад лац. іntеr — `памiж', ferеns — `якi нясе, пераноciць' і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на кожнай з гэтых моў. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя закранае ўсе ўзроўні моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, лексіку, марфалогію, сінтаксіс. У залежнасці ад гэтага вылучаюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:
1) фанетычная інтэрферэнцыя — выяўляецца ў памылках, звязаных з ужываннем у маўленні на адной мове гукаў іншай мовы. У рускім маўленні двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы: дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне, выразнае вымаўленне ўсіх галосных у слове, фрыкатыўнае [г] замест рускага выбухнога [г], прыстаўныя галосныя — вуха, вучань; [р] заўсёды цвёрды; [ч] - цвёрды на месцы рускіх мяккіх. У беларускім маўленні можна пачуць выбухны [г], мяккія [ч] і [р], вымаўленне [в] замест [ў] (правда).
На думку беларускіх мовазнаўцаў, на фанетычным узроўні большы ўплыў робіць беларуская мова на рускае маўленне, а не наадварот;
2) акцэнталагічная інтэрферэнцыя — гэта вынік няправільнай пастаноўкі націску пад уплывам іншай мовы.
Акцэнталагічныя памылкі ўзнікаюць як у беларускім, так і ў рускім маўленні. Гэта звязана з тым, што аднакаранёвыя словы ў беларускай і рускай мовах часта адрозніваюцца месцам націску: усы — вэсы, крапива — крапіва, некоторые — некаторыя, вйрба — вярба, имя — імя, звонит — звоніць, коклюш — коклюш і г. д.;
3) лексічная інтэрферэнцыя — узнікае ў выніку выкарыстання ў тэкстах на адной мове раўназначных слоў іншай мовы без патрэбы, калі ёсць свае словы. Для назвы рускамоўнай лексікі ў беларускай мове існуе тэрмін «русізм». Русізмы, якія выкарыстоўваюцца без пэўнай мэты і не апраўданы маўленчымі патрэбамі, з’яўляюцца інтэрферэнцыйнымі памылкамі: узвешваць, наскі, кірпіч, выдвіжэнне, громкі, мнімы, пасловіца, скамейка, спасенне, фанарык, шляпа, этаж і інш. Прычына ўжывання русізмаў - недастатковае веданне лексікі беларускай мовы, мысленне на рускай мове і механічны пераклад на беларускую;
4) фразеалагічная інтэрферэнцыя — выяўляецца ў памылках у выніку даслоўнага перакладу фразеалагізмаў: два боты — пара, крычаць благім матам, падаць у вобмарак, біць баклушы, хлопчык з пальчык, папасці ўпрасак. У адпаведнасці са спецыфікай беларускай мовы гучаць самабытныя фразеалагізмы: абое рабое, крычаць немым голасам, траціць прытомнасць, біць бібікі (лынды, байды), кату па пяту, трапіць у нерат;
5) марфалагічная інтэрферэнцыя — адхіленне ў маўленні ад марфалагічных нормаў адной мовы пад уздзеяннем другой мовы: ужыванне назоўнікаў у неўласцівых формах роду і ліку (моцная боль, прыгожая стэп, смачная маліна, грэцкая крупа, бярвенні, праменні), інтэрферэнцыйныя канчаткі розных чацін мовы (для абмена, эпідэмія грыпа, стане прадзядуляй, аграноміей, пры рэдактары, у гасцёўне, у маём доме, новые), інтэрферэмы ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў: Здароўе даражэй, чым грошы; Ночы становяцца даўжэй і цямней (правільна па беларуску: даражэйшае, даўжэйшыя, цямнейшыя);
6) сінтаксічная інтэрферэнцыя — перанос з адной мовы ў маўленне на другой мове мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў: два першых намесніка, спыніліся ў трох кіламетрах, аддзякаваць гэту жанчыну, захварэць грыпам, ажаніцца на суседцы, ісці па снегу, ісці за кнігамі (правільна па-беларуску: два першыя намеснікі, спыніліся за тры кіламетры, аддзякаваць гэтай жанчыне, захварэць на грып, ажаніцца з суседкай, ісці па снезе, ісці па кнігі).
Сінтаксічныя інтэрферэмы з’яўляюцца найбольш жывучымі, бо сінтаксіс цесна звязаны з мысленнем, з пабудовай словазлучэнняў і сказаў.
Інтэрферэнцыйныя памылкі на ўсіх моўных узроўнях адмоўна ўплываюць на культуру маўлення.
Літаратура
1. Беларуская мова. Энцыклапедыя. — Мінск, 1994.
2. Гируцкий, А.А.
Введение
в языкознание: Учебное пособие / А. А. Гируцкий. — 3-е изд. — Минск: ТетраСистемс, 2005.
3. Лаўрэль, Я. Мова — найважнейшы сродак зносін. // Роднае слова. — № 3. — 1996. — С. 110 — 121.
4. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В. А. Ляшчынская. — Мінск, 2001.
5. Плотнікаў, Б. А. Агульнае мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. / Б.А. Плотнікаў. — Мінск: Універсітэцкае, 1994.
6. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. — Мінск, 1996.
7. Шакун, Л. Карані нашай мовы / Л. Шакун // Роднае слова. — № 9. — 1996. — С. 108 -119.
8. Эйчысан, Джын. Гаваркія істоты / Джын Эйчысан. Пер. з англ. Дз. Багушэвіч, Л. Рускевіч. — Мінск: Беларускі Фонд Сораса: «Кліч», 1995.
ii. гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы
1. Канцэпцыі паходжання і гістарычныя карані беларускай мовы Вытокі беларускай мовы губляюцца ў глыбокай старажытнасці, калі існавала агульная супольнасць славяне. У навуковай літаратуры прынята лічыць, што славяне вылучыліся як асобны этнас прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. і доўгі час жылі разам. Лічыцца, што ў гэтую эпоху яны карысталіся агульнай мовай — агульнаславянскай мовай-асновай, або праславянскай мовай. Пра агульнасць мовы славян сведчыць як блізкасць сучасных славянскіх моў, так і тое, што моўныя змены тых часоў закраналі ўвесь славянскі арэал.
Рассяленне славян па тэрыторыях Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы прывяло да распаду іх моўнага адзінства. Мяркуюць, што ў сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. агульнаславянская эпоха закончылася. Узніклі асобныя групы славянскіх народаў, звесткі пра якіх можна знайсці ўжо ў пісьмовых крыніцах II — VII стст. іншых народаў.
Усходнія славяне, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах як анты (заходнія — венеды; паўднёвыя — славены) складваліся з некалькіх род-насных плямёнаў. Згодна з летапісамі, тэрыторыю сучаснай Беларусі насялялі: крывічы — на Заходняй Дзвіне з цэнтрам у Полацку; дрыга-вічы — паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной з гарадамі Тураў і Пінск; радзімічы — на рацэ Сож. Моўнай адзінкай гэтых плямёнаў быў дыялект.
1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з гэтых племянных дыялектаў прыкладна ў VII — VIII стст. Аднак утварэнне моў на базе дыялектаў суправаджалася і працэсамі іх інтэграцыі, асабліва калі па-чалі развівацца феадальныя адносіны, узніклі цэнтралізаваныя феадальныя дзяржавы (IX — X стст. — узвышэнне Полацкага княства) і мясцовыя моўныя рысы пэўных рэгіёнаў пачалі шырока адлюстроўвацца на пісьме, якое і засведчыла працэс афармлення асобных усходнеславянскіх моў.
2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь).
Кансалідацыя (аб'яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеў-скай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць — старажытнарускую — з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай). Пры гэтым мясцо-выя дыялекты не пераставалі існаваць. Тым не менш моўнае адзінства гэтага перыяду адлюстравалася ў шматлікіх помніках усходне-славянскага пісьменства. Калі ў XIII ст. старажытнаруская дзяржава распалася (адна частка падпала пад уладу мангола-татараў, а на другой узнікла ВКЛ), вылучыліся асобныя ўсходнеславянскія народы, кожны са сваёй мовай.
Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі час. Яна адпавядала імкненню зліць усходнеславянскія мовы ў адзіную рускую, бо старажытнаруская мова нібыта з’яўляецца калыскай усіх трох моў.
І першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў паўсядзённым жыцці.
Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма ў таго ці іншага народа (слова літаратурная ад лац. Littera — `знак пісьма').
Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі - дапісьмовую і пісьмовую.
Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з XI ст., калі на іх тэрыторыю пачалі пранікаць старажытныя кнігі з паўднёваславянскіх краін (Балгарыі, Македоніі, Сербіі). Гэта былі пераклады з грэчаскай мовы царкоўнаславянскіх кніг, зробленыя Кірылам і Мяфодзіем. У аснову былі пакладзены балгара-македонскія гаворкі, якія і замацаваліся ў царкоўнай літаратуры. Зараз гэту мову называюць стараславянскай (першыя пераклады) або царкоўнасла-вянскай (кнігі пазнейшай царкоўнай літаратуры).
Усходнія славяне карысталіся гэтай пісьмовай мовай для напісання кніг пераважна царкоўных. Але царкоўнаславянская мова была для іх усё ж чужой, не заўсёды зразумелай. І таму для напісання кніг свецкага характару (дакументы, законы, прыватныя лісты, арыгінальная літаратура) выкарыстоўвалі побач з царкоўнаславянскай мовай гутарковую мову (эканамічныя, юрыдычныя, палітычныя тэрміны). Менавіта такія помнікі і адлюстроўвалі асаблівасці жывога маўлення ўсходніх славян (надпіс на крыжы Е. Полацкай 1161 г., граматы на пергаменце, берасцяныя граматы і інш.). Такім чынам складвалася агульнаўсходнеславянская мова, на аснове якой і фарміраваліся затым літаратурныя мовы ўсходнеславянскіх народаў (рускіх, беларусаў, украінцаў). Асаблівасцю гісторыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду з’яўляецца тое, што складвалася яна паступова шляхам насычэння мясцовымі моўнымі рысамі тэкстаў на агульнаўсходнеславянскай мове — агульнай пісьмовай мове ўсходніх славян XI — XIV стст.
У помніках XIII ст. усё больш выяўляюцца мясцовыя моўныя рысы, што сведчыць аб фарміраванні беларускай мовы. У гэты час на захадзе і поўдні ўтвараецца ВКЛ, на ўсходзе — Маскоўская дзяржава.
2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
2.1 Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ (XIV-XVІ стст.)
У XIV ст. Беларусь уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. На працягу XIV — XVІ стст. складваецца беларуская народнасць з уласцівай ёй мовай — беларускай (у тыя часы беларуская пісьмовая мова мела назву «руский языкъ» — ад назвы «Русь», якой у шмат-нацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася ўсходне-славянскае насельніцтва. Назва «беларуский» язык пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне XVІІ ст. у Рускай дзяржаве).
Беларуская мова становіцца дзяржаўнай мовай ВКЛ, таму ўсё справаводства стваралася на ёй: дзелавое пісьменства, шматлікія акты, дагаворы, Статуты ВКЛ трох рэдакцый (1529, 1566, 1588 гг.), Метрыка ВКЛ, дзе змяшчаюцца дакументы ад XIV да канца XVІІІ стст., вядзецца дакументацыя ў гарадскіх управах, судах, магістратах, магдэбургіях. Беларуская мова выкарыстоўваецца ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Такім чынам, беларуская мова становіцца канцылярскай мовай ВКЛ.
Пішацца на беларускай мове і свецкая мастацкая літаратура: летапісы, гістарычныя запіскі мясцовага характару, перакладныя раманы і аповесці, хронікі і інш. З’яўляюцца пераклады на беларускую мову і рэлігійных твораў. У гэтым кірунку дзейнічаў беларускі першадрукар, асветнік Ф. Скарына, які на працягу 1517 — 1520 гг. пераклаў і надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, ён насыціў свой пераклад беларускімі рысамі.
З сярэдзіны XVI ст. з’яўляюцца на беларускай мове і арыгінальныя творы рэлігійнага прызначэння. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжы на беларускай мове выдаў дзве кнігі - «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад богам». У 1580 г. В. Цяпінскі выдае «Евангелле» пара-лельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.
На працягу канца XVI — першай паловы XVII стст. выдаецца шмат кніг рэлігійнага і свецкага характару.
Вядзецца навучанне на беларускай мове, хаця не захавалася ні падручнікаў, ні слоўнікаў з тых часоў.
У Статут 1566 года быў уключаны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы, які быў захаваны і ў Статуце 1588 г.
Такім чынам, у XVI — першай палове XVII стст. старабеларуская літаратура дасягнула найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця.
2.2 Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай (XVI — канец XVIII стст.)
Аб’яднанне ВКЛ з Каралеўствам Польскім у Рэчы Паспалітай (Люблінская унія 1569 г.) прывяло да звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Усё большыя пазіцыі пачынае займаць польская мова. Часта адбывалася так, што адзін і той жа дакумент пісаўся на дзвюх мовах. А ў 1696 годзе Сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пісаць усе дзелавыя паперы па-польску, а не па-беларуску. Юрыдычна было замацавана тое, што практычна склалася на некалькі дзесяцігоддзяў раней.
На тэрыторыі Беларусі дзяржаўнай мовай становіцца польская мова. Адбываецца заняпад беларускай мовы. Звужаецца ўжыванне беларускай мовы не толькі ў афіцыйным справаводстве, але і ў свецкай і рэлігійнай літаратуры. Друкарні перасталі друкаваць беларускія кнігі. Адукацыя ў гэты час пераводзіцца на польскую і часткова на лацінскую мову. Беларуская мова выкарыстоўвалася толькі ва ўніяцкіх школах і жыла ў вусных гаворках беларускага народа. На беларускай мове складаліся фальклорныя творы — казкі, легенды, паданні, вершы, песні і інш., якія распаўсюджваліся вусным шляхам.
Адбываецца паланізацыя беларускай мовы (уплыў польскай мовы на беларускую).
2.3 Беларуская мова ў Расійскай імперыі (канец XVIII — 1917 г.)
У канцы XVIII ст. (1795 г.) у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспа-літай Беларусь была далучана да Расіі.
Беларусь адыходзіць да Расіі, і дзяржаўнай мовай становіцца руская мова, хаця яшчэ доўгі час у справаводстве і школах карыстаюцца польскай мовай. Беларуская мова ўжываецца ў вуснай форме ў дыялектных разнавіднасцях і адчувае ўплыў на сабе рускай мовы (русіфікацыя). Аднак у XIX ст. ідзе працэс складвання новай літара-турнай беларускай мовы, які звязаны з нацыянальным адраджэннем беларускага народа і ўздымам нацыянальна-вызваленчага руху.
Беларуская літаратура ў гэты час цесна звязана з фальклорам (вер-шы Яна Чачота, які шмат увагі надаваў вывучэнню фальклору і мовы беларусаў). Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога фактычна і пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры.
Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мо-вы адыгрывала публіцыстыка. У 1963 годзе К. Каліноўскім выдавалася нелегальная беларуская газета «Мужыцкая праўда». У гэты час пачаў сваю дзейнасць і Ф. Багушэвіч. Ён адзін з першых сярод беларускіх пісьменнікаў загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. (зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» былі выдадзены не на радзіме, а за яе межамі).
Пачатак XX ст. вызначыўся новым уздымам нацыянальнавызваленчага руху. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 — 1907 гг. прымусілі царскі ўрад выдаць закон аб свабодзе друку (24.11.1905), які дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры. Было заснавана беларускае выдавецтва, дзе выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, М. Багдановіча) і пераклады з іншых моў на беларускую мову. Пачалі выдавацца газеты «Наша доля» і «Наша ніва», часопісы «Лучынка», «Раніца» і інш.
Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускай мовы ў дарэвалюцыйны час зрабіў акадэмік Я. Карскі - заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы «Беларусы» ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, навукова абгрунтаваў і даказаў самастойнасць беларускай мовы, паказаў, што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна.
Але было шмат разнабою ў правапісе, вымаўленні, ужыванні форм слоў. Неабходна было скласці нарматыўную граматыку беларускай мовы. Па прапанове Я. Купалы над такой граматыкай у 1913 годзе пачаў працаваць Б. Тарашкевіч.
2.4 Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы (1917 — 1990 гг.)
Значных поспехаў дасягнула беларускае мовазнаўства пасля 1917 г. 1920;я — пачатак 1930;х гг. вызначаюцца як гады адраджэння беларускай мовы, якая становіцца дзяржаўнай. Была прынята праграма беларусізацыі. Яна ўключала ў сябе перавод навучальных устаноў на беларускую мову, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, перавод усяго справаводства на беларускую мову.
Беларуская мова аб’яўлялася пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі.
Востра паўстала праблема ўнармавання і нармалізацыі беларускага правапісу. Выходзяць адразу пяць граматык беларускай мовы, сярод якіх найбольш удалай прызнана граматыка Б. Тарашкевіча, дзе былі вызначаны граматычныя рысы беларускай мовы, сфармуляваны асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі.
У гэты перыяд бурна развіваецца беларуская лексікалогія і лексікаграфія. Ідзе распрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, а ў 1922 годзе — Інстытут беларускай культуры. На працягу 1922 — 1930;х гг. былі выдадзены 24 галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі.
Адкрываюцца Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Беларускі нацыянальны тэатр, Беларуская нацыянальная бібліятэка.
Такім чынам, у пачатку 1930;х гг. беларуская мова дасягнула высокага ўзроўню развіцця, але сталінскія рэпрэсіі 1930;х гг. спынілі беларусізацыю. Палітыка Сталіна была накіравана на звужэнне функцый нацыянальных моў і пераход на адзіную мову — рускую.
У 1926 годзе была праведзена Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. А ў 1933 годзе адбылася рэформа, якая, з аднаго боку, унармавала беларускую мову, а з другога — наблізіла беларускую мову да рускай.
Паступова беларуская мова выцяснялася з большасці сфер грамадскага і культурнага жыцця рэспублікі. Сферамі выкарыстання беларускай мовы засталася мастацкая літаратура, гуманітарная навука і абмежавана адукацыя (захоўваліся беларускія школы).
У 1957 годзе адбылася другая рэформа беларускага правапісу, якая яшчэ больш наблізіла беларускую мову да рускай.
У 1960 — 1980;я гады склалася надзвычайная сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай страты беларускай мовы.
2.5 Беларуская мова на сучасным этапе (з 1990 да нашых дзён) Распад Савецкага Саюза і атрыманне суверэнітэту рэспублікай змянілі адносіны людзей да сваёй гісторыі, культуры і мовы. У 1989 г. было створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 26 сту-дзеня 1990 г. быў прыняты «Закон аб мовах у Беларускай ССР», які пацвердзіў дзяржаўны статус беларускай мовы. Была прынята праграма беларусізацыі, разлічаная на 10 гадоў. У гарадах пачалі адкрывацца дашкольныя дзіцячыя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Беларуская мова прыйшла ў тэхнікумы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пераводзілася на беларускую мову справаводства, распрацоўвалася беларуская навуковая тэрміналогія, выдаваліся слоўнікі і падручнікі на беларускай мове.
Працэс гэты актыўна ішоў да 1996 года. У 1995 годзе адбыўся рэферэндум, па выніках якога другой дзяржаўнай мовай стала руская мова. У 1996 годзе былі ўнесены папраўкі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным двухмоўі. У выніку спыніўся працэс беларусізацыі, многія беларускія школы перайшлі на рускую мову навучання.
Аднак працэс развіцця беларускай мовы працягваецца.
Развіццё і ўдасканаленне мовы, якое выяўляецца ў зменах фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару, абнаўленні лексічнага складу мовы, выклікае неабходнасць удакладняць правапіс, прыводзіць яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да гэтых змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца.
Асабліва актуальным гэта стала ў канцы ХХ стагоддзя, калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся пэўныя змены. Істотна абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларуска-моўнага друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты. У сувязі з гэтым стала надзённым неадкладнае ўпарадка-ванне правапісу, каб пазбегнуць разнабою ў пісьмовай беларускай мове, забяспечыць адзінства яе правапісных нормаў і аблегчыць навучанне беларускай мове ў школе. Узнікла неабходнасць удакладнення «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Выдаве-цтва Акадэміі навук БССР, Мінск, 1959), якія былі распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 11 мая 1957 года «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» і дзейнічалі да 1 верасня 2001 года.
Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 годзе, не з’яўляліся чарговай рэформай, а ўдакладнялі і развівалі «Правапіс беларускай мовы», выдадзены ў 1934 годзе. «Правілы» 1959 года з’явіліся першай спробай стварэння поўнага зводу беларускага правапісу. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 года № 556 «Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы» была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Яна разгледзела агульныя праблемы сучаснага беларускага правапісу, тэарэтычна абгрунтавала характар і мэтазгоднасць унясення прапанаваных удакладненняў. Дзяржаўная камісія прызнала, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання, не патрабуюць кардынальных змен, і рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», дзе былі б улічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.
Навуковы калектыў, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі, на працягу 1997 — 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакуцыі «Правіл».
На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі «Правіл» і распрацоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая група, якая канчаткова дапрацавала «Правілы» з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання.
Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», прынятага Палатай прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года, садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. Новыя «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года.
ІІІ. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ
1. Сем'і моў
Паводле звестак вучоных, у нашы дні вядома каля 5000 розных моў (жывых і мёртвых). Па іншых звестках, на Зямлі налічваецца ад 2,5 да 5 тыс. моў), з якіх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мільярды жыхароў Зямлі, а 4000 моў абслугоўваюць нязначную частку насельніцтва нашай планеты. Часам мовай карыстаюцца толькі сотні і нават дзясяткі людзей.
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў сем'і.
Мовазнаўства выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-ўгорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-манчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, дравідыйскую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя групы моў, кожная з якіх складаецца або з некалькіх груп (напрыклад. фіна-ўгорская сям’я падзяляецца на дзве групы — фінскую і ўгорскую, якія, у сваю чаргу, складаюцца з некалькіх моў), або з некалькіх моў (напрыклад, дравідыйская сям’я ўключае наступныя мовы: тэлугу, тамільскую, малаялам, каннара і інш., якія пашыраны на поўдні Індыі, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакістана і Афганістана).
Некаторыя мовы з’яўляюцца ізаляванымі, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп: японская мова, на якой гаворыць звыш 110 млн. чалавек, карэйская і інш.
2. Індаеўрапейская сям’я моў
Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў Еўразіі - індаеўрапейскую. У нас час кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мовах гэтай групы.
Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы.
У складзе індаеўрапейскіх моў ёсць і так званыя «мёртвыя мовы», якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных імёнаў. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад іншых засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н.э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў «Веды»; на санскрыце (у класічным яго варыянце) — эпічныя паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна»; на авестыйскай мове — зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. «Авеста». Некаторыя «мёртвыя» мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская — першая пісьмовая мова славян) — у праваслаўнай царкве, лацінская — у каталіцкай царкве.
Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца паміж сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму старажытныя індаеўрапейцы (арыі) і ў якіх замацоўвалі яны свае веды пра навакольны свет і пра сябе.
3. Індаеўрапеізмы ў беларускай мове У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лён, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.
Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзесяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога — пра сам факт іх паходжання. Параўн.: бел. дзень, рус. день, польск. dzіес, балг. ден, літ. dіепа, ст.-інд. dinam, лац. dіеs, ст.-ірланд. dепus і г. д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеў-рапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.
Індаеўрапейская сям’я падзяляецца на 16 моўных груп: раманская (французская, італьянская, іспанская, партугальская, румынская, малдаўская, рэтараманская, правансальская, сардзінская, каталанская і мёртвая лацінская мова і іншыя гаворкі, якія захаваліся ў пісьмовых помніках), германская (нямецкая, англійская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская, фарэрская, галандская, фламандская, фрызская, ідыш і мёртвыя гоцкая, бургундская і вандальская мовы), кельцкая (шатландская, ірландская, гальская, брэтонская, уэльская, або валійская, і мёртвая карнуэльская), балтыйская (літоўская, латышская і мёртвыя мовы — пруская і яцвяжская), іранская (персідская, таджыкская, курдская, пушту, белуджская, ваханская, асецінская, талышская і інш., а таксама мёртвыя старажытнапер-сідская, мідыйская, скіфская, харэзмійская, парфянская і інш.), індыйская (хіндзі, урду, пенджабі, біхары, маратхі, орыя, бенгалі і інш., новаіндыйскія мовы, цыганская, а таксама мёртвыя мовы санскрыт, ведыйская, пракрыты і палі) і інш. У індаеўрапейскую сям’ю ўваходзяць і асобныя мовы — грэчаская, албанская, армянская і мёртвыя старажытнагрэчаская і сярэднягрэчаская, або візантый-ская.
4. Моўныя групы індаеўрапейскай сям'і
Беларуская мова належыць да славянскай групы моў.
Славянскія мовы з’яўляюцца роднымі больш чым для 200 мільёнаў чалавек, прадстаўнікоў розных славянскіх народаў. Гучаць славянскія мовы на значнай частцы тэрыторыі Еўропы.
Навука аб сям'і славянскіх моў - параўнальна-гістарычнае славянскае мовазнаўства — імкнецца заглянуць яшчэ далей, у таямнічыя глыбіні сівых вякоў, у перадгісторыю славян, высветліць, як склаўся гэты народ і яго мова, дзе і кім ён быў народжаны і выпеставаны. Адносна паходжання славян вучоныя мяркуюць па-рознаму. Адны гавораць, што пачатак славянству паклала нейкае адно племя старажытных насельнікаў Еўропы — напаўміфічнага еўрапейскага народа, блізкага па мове да старажытных продкаў сучасных жыхароў Індыі. Іншыя лічаць славянства «сплавам» розных па мове і культуры плямён. Аднак што б там ні было ў перадгісторыі, гісторыя славян і іх моў пачыналася з адзінства: быў адзін славянскі народ і ў яго была адна мова.
Сучасныя славянскія мовы падзяляюцца на тры групы:
— усходнеславянскую: беларуская, руская, украінская мовы. Гэта група самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн. чалавек). Беларускую мову лічаць роднай каля 80% карэннага насельніцтва нашай рэспублікі. Акрамя таго, ёй карыстаюцца больш за 1 млн. беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету;
— заходнеславянскую: польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхняі ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская мова. Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славакіі і часткова Германіі. Найбуйнейшая ў гэтай групе — польская мова. На ёй гавораць каля 30 мільёнаў палякаў. Чэшская (каля 10 мільёнаў чалавек) і славацкая (больш за 4,5 мільёна чалавек) мовы — гэта роднасныя мовы народаў Чэхіі і Славакіі. Абедзве яны маюць багатую сучасную літаратуру. Алфавіт, як і ў іншых заходнеславянскіх мовах, створаны на аснове лацінкі;
— паўднёваславянскую: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская мовы. Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве — у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцагавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аўстрыі, Венгрыі і інш.). На балгарскай мове гавораць больш за 7 мільёнаў чалавек (Балгарыя). Македонская (больш за 1 мільён чалавек) пашырана ў Югаславіі, а таксама ў Балгарыі і Грэцыі.
На аснове групы гаворак старажытнабалгарскай мовы ў ІХ ст. склалася яшчэ адна мова, якая хоць і не была моваю асобнага славянскага народа, але існавала і развівалася на працягу ўсяго сярэдневяковага перыяду гісторыі славян. Гэта названая вышэй стараславянская (ці старажытнацаркоўнаславянская) мова. Цяпер яна лічыцца мёртвай. У мінулым жа стараславянская мова была літаратурнай пісьмовай мовай у розных славян. У Х ст. яна пачала ўжывацца і ў Старажытнай Русі ў сувязі з прыняццем хрысціянскай рэлігіі. Карысталіся ёй у богаслужэнні. Яе ўплыў адзначаецца ў сучасных літаратурных мовах некаторых славянскіх народаў (шмат царкоўнаславянізмаў, у прыватнасці, у рускай мове).
Славянскія моўныя групы выдзяляюцца на аснове агульных асаблівасцей, уласцівых мовам, што ўтвараюць пэўную групу.
Усе славяне карыстаюцца двума тыпамі пісьма — кірылічным і лацінскім. Найбольш распаўсюджана кірыліца (Беларусь, Расія, Украіна, Сербія і Чарнагорыя, Македонія, Балгарыя, часткова Боснія і Герцагавіна). У Польшчы, Чэхіі, Харватыі, Славеніі выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.
На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сёння здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранёў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый.
Адзін славянін без цяжкасці або з пэўнаю цяжкасцю разумее другога (беларус — паляка, чэх — рускага і г. д.) нават без спецыяльнай адукацыі. Ва ўсіх славянскіх мовах ёсць вялікі пласт лексікі, якую называюць агульнаславянскай. Гэта галоўным чынам словы, што былі яшчэ ў далёкі дапісьмовы час у так званай агульнаславянскай мове-аснове. Ва ўсіх славянскіх мовах амаль аднолькава гучаць старажытныя словы, звязаныя з сямейнымі і вытворчымі адносінамі, з раслінным і жывёльным светам, назвы пор года, частак чалавечага цела і інш. Усё гэта — водгалас старажытных сувязяў продкаў славян. Разам з тым блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лёсу асобных груп славян.
ЛІТАРАТУРА
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Минск, 1994.
2 Германовіч, І.К. Беларускія мовазнаўцы. Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці / І.К. Германовіч. — Мінск, 1985.
3. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская — Мінск, 2003.
4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
5. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б.А.Плотнікаў, Л. А. Антанюк.- Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны дом, 2003.
6. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І Бадзевіч.- Мінск., 1996.
7. Шакун, Л.М. Карані нашай мовы / Л. М. Шакун // Роднае слова. — 1996. — № 9. — С. 108−119.
8. Шакун, Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. — Мінск, 1984.
9. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / Под рэд. П. Брыгадзіна. — Мінск: За-вігар, 1998. — С. 123 — 151.
Лекцыя ІV. лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы
1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства Сукупнасць слоў той ці іншай мовы складае яе лексіку (грэч. lехіs — які адносіцца да слова, слоўнікавы). Лексікай называюць таксама словы, што ўжываюцца ў творах таго ці іншага пісьменніка, у пэўнай сферы дзейнасці чалавека (тэрміналагічная і прафесійная лексіка), у якой-небудзь гаворцы (дыялектная лексіка) і інш. Багацце лексічнага запасу беларускай мовы шырока адлюстравана ў слоўніках: напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977;1984) звыш 100 тысяч слоў і фразеалагізмаў. Лексікалогія (грэч. lехіkоs — які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos — вучэнне) — раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы. У лексікалогіі даецца азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятляюцца шляхі развіцця значэнняў слова, вызначаецца іх стылістычнае адрозненне. Лексікалогія звязана з іншымі раздзеламі лінгвістыкі, якія вывучаюць слова: стылістыкай, лексікаграфіяй, фразеалогіяй і інш.
Стылістыка (грэч. stylos — прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, мэты паведамлення. Лексікаграфія (грэч. lехіkоs — слоўнікавы, grapho — пішу) вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў розных тыпаў. Фразеалогія (грэч. рhrasis — выраз і 1оgos — вучэнне, навука) вывучае і апісвае ўстойлівыя словазлучэнні, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю.
Лексічны склад мовы пастаянна змяняецца: адны словы выходзяць з актыўнага ўжывання, знікаюць, другія — з’яўляюцца. У гэтых адносі-нах лексіка мовы рэзка адрозніваецца ад фанетыкі, якая ўключае некалькі дзясяткаў вельмі ўстойлівых адзінак, і ад граматыкі, дзе колькасць адзінак (марфем, словаформаў, тыпаў сказаў, словазлучэнняў) не большая за некалькі соцень, і яны на працягу доўгага часу змяняюцца нязначна.
2. Слова і яго значэнне Аб’ектам вывучэння ў лексікалогіі выступае слова — адзінка мовы. У слове адлюстраваны вопыт і вынікі пазнавальнай, працоўнай дзейнасці чалавека на працягу тысячагоддзяў.
Слова як лексічная адзінка мае свае характэрныя рысы: фанетычную і граматычную аформленасць, значэнне, выдзяляльнасць і аднаў-ляльнасць у мове. Гукавая абалонка — знешняя форма слова, а лек-січнае значэнне, сэнс — унутраная. Напрыклад, знешняя форма слова вятрак — 6 гукаў і 6 літар, размешчаных у пэўным парадку, а змест, лексічнае значэнне слова — суаднесенасць з прадметам навакольнага свету — ветраны млын. Сувязь паміж формай і зместам слова ўмоўная, яна гістарычна замацавана ў мове і аформлена ў слоўніках розных тыпаў.
Адна з характэрных рыс слова — яго абагульняльны характар, у мове няма слоў для абазначэння кожнага асобнага прадмета. Абагульненае ўяўленне людзей пра з’явы, прадметы, іх прыметы і ўласцівасці адлюстроўваецца ў выглядзе паняццяў. Паняцце — гэта адна з формаў мыслення, што абагульнена адлюстроўвае ў свядомасці людзей аб’ектыўную рэчаіснасць. У свядомасці чалавека паняцці замацоў-ваюцца і афармляюцца з дапамогай слоў, паміж словам і паняццем устанаўліваецца цесная сувязь, адзінства.
Слова — гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і выступае сродкам моўных зносін.
Пераважную большасць лексікі беларускай мовы складаюць словы самастойныя (паўназначныя), якія выконваюць намінатыўную функцыю: называюць з’явы, прадметы навакольнага свету. Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) не выконваюць намінатыўнай функцыі і не маюць лексічнага значэння.
Словы самастойных часцін мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне.
Лексічнае значэнне — гэта ўнутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам або з’явай рэчаіснасці. Напрыклад, калі мы вымаўляем, чуем слова абрус, у нашай свядомасці ўзнікае ўяўленне аб прадметах рэчаіснасці, за якімі замацавана гэта слова. Лексічныя значэнні слоў гістарычна ўстаноўлены грамадствам, суадносяцца з пэўнымі прадметамі, дзеяннямі, прыметамі і характарызуюц-ца ўстойлівасцю. Лексічнае значэнне слова з’яўляецца індувідуальным.
Лексічныя значэнні слова разнастайныя па сваёй прыродзе. У працэсе гістарычнага развіцця грамадства, навукі, культуры, мастацтва з’яўляюцца новыя прадметы, паняцці. Яны павінны атрымаць назву, каб можна было адрозніць іх ад іншых. Назвы бываюць матываваныя і нематываваныя. Калі слова матываванае, можна вызначыць, на аснове чаго, якой характэрнай рысы яно ўзнікла. Гэта словы з вытворнай асновай, яны матывуюцца, тлумачацца з дапамогай іншых слоў: завушніцы ад слова вуха, сухмень ад слова сухі, маладзік ад слова малады, трактарыст ад слова трактар. Для нематываваных слоў-назваў нельга вызначыць, на аснове чаго, якіх характэрных прымет яны ўзніклі. Утварэнне такой назвы немагчыма растлумачыць з дапамогай іншых слоў. Нематываваныя словы маюць невытворную аснову: лес, пыл, град, свежы.
Граматычнае значэнне — гэта значэнне, уласцівае слову як часціне мовы. Напрыклад, словы возера, клён, праца, бераг маюць рознае лексічнае значэнне, а граматычнае значэнне іх аднолькавае: для ўсіх гэтых слоў уласцівая прадметнасць, яны маюць род, змяняюцца па ліках, склонах. Граматычныя значэнні аб’ядноўваюць словы ў адну часціну мовы. Слова — гэта адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў.
Носьбіт лексічнага значэння — аснова слова, параўнайце: лес, лясны, лесавы, ляснік, лясісты, леснічоўка, лясун і інш. Граматычнае ж значэнне слова выражаецца з дапамогай канчаткаў, формаўтваральных суфіксаў, прыставак, дапаможных слоў, націску.
Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя.
Адназначныя словы маюць адно лексічнае значэнне. Такіх слоў у мове няшмат, звычайна гэта тэрміны: дэфіс, нейрон, флексія, катэт, косінус; уласныя назвы: Свіцязь, Купала, Гомель, Сатурн, ІІрыпяць. Большасць слоў у беларускай мове мнагазначныя. Напрыклад, слова браня мае 2 значэнні: 1) металічная засцерагальная вопратка воіна ў мінулым; панцыр, латы, кальчуга; 2) стальная абшыўка, танка баявога карабля, бронецягніка.
Мнагазначныя словы — яркі стылёвы сродак, яны выкарыстоўваюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры для стварэння вобразаў, перадачы эмацыянальнага, душэўнага настрою герояў, малюнкаў прыроды і інш.
Амонімы (грэч. homos — аднолькавы і onyma — імя) — гэта словы з аднолькавым гучаннем і розным значэннем: арфа1 — музычны інстру-мент і арфа2 — веялка; аўсянка1 — аўсяная каша і аўсянка2 — пеўчая птушка; сардэчнік1 — чалавек, хворы на сэрца, сардэчнік2 — унутраная частка розных апаратаў, прылад, сардэчнік3 — лекавая расліна, буйміна. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненне ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы — словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.
Выкарыстанне розных тыпаў амонімаў ў мастацкім творы — сродак стварэння вобраза: Гонячы хвалі крывавыя ўдалеч, сына будзіла рыбацкая Нарач; гнеўная Нарач, што брала на вілы замак пракляты ды панскія вілы. (Вял.) Наша вострая піла — не піла, а пчала. Не піла, не ела, ні разу не прысела. (Віт.)
Сінонімы (грэч. synonimos — аднайменны) — словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні: есці - з’ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У сказе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўсёды (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, векавечна) палымнее сонца.
Крыніцы сінонімаў разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексіч-нага збліжэння: а) агульнаславянскіх ці ўсходнеславянскіх і ўласнабе-ларускіх слоў: граніца — мяжа, прыяцель — сябар, гаварыць — гутарыць, гаманіць; мошка — казюрка, кузурка, казюлька, казюля; ежа — страва; б) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: рабро — скаба, рад — шар, бульба — картопля, недахоп — сказа, лодка — чайка; в) уласна беларускіх слоў і запазычаных: цягнік — поезд (рус.), успомніць — прыгадаць (укр.), аловак — карандаш (цюрк.), прыстаўка — прэфікс (лац.). Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца сінанімічным радам. У ім выдзяляецца асноўнае, стрыжнявое слова, якое найбольш ужывальнае і стылістычна нейтральнае. Гэта дамінанта. Яно паўней за іншыя словы перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым. У слоўніках сінонімаў дамінанта падаецца ў пачатку слоўнікавага артыкула з абзаца.
Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвычай вялікая: з дапамогай іх можна вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя адценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужыванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай, прыгажэйшай.
Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і індывідуальнасці стылю пісьменніка: I гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары. (К-с) Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.)
Антонімы (грэч. anti — супраць, onima — імя) — словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў, аб’ядноўваюцца не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі - малы, новы — стары, смелы — нясмелы, весяліцца — сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы — халодны, прыгожы — непрыгожы, стары — малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць — сум, здаровы — хворы; в) дзеянні: зачыніць — адчыніць, будаваць — разбураць; г) з’явы прыроды: світае — змяркаецца, мароз — спёка, гарачыня — холад; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца — вечар, пачатак — канец, зіма — лета, захад — усход і інш.
Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, бурная радасць — ціхі смутак.
Антонімы могуць быць аднакаранёвымі і рознакаранёвымі. У аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці - выйсці, жывы — нежывы, вялікі - невялікі, навуковы — антынавуковы, згода — нязгода. У рознакаранёвых антоні-мах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць — шкода, сіла — слабасць, узнагародзіць — пакараць, даць — забраць.
Як правіла, антонімы маюць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гомель, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі - назвы колеру: сіні, чырвоны, зялёны, карычневы.
Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў, кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з’яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях — іншыя: лёгкае адзенне — цёплае адзенне, лёгкае заданне — складанае заданне, лёгкі крок — мядзведжы крок. Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў; а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях.
Паронімы (грэч. para — каля, побач і onima — імя) — гэта словы, што маюць блізкае гучанне, але розныя па лексічным значэнні. Паронімы — словы адной часціны мовы, звычайна аднакаранёвыя, яны маюць націск на адным і тым жа складзе: дыпламат — дыпламант, адрасат — адрасант, фабрыкат — фабрыкант. Найчасцей паронімы ўтвараюць двухкампанентныя групоўкі (гнёзды): гліняны — гліністы, кантакт — кантракт; адрыўны — адрывісты — адрывачны. Кожны паронім характарызуецца самастойнасцю, слова можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі.
Узнікненне паронімаў звязана з пастаянным павелічэннем колькасці лексічных адзінак, пашырэннем іх сэнсавай нагрузкі, узаемаўплывам слоў на семантычным і марфалагічным узроўні. Колькасць паронімаў павялічваецца таксама за кошт пранікнення ў склад агульнаўжывальнай лексікі слоў лексікі спецыяльнай, запазычання слоў з іншых моў: абанент (ням. Abоnnеnt) — абанемент (франц. аbоnnеmеnt), эскалатар (англ. еsсаlаtor) — экскаватар (англ. ехсаvаtог). Паронімы могуць адрознівацца прыстаўкамі і суфіксамі: управіць — выправіць, паглынуць — праглынуць, генеральны — генеральскі. Гукавое падабенства паронімаў нярэдка вядзе да таго, што іх няправільна ўжываюць у мове, не адрозніваюць семантыку гэтых слоў. Павысіць культуру вуснай і пісьмовай мовы, пазбегнуць памылак такога тыпу дапамагаюць слоўнікі іншамоўных слоў, тлумачальныя слоўнікі, а таксама спецыяльныя даведнікі. У мастацкай літаратуры паронімы выкарыстоўваюцца як сродак стылістычнай выразнасці, для канкрэтызацыі, удакладнення думак, высвятлення тонкіх сэнсавых адценняў супастаўляльных слоў, для моўнай характарыстыкі герояў мастацкага твора, стварэння камічнай сітуацыі і пабудовы каламбураў.
3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў. Адны словы дайшлі да нас з часу індаеўрапейскага і агульнаславянскага адзінства (III тыс. да н.э. — другая палова I тыс. н.э.), другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду (VII-XIII стст.), трэція ўзніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі (XIV-XX стст.). Паводле крыніц і характару паходжання беларуская лексіка падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская (уключае ў сябе агульнаіндаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы) і запазычаная (з блізкароднасных славянскіх і неславянскіх моў).
3.1 Спрадвечна беларуская лексіка У спрадвечна беларускай лексіцы вылучаецца некалькі гістарычных пластоў слоў:
1) агульнаіндаеўрапейскія словы (узніклі за 3−2 тыс. да н. э.). Адзначаюцца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных группах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што выяўляецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова. Гэта словы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акружалі яго будзённае жыццё. Да такіх слоў належаць наступныя назвы:
— адносін роднасці і сваяцтва (сын, мама, брат, дачка, дзевер);
— органаў і частак цела (язык, нос, зуб, бровы, века, грудзі, грыва, калена);
— звяроў, птушак і іншых істот (карова, каза, воўк, мыш, дрозд, журавель, аса, блыха);
— раслін, пладоў (дуб, клён, бяроза, гарох);
— прадметаў і прылад працы (саха, цэп, жорны, вось);
— пабудоў і іх частак (дом, дзверы, вароты);
— частак зямной паверхні (мора, скала, камень, гара, бераг, балота);
— часавых паняццяў (ноч, дзень, вечар, век);
— атмасферных з’яў (снег, град, вецер, раса) і г. д.;
2) агульнаславянская лексіка (праславянская) — пэўны пласт слоў-нікавага складу сучасных славянскіх, у тым ліку і беларускай, моў, атрыманы ў спадчыну ад праславянскай мовы (узніклі да 6 ст. н. э.). У сучаснай беларускай мове больш за 1,5 тыс. слоў праславянскага фонду.
У тэматычным плане агульнаславянская лексіка ахоплівае разнастайныя сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця: назвы асоб, у тым ліку паняцці роднасці і сваяцтва: чалавек, дзед, свёкар, дзіця, сват, нявестка, кум, сястра, унук; частак цела: рука, вока, нос, галава, локаць, палец, сэрца, шыя, барада; жывой і нежывой прыроды: бык, алень, баран, мядзведзь, куніца, ліса, заяц, варона, рыба, пчала, мароз, вада, снег, вецер; раслін і іх сукупнасцей: лес, мох, трава, вярба, яблыня, чаромха, сліва, арэх, асака, ліпа; пораў года і адрэзкаў часу: зіма, лета, дзень, ноч, раніца; геаграфічных аб’ектаў: зямля, возера, рака; прылад: нож, барана, вілы, граблі, каса, серп; прадметаў зброі: кап’ё, лук, страла; прадуктаў харчавання: хлеб, мёд, піва; адцягненых паняццяў: воля, жыццё, радасць, бяда; дзеянняў: ісці, несці, плесці, спяваць; лікаў: сем, два, дзесяць, сто; колераў і якасцей: белы, малады, хітры. Многія з прыведзеных слоў і зараз ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах (або ў большасці іх), параўн.: бел. галава, рус. голова, укр. голова, пол. gіowa, чэш. hlava, балг. глава. Да агульнаславянскай лексікі адносіцца большасць займеннікаў і службовых слоў (прыназоўнікі, злучнікі).
У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча. Яны характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, прыстаўнымі гукамі: галава, дзед, несці, пячы, восень. Па колькасці слоў гэты гістарычны пласт лексікі адносна невялікі (прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся), але па частаце ўжывання — адзін з самых актыўных (агульнаславянскія словы складаюць 50 працэнтаў з тысячы найбольш частых слоў беларускай мовы);
3) агульнаўсходнеславянская лексіка — пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай, рускай і ўкраінскай моў, утварэнне якога адносіцца да перыяду выдзялення і самастойнага жыцця ўсходніх славян (з 6 да 13 ст.). У яго ўваходзяць агульнаславянскія словы, якія выйшлі з ужытку ў паўднёваі заходнеславянскіх мовах: бацька, дзядзька, пляменнік, бондар, знахар, селянін, ганец, куст, лог, сабака, сям’я, сорак, дзевяноста; новаўтварэнні, зыходнай базай якіх быў агульнаславянскі лексічны фонд і якія або ўзнікалі адначасова ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, або пранікалі з адной мовы ў другую і станавіліся агульным здабыткам: вотчына, пісар, намеснік, карчма, дваранін. Да ўсходнеславянскай лексікі належаць таксама словы аднаго гукавога афармлення, але рознага значэння ў кожнай мове: бел. буйны (вялікі, значны), рус. буйный (буян), укр. буйний (пышны) або ўтвораныя ад розных каранёў, але якія існуюць ва ўсіх усходнеславянскіх мовах для выражэння адных паняццяў: бел. палохаць, рус. пугать, укр. лякати. У тэматычным плане ўсходне-славянская лексіка багатая і разнастайная: гэта і назвы жывой і нежывой прыроды: леў, кошка, камар, корань, кара; раслін і іх сукупнасцей: асіна, вяз, сад, куст, ажыны, перац, хвошч, малачай; і словы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем: плуг, пшаніца, баран, карова, свіння, даіць, стрыгчы і інш. Усходнеславянская лексіка разам з агульнаславянскай складае найбольшую і самую ўстойлівую частку слоўнікавага запасу беларускай мовы;
4) уласнабеларуская лексіка — пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які ўтварае яе нацыянальную спецыфіку ў параўнанні з лексікай блізкароднасных усходнеславянскіх моў. Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць у перыяд фарміравання беларускай народнасці (XIV-XVII стст.), а потым і нацыі (XIX-XX стст.).
Да ўласнабеларускай лексікі адносяцца словы, якія ўжываліся на большай частцы ўсходнеславянскай тэрыторыі, але агульнаўжываль-нымі сталі толькі ў беларускай мове: абапал, ачуняць, ухапіць, поспех, волат; словы, утвораныя ад агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе ўласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў: сейбіт, араты, бараць-біт, абібок, вадзянік, нячысцік, сачыць, адказаць, гаманіць, пакутаваць, абняславіць, хістаць, пазасяваць; словы з беларускіх гаворак: вусны, сківіца, высалапіць, хустка, асілак, гаспадар, адрына, асець, бліскавіца, студня, сякера, скалануцца, арэлі, гнусавы, кратаць; словы, якія абазначаюць уласнабеларускія этнічныя паняцці і рэаліі: крыжачок, лявоніха — беларускія народныя танцы, голікі, дранікі, канюшы — стравы з бульбы; словы, якія адлюстроўваюць далейшы рост прадукцыйных сіл, вытворчасці беларускай нацыі, яе грамадскіх адносін, культуры, эканомікі: вытворчасць, дапаможнік, практыкаванне, ветравей.
3.2 Запазычаная лексіка ў беларускай мове Запазычаная лексіка — пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычыны запазычання слоў - сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітыч-ныя зносіны паміж народамі. Папаўненне лексікі іншамоўнымі словамі адбываецца непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў двума шляхамі: вусным (у выніку непасрэдных моўных зносін) і пісьмовым (праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пераклады, прыватную перапіску). Адрозніваюць запазычанні з неславянскіх і са славянскіх моў.
Пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнеславянскага адзінства. Да даўніх запазычанняў адносяцца ў асноўным словы з неславянскіх моў - з грэчаскай: аладкі, агурок, камедыя, парус, карабель, акіян, маналог, манархія, тэатр, філасофія; літоўскай: клуня, пуня, свіран, жвір, кубел, пуня, рэзгіны, дойлід; цюркскіх моў (пераважна з татарскай): ізюм, баклажан, барабан, кінжал, каравул, алмаз, аршын, атаман, курган, туман, чабан, італьянскай: канцэрт, лютня, піяніна; французскай: марш, тарыф, аташэ, вуаль, вадэвіль, кіно, таксі, тратуар; нямецкай: грунт, фунт, ліхтар, гандаль, кухня, куфель, рахунак, шпіталь, шпік, дрот, друк.
У наш час запазычаная лексіка з неславянскіх моў трапляе ў беларускі слоўнік пераважна праз рускую і польскую, радзей праз чэшскую мову, з грэчаскай праз рускую ці польскую: амністыя, аўтаномія, гегемон, бактэрыя; з лацінскай праз рускую, польскую ці чэшскую: дэкан, капялюш, дэлегат, кангрэс, школа, каляндар; з нямецкай праз польскую ці рускую: ганак, рахунак, слесар, касір, бухгалтар, кошт; з французскай праз польскую і рускую: аванцюра, асамблея, аташэ, дэпо, акампанемент, дырыжор; з англійскай праз рускую: інтэрв'ю, імпарт, лідар, джэм, кекс, пудзінг.
Асноўныя прыметы запазычаных слоў з неславянскіх моў наступныя: грэцызмаў - пачатковыя гукі [а], [э]: акіян, аўтамат, этап, эпоха; зычны [ф] у пачатку слова: філалогія, фантазія; спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: аксіёма, дыск, эліпс, сімптом, сімвал; прыстаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў-: агамія, ангідрыд, антысептык, эўфемізм; суфіксыад (а), -ід (а), -ік (а), -іск-, -ос (-ас): лампада, піраміда, графіка, абеліск, хаос, тэрмас,; лацінізмаў - суфіксыум, -ус, -тар, -ент (-энт), -ур (а), -цы (я), -ат: акварыум, конус, аратар, агітатар, дыктатура, градацыя, апарат, гідрат; германізмаў - спалучэнні зычных [шт], [шп] у пачатку слова: штык, штатыў, шпіль; спалучэнне [хт] у сярэдзіне слова: вахта, шахта; канцавая частка — майстар: капельмайстар, хормайстар; запазычанняў з французскай мовы — канцавыя спалучэнніанс, -ёр, -аж (-яж): сеанс, аванс, суфлёр, багаж, пляж; спалучэнні бю, вю, пю, фю, уа, уэ, лье, нье, цье, сье: бюлетэнь, гравюра, капюшон, фюзеляж, атэлье, віньетка, ранцье, канферансье; канцавыя націскныя [о], [э], [у], [е]: трумо, кашнэ, рагу, філе; запазычанняў з англійскай мовы - канцавыя спалучэнніер (-эр), -інг (-ынг): фермер, блюмінг; пачатковае спалучэнне дж: джоуль, джаз.
Значную частку іншамоўных слоў у беларускай мве складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з польскай, рускай і ўкраінскай.
Пранікненне слоў з польскай мовы пачалося яшчэ ў старажытныя часы (прыкладна з другой паловы XVI ст.). Гэты працэс асабліва актывізаваўся ў XVII ст., калі частка беларускіх зямель аказалася ў залежнасці ад Рэчы Паспалітай. Ён працягваўся і ў больш позні час (ХІХ-XX стст.). Асноўныя прыметы паланізмаў - спалучэнні ен (эн), ён (он): енк, парэнчы, наконт, маёнтак; спалучэнне дл: кудлаты; спалучэнне лу паміж зычнымі: слуп, тлусты; зычны [ц] на месцы [ч]: цуд (рус. чудо), цудоўны (рус. чудесный): суфіксунак: ратунак, падарунак, пацалунак.
Самую вялікую па колькасці слоў групу складаюць запазычанні з рускай мовы. Адны з іх узяты без змен марфемнай будовы: аплот, аказаць; другія — са зменамі марфемнай будовы: адсутнічаць, выключны, плошча, прадаўжальнік; трэція створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх слоў: ажыццяўленне — осуществление, абвяржэнне — опровержение, аднагалосны — единогласный, безабаронны — беззащитный.
У выніку цеснага кантакту беларускага народа з украінскім у беларускай мове замацаваліся такія ўкраінізмы, як прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік, бублік, галушка, гапак, шкаляр. Узбагачэнне беларускай лексікі ўкраінізмамі найбольш інтэнсіўна адбывалася з першай паловы XVII ст. пасля перамяшчэння цэнтра праваслаўнай культуры з Вільні ў Кіеў. Пранікненню ў беларускую мову ўкраінскіх слоў садзейнічалі пісьменнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на беларускіх землях («Казанне пахавальнае» М. Сматрыцкага, 1620). Традыцыі ўкраінскай мовы аказаліся больш устойлівымі ў беларускім народна-гутарковым маўленні, чым у літаратурнай мове: доня — дачка, худоба — жывёла.
Значную частку запазычаных слоў у беларускай мове складаюць інтэрнацыялізмы — словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, пашыраныя не менш чым у трох няроднасных мовах (параўн.: бел. тэатр, ням. Тhеаtеr, англ. theatre, франц. theatre, ісп. tеаtrо, пол. tеаtr, балг. театър, серб. театр. Інтэрнацыянальная лексіка выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях сучаснай беларускай мовы, але часцей за ўсё ў навукова-тэхнічнай літаратуры.
4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, рэчка, добры, белы, ісці, пісаць, прыгожа, высока, сем і інш. Побач з агульнаўжывальнымі сустракаюцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод лю-дзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.
Дыялектная лексіка. Дыялектнымі (або дыялектызмамі) лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Яны выкары-стоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэднебеларус-кіх народных гаворках. Напрыклад: ясёнка `асенняе паліто', шаліноўка `святочная хустка', гарлянка `расліна, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў горла', макрыца `пустазелле, што расце на мокрым месцы', змануць `прывыкнуць'.
Спецыяльная лексіка. Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі У разрад гэтай групы лексікі абмежаванага ўжывання ўваходзяць тэрміны і прафесійныя словы (прафесіяналізмы).
Тэрміны (лац. terminus — граніца, мяжа) — афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Напрыклад, у мовазнаўстве: выказнік, назоўнік, словазлучэнне; у матэматыцы: множнік, плюс, інтэграл, у батаніцы: зародак, грыбніца, суквецце, спадчыннасць. Тэрміны бываюць агульнавядомыя і вузкаспецыяльныя.
Сукупнасць тэрмінаў, якімі карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, называюць тэрміналогіяй. Існуюць медыцынская, юрыдычная, літаратуразнаўчая, сельскагаспадарчая і іншыя тэрміналогіі.
Тэрміны знаходзяць адлюстраванне ў спецыяльных тэрміна-лагічных даведніках і слоўніках; вузкаспецыяльныя даюцца са стылістычнымі паметамі (заал., тэхн. і інш.).
Прафесіяналізмы — гэта словы, пашыраныя пераважна ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з’явы і г. д. Напрыклад, у вуснай мове друкароў ужываюцца прафесіяналізмы барабан `частка друкарскай машыны', вальцы `цыліндрычныя валкі ў друкарскай машыне', талер `рухомая металічная пліта ў друкарскай машыне, на якой замацоўваецца набор', пальцы `частка друкарскай машыны, якая прымае надрукаваныя аркушы'. Маракі і партовыя грузчыкі ўжываюць словы-каманды віра `падымай!', `уверх!', майна `апускай!', `уніз!' і інш.
Прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі лексікі беларускай літаратурнай мовы; іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі. Але прафесіяналізмы выкарыстоўваюцца пісьменнікамі і паэтамі для стварэння праўдзівага мастацкага кантэксту: Прылады простыя, але бярог Лукаш і стрэльбіну сваю, і рог, і торбу паляўнічую, у якой чаго, чаго там толькі не было! Прынадаў розных на звяроў, сілкоў, гаючых траў з усіх лясоў, балот, якіх, бадай, і ў лекараў няма, і вабікаў на птушак. (М. Т.) Многа рэек пасцёрлася за доўгія гады, пагнуліся кастылі, тысячы буксаў перагарэлі, паз’езджаны сотні паравозаў, а чалавечае жыццё — крэмень: ні яму сонца, ні вятры, ні завеі. (Лыньк.)
Жаргонную лексіку складаюць жаргоны (франц. jargon — умоўная гаворка), да якіх адносіцца сукупнасць слоў, зразумелых толькі людзям аднолькавых ці блізкіх сацыяльных, прафесійных або бытавых інтарэсаў. Такія словы выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове злачынцаў, салдат, студэнтаў, вучняў і іншых груп людзей. Напрыклад: пахан, папаня `неафіцыйны лідар сярод турэмшчыкаў', дзед `салдат апошняга году службы ва ўзброеных сілах', пара `двойка' і пара `дзве гадзіны заняткаў', здуць `перапісаць заданне з чужой работы', зрэзацца `не вытрымаць экзамену, заліку'.
Жаргонныя словы робяць літаратурную мову незразумелай, непрыгожай, таму іх трэба пазбягаць. Аднак яны могуць уводзіцца пісьменнікам у мастацкі тэкст (кантэкст) для характарыстыкі дзеючых асоб або таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі: За вочы быў Мядз-ведзь. У вочы — Андрэй Андрэевіч, Атаман, бацька, папаня. (Лыньк.) Як спуджаны верабей, кідаўся каторы філон на другі канец барака, зашываўся на нары, і чуваць было, як сапеў ён з перапуду, прыводзіў да парадку свае думкі, пачуцці - то ж дагадзі чалавеку, — і, адды-хаўшыся, набіраўся смеласці - на шэпты, спачуванні, уздыхі. (Лыньк.)
5. Актыўная і пасіўная лексіка Паводле ступені ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецна на актыўную і пасіўную.
Да актыўнай лексікі адносяцца агульназразумелыя шырока-ўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай форме мовы. Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат, чалавек, час, лета, хлеб, пятніца, чорны, блізка, тут і інш.
Пасіўную лексіку складаюць словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Іх фарміраванне і функцыянаванне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадствё: развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва. З’яўляюцца новыя прадметы, матэрыялы, рэчывы, з’явы, дзеянні - і лексіка беларускай мовы ўзбагачаецца адпаведна іх назвамі: біёніка, смартфон, нетбук, андроід, Інтэрнэт.
Са знікненнем некаторых прадметаў, з’яў, рэчываў, матэрыялаў выходзяць з актыўнага ўжывання і іх назвы. Так, словы аэраплан, імбрычак былі пашыраны ў 20-я гг., а зараз яны заменены новымі словамі-сінонімамі самалёт, чайнік.
Словы, якія выйшлі са штодзённага ўжытку і таму атрымалі назву ўстарэлых, падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.
Гістарызмамі (грэч. historikos — гістарычны) лічацца назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: ураднік, войт, цівун, асаднік, харунжы, лучына, фальварак. Так, зараз забыты стары звычай у беларускіх паноў аддаваць сыноў у сялянскія сем'і, назва якога — дзядзькаванне — лічыцца гістарызмам.
Архаізмы (грэч. archaios — старажытны) — устарэлыя словы, якія маюць адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове, паколькі тыя прадметы, з’явы, працэсы, назвамі якіх яны з’яўляюцца, існуюць і ў наш час: іспыты — экзамены, лемантар — буквар, перст — палец, бортнік — пчаляр, атрамант — чарніла, рандэлька — каструля.
Хоць устарэлыя словы і выйшлі з актыўнага ўжывання, яны выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі, а таксама ў мастацкіх тэкстах для праўдзівага адлюстравання пэўнай гістарычнай эпохі. Напрыклад: Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службу ў Вялікім княстве Літоўскім у чынах ротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства. (Бр.)
Неалагізмы (грэч. neos — новы, logos — слова) — словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Неалагізмамі з’яўляюцца і вядомыя словы з новым значэннем: камерцыйны дырэктар, фермер, прыватызацыя, блізкае замежжа.
Уваходзячы ў пасіўны склад беларускай лсксікі, неалагізмы хутка замацоўваюцца ў мове і становяцца шырокаўжывальнымі. Так стала са словамі 20−30-х гг. калгас, выканкам, сельсавет, касманаўт, касмадром і інш. Некаторыя неалагізмы таго часу, наадварот, сталі ўстарэлымі словамі: нэп, харчразвёрстка, камісар, стаханавец.
Блізкія да неалагізмаў аказіяналізмы — так званыя індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца пісьменнікамі і паэтамі і маюць адценне навізны толькі ў мастацкім тэксце (кантэксце): На дварэ раптоўна заістужыла. (У. Д.) Гляджу і не магу наглядзецца на спакойны, плыўнадумны Нёман. (К-с) Я верую ў вечнабыт. (Куп.)
6. Лексікаграфія
6.1 Прадмет і задачы лексікаграфіі
Лексікаграфія (грэч. lexikos — які адносіцца да слова, слоўнікавы і grapho — пішу) — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. У практычныя задачы лексікаграфіі ўваходзіць збор, сістэматызацыя, фіксацыя лексічнага матэрыялу, у тэарэтычныя — вызначэнне тыпаў слоўнікаў, прынцыпаў размеркавання слоў у слоўнікавых артыкулах, распрацоўка сістэмы памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова. Складанне слоўнікаў выклікаецца разнастайнымі навуковымі, культурнымі і практычнымі патрэбамі: растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, правапіс, паходжанне, дапамагчы ў авалоданні замежнай мовай і інш.
Загаловачнае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме: назоўнік — у назоўным склоне адзіночнага ліку, прыметнік, дзеепрыметнік — у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, дзеяслоў - у неазначальнай форме і г. д. Размяшчэнне слоў у слоўніку можа быць алфавітным і гнездавым. Параўн. слоўнікавыя артыкулы адных і тых жа слоў у «Беларуска-рускім слоўніку» (Мн., 1991), у якім словы падаюцца ў алфавітным парадку, і «Руска-беларускім слоўніку» (Мн., 1982), у якім выкарыстоўваецца гнездавы спосаб падачы слоў:
Смеціць — сорить, мусорить.
Смецце — сор, мусор.
Смеццевы — сорный, мусорный.
Мусор м смецце, -цця ср; ~ить несов. смецціць, засмечваць; ~ный смеццевы; ~ный ящик скрынка для смецця.
Загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. У залежнасці ад тыпу слоўніка, прызначэння і структуры даецца сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыка слова; пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, этымалагічная даведка.
Сэнсавую характарыстыку слова складае яго тлумачэнне. Тлумачэнне праводзіцца апісальна або шляхам лагічнага вызначэння, падборам сінонімаў, устанаўленнем словаўтваральных адносін. Усе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле і пазначаюцца арабскімі лічбамі; словы-амонімы — у розных артыкулах.
Граматычная і стылістычная характарыстыкі даюцца шляхам выкарыстання розных памет. У граматычную характарыстыку ўвахо-дзяць назвы часцін мовы, паметы роду, трывання, ліку, асобы і інш. У стылістычную — паметы, якія паказваюць абмежаванае ўжыванне слоў (разм., абл., кніж., уст.), сферу іх выкарыстання (спец., бат., філас.).
6.2 Слоўнікі беларускай мовы Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў 2 асноўныя тыпы: энцыклапедычныя і лінгвістычныя.
Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Слоўнікавыя артыкулы ў слоўніках такога тыпу не даюць граматычнай і стылістычнай характарыстык, а таксама тэрмінала-гічных і фразеалагічных спалучэнняў. Указваецца толькі паходжанне запазычаных тэрмінаў, і пазначана месца націску на загаловачных словах. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.
Адрозніваюць два віды энцыклапедычных слоўнікаў: агульныя і галіновыя. Агульныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці, галіновыя — па адной якой-небудзь галіне ведаў. Да агульных энцыклапедычных слоўнікаў адносяцца: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969;1975) і «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭБССР) у 5-ці тамах (1978;1981), да галіновых — «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Архітэктура Беларусі» (1982), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5-ці тамах (1983;1986), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984;1987). Выдадзены энцыклапедычныя слоўнікі «Янка Купала» (1986) і «Францыск Скарына і яго час» (1988).
Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы — іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца або ў алфавітным, або ў алфавітна-гнездавым парадку. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагіч-ную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыя, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, якія бяруцца з літаратурных крыніц.
Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі - гэта перакладныя, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных слоўнікаў з’яўляюцца «Падручны польска-беларускі слоўнік» (1962), «Украінска-беларускі слоўнік» (1980), «Русско-белорусский словарь» у 2-х тамах (2-е выд., 1982), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах (2-е выд., 1988;1989), школьныя «Белорусско-русский словарь» (3-е выд., 1991) і «Русско-белорусский словарь» С. М. Грабчыкава (1990); шматмоўных — «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1988), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989).
Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, слоўнікі сінонімаў, фразеалагічныя, марфемныя, анамастычныя і інш.
Абавязковай у тлумачальных слоўніках з’яўляецца сэнсавая характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі падзяляюцца на нарматыўныя, слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя.
Нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі - «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1978;1984) і «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для сярэдняй школы» А. Я. Баханькова, I. М. Гай-дукевіча, П. П. ІІІубы (выд. 3-е, 1979) — уключаюць і тлумачаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы. У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца месца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, у некаторых — даведкі пра паходжанне слова.
Слоўнікі мовы пісьменніка апісваюць лексіку твораў таго ці іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні асабліва-сцей мовы і стылю пісьменніка (або яго канкрэтнага твора). Прыкла-дам такога слоўніка з’яўляецца «Слоўнік мовы Скарыны» У. В. Ані-чэнкі (т. 1−2, 1977;1984). Падрыхтаваны рукапісы «Слоўніка мовы Якуба Коласа» і «Слоўніка мовы Янкі Купалы».
Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне. Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем. Да іх адносяцца «Дыялектны слоўнік» у 3-х тамах Ф. М. Янкоўскага (1959;1970) «Дыялектны слоўнік з гаворак Зэльвеншчыны» П. У. Сцяцко (1970), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» Т. Ф. Сцяшковіча (1972), «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» Т. С. Янковай (1982), «Тураўскі слоўнік» у 5-ці тамах (1982;1987) і інш.
Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» (з 1982 па 1993 г. выйшла 12 выпускаў) даюцца сэнсавая і граматычная характарыстыкі літаратурна-пісьмовай лексікі XIV-ХУІІІ стст., а таксама прыводзіцца прыклад ужывання слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.
Этымалагічныя слоўнікі - від лінгвістычныхслоўнікаў, у якіх раскрываюцца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў значэнні слова. Шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» ствараецца ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі; выйшла 7 тамоў (літары, А — Н, 1978;1991).
Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана, М. Р. Судніка (6-е выд., 1990) уключае, акрамя цяжкіх выпадкаў напісання агульнаўжывальных слоў літаратурнай мовы, уласных геаграфічных назваў, прозвішчаў і некаторых асабовых імён, раздзел «Асноўныя правілы правапісу». Для пачатковай школы прызначаны «Арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй Л. П. Падгайскага (4-е выд., 1982). Карысным даведнікам па пытаннях правапісу, вымаўлення і змянення слоў з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987).
Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Першым у такім радзе ідзе асноўнае стылістычна нейтральнае слова (дамінанта). Для некаторых сінонамаў (у «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў М. К. Клышкі, выд. 2-е, 1993) прыводзяцца стылістычная характарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў (індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.
Фразеалагічныя слоўнікі растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне. Устойлівыя словазлучэнні беларускай мовы пададзены і ахарактарызаваны ў «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972), «Фразеалагічным слоўніку для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973).
Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы. Прыкладам такога слоўніка з’яўляецца «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А. М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (2-е выд., 1989). Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн [ц] -к-і (студэнт + ск + і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.
Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы. Да іх адносяцца «Слоўнік асабовых імён» М. Р. Судніка (1965), «Слоўнік назваў населеных нунктаў Віцебскай вобласці» (1977), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці» (1980), «Беларуская антрапанімія» М. В. Бірылы (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці» (1981), «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» (1982), «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990) і інш.
6.3 Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі
Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.
Першы этап — даслоўнікавы — звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.
Другі этап — ранні слоўнікавы (канец XVI-XIX ст.) — характарызуецца не толькі з’яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў - лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зізанія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII-XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зі-занія і «Лексиконъ» П. Бярынды.
Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.
Трэці этап — этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX-XX ст.) — характарызуецца з’яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.
Лтаратура
1. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л. А. Антанюк, Б. А Плотнiкаў. — 3-е выданне. — Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. — 240 с.
1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. — Мінск: Выш. шк., 1994. — 367 с.
2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Минск, 1994.
3. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А.В. Губкіна, В.А. Зразікава. — Мінск, 2009. — 200 с.
5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрмналагчная лекска / В. А. Ляшчынская. — Мінск, 2001.
10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. — Мінск, 1996. — С. 178?256.
Лекцыя V. стылістыка і функцыянальныя стылі
1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю Стылістыка — гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання. Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ стагоддзя.
Слова стыль мае наступныя значэнні:
1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).
2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).
3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль «брас»).
4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).
У мовазнаўстве стыль — гэта «сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы» (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).
Слова «стыль» утварылася ад лацінскага «stylоs» — завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum — часцей паварочвай стыль, г. зн. пішы і папраўляй.
Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.
Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін — культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г. д., а таксама функцыяй мовы — камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.
У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.
2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім «стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання» (Цікоцкі, с. 246)
У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.
Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.
Стылі | Сферы выкарыстання | Мэты зносін | Стылёвыя рысы | Моўныя сродкі | Разнавіднасці | |
Размоў ны | Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны | Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі | Натураль-насць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці | Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы | Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны | |
Мастацкі | Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства | Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні | Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара | Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі | Проза, паэзія, дра-матургія | |
Публіцы-стыч-ны | Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны | Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку | Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць | Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова | Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі | |
Афі-цый-на-спра-вавы | Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы | Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін | Паслядоў-насць і дакла-днасць выкладу, аб’ектыў-насць ацэнак, стандартыза-цыя, адсут-насць эмацы-янальнасці | Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы | Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі | |
Наву-ковы | Навука і тэхніка, навучальны працэс | Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума-чыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад. | Абстракт-насць, да-кладнасць, аб’ектыў-насць і аргу-ментаванасць | Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь | Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на; вукова-тэхнічны | |
3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі
Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення.
Ужываецца пры моўных зносінах з адной або некалькімі асобамі ў неафіцыйных абставінах, і, як правіла, у вуснай дыялагічнай форме. У пісьмовай форме выкарыстоўваецца ў тэкстах мастацкага стылю і асобных жанрах публіцыстычнага.
Тыповыя ўмовы, пры якіх адбываецца гутарка на бытавую тэму, — неафіцыйнасць і нязмушанасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання, спантаннасць размовы. Гутарковая мова звязана з канкрэтным характарам мыслення, з патрэбамі штодзённых зносін, таму ў ёй шмат канкрэтна-бытавых слоў. Гутарковай мовай людзі выказваюць свае думкі, пачуцці, ацэнкі. У гутарцы выразна праяўляюцца адносіны аўтара да прадмета гаворкі, да суразмоўнікаў.
У гутарковым стылі ўжываюцца эмацыянальна-ацэначныя словы, пераважна простыя сказы, па мэце выказвання большасць пытальных і пабуджальных сказаў, клічных па інтанацыі, звароткі, простая мова ў форме дыялога, выклічнікі, часціцы. Для гутарковай мовы характэрна эліптычнасць, якая ў сінтаксісе выяўляецца праз разнастайнасць няпоўных сказаў, фрагментарнасць, пэўная самастойнасць частак сказа. Размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае. Гутарковы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.
Гутарковы стыль у залежнасці ад мэт і ўмоў выступае ў дзвюх разнавіднасцях — размоўна-бытавым і размоўна-афіцыйным.
1. Размоўна-бытавы тэкст.
Маці іншы раз возьме ды скажа:
— І чаму ты, дачухна, такая? Няўжо табе больш за ўсіх трэба? Свету белага не бачыш.
— Затое, мамачка, лён які!
Маці адразу лагаднее.
— Ох, і няўрымслівая! І ў каго ты такая ўдалася? (Паводле А. Васілевіч).
2. Размоўна-афіцыйныя тэксты.
а) — Аднак з гэтым пытаннем усё. Як дамовіліся, — Сасноўскі лёгка ляпнуў далонямі па стале і звярнуўся да Максіма афіцыйна з прыкметнай нецярплівасцю занятага чалавека: — Што ў вас?
Максім пачаў расказваць пра маладых будаўнікоў, у якіх нарадзілася двойня.
Сасноўскі адразу зразумеў, што размова ідзе пра кватэру, і ўздыхнуў.
— Слухайце, Карнач, а чаму вам не націснуць на свайго галаву?
— На Кіслюка? Націснуў.
— І што?
— Дамовіліся, што… будзе выдзелена кватэра ў доме рачнікоў, з працэнтаў гарсавета.
— Дык вы прыйшлі паведаміць мне гэтую радасную навіну? — спытаў Сасноўскі з іроніяй.
— Потым я даведаўся, што кватэра перадаецца другому…
— Каму?
Максім удыхнуў паветра і зірнуў на Ігнатовіча, прысутнасць якога была ў такі момант зусім непажаданая.
— Вашаму сыну. (Паводле І. Шамякіна) б) — Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра і дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультыматум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас — у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працеу нядрэнна і няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў і вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свій прэстыж і калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..
— Хлусня ўсё гэта! — не вытрымаў і крыкнуў з месца Кляўкоў. — Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік! Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі і адна зноў цяжарная, сям’ю разбіў, а вы яго абараняеце (Паводле І. Шамякіна)
І першы, і другія дыялогі характарызуюцца непадрыхтаванасцю, нязмушанасцю размовы, ужываннем няпоўных сказаў, экспрэсіўных сродкаў. Аднак другія стэксты адрозніваюцца пэўнай афіцыйнасцю, якая выражаецца ў ветлівай форме звароту на «вы», па імені, па прозвішчы.
4. Агульная характарыстыка навуковага стылю Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры — манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, рэфератах, анатацыях і інш.
Усе моўныя сродкі навуковага стылю накіраваны на тое, каб лагічна, дакладна і зразумела перадаць змест.
Прыкметы навуковага стылю — дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.
У межах навуковага стылю сфарміраваліся наступныя разнавіднасці (падстылі): 1) уласна навуковы; 2) вучэбна-навуковы; 3) навукова-інфарматыўны; 4) навукова-даведачны; 5) навукова-папулярны. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.
Навуковы стыль мае адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
Аснову навуковага стылю, як і іншых стыляў, складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы, або міжстылёвыя (словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання). Гэта лексіка з’яўляецца ядром тэксту любога стылю і складае найбольшую групу.
Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць агульнанавуковыя словы, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: гіпотэза, праблема, працэс, тэорыя, сістэма, абгрунтаваць, абумовіць, з’яўляцца, характарызавацца і інш. Сярод гэтых слоў вялікая колькасць іншамоўных: асіміляцыя, індэкс, асацыяцыя, працэс, аргумент.
Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны — словы, спалучэнні слоў, якія групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі і г. д.
Кожная навука, яе адгалінаванне, тэхніка валодаюць сваімі тэрмінамі. Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія пастаянна папаўняецца новымі адзінкамі.
У навуковых тэкстах выдзяляюць яшчэ адзін адметны пласт: скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні.
Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы, за выключэннем выклічнікаў.
У навуковых тэкстах менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, бо абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы. Адсутнасць формаў 1-й і 2-й асобы звязана з непажаданай канкрэтызацыяй. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеяння, часавай паслядоўнасці.
Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў наанне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем. Пры гэтым пераважае ніякі род гэтых назоўнікаў, бо ён найбольш адцягнена-абагулены па сваім граматычным значэнні: развіццё, пасяленне, аперацыя, фарміраванне, падрыхтоўка.
У навуковых тэкстах самымі частотнымі з’яўляюцца абстрактныя назоўнікі: маса, бег, цеплыня, форма, рэчыва, нарыхтоўка, ачыстка і інш.
Прыметнікі ў навуковым стылі ўжываюцца надзвычай шырока, але як сродак пераважна класіфікацыйны, маюць інформацыйны характар, уваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: валютныя аперацыі, падатковыя льготы, мятліца балотная, драўляная апока і г. д.
Пры дзеясловах-выказніках ўжываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем — ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах. Ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы («аўтарскае мы», або «мы сціпласці»).
Дзеепрыметнік у беларускай мове, у параўнанні з рускай, ужываецца значна радзей ва ўсіх стылях мовы, што выклікана асаблівасцямі ўтварэння некаторых дзеепрыметнікаў. У беларускай мове лічацца ненарматыўнымі дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксаміуч- (-юч), -ач- (-яч-), прошлага часу з суфіксаміш-, -ўш-, залежнага стану цяперашняга часу з суфіксаміем-, -ім-, зваротныя дзеепрыметнікі. Аднак у навуковых тэкстах сустракаецца ўжыванне ненарматыўных дзеепрыметнікаў, што не адпавядае норме. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў науч- (-юч), -ач- (-яч-) прыметнікі: бягучы кошт, бягучы рахунак, вядучы прэзентацыі і г. д.
Спецыфікай навуковых тэкстаў з’яўляецца выкарыстанне адназоўнікавых прыназоўнікаў: у выпадку, у сувязі з, па меры, у выніку, у адпаведнасці з.
Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і ў сінтаксісе.
З розных тыпаў сказаў па мэце выказвання часцей за ўсё выкарыстоўваюцца апавядальныя сказы, мэта якіх — паведамленне інфармацыі, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы ў навуковым стылі маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме.
Выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах і рытарычныя пытанні з мэтай сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце.
Сказы ў навуковых тэкстах у большасці двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Характэрна і ўжыванне ўскладненых і складаных сінтаксічных канструкцый.
Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах абмежаваны тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі.
Са складаных сказаў найбольш ужывальнымі з’яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах.
У тэкстах навуковага стылю ўжываюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі (злучнікі і злучальныя словы): у той час калі, у сувязі з тым што, тым не менш, нягледзячы на тое што, па меры таго як і інш.
Для сувязі абзацаў выкарыстоўваюцца розныя сродкі: лексічныя паўторы, прыслоўі, прыслоўныя словы: тут, спачатку, пасля, вышэй, тады; указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы.
Для сувязі частак тэксту выкарыстоўваюцца розныя сінтаксічныя канструкцыі: як ужо адзначалася, зразумела, што; відаць, што; неабходна заўважыць, што і інш.
Для ілюстрацыі сказанага прыводзім прыклады тэкстаў навуковага стылю.
1. Амерыканскі паласаты рак займае ў Нідэрландах усе вадаёмы. Тое ж самае адзначаецца ў Германіі, Францыі, Чэхіі, Польшчы, выяўлены рак і на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
З чым жа звязана такая імклівая экспансія амерыканскага віду ў водныя экасістэмы Еўропы? Напэўна, гэта абмоўлена некалькімі прычынамі.
Па-першае, стварылася спрыяльная сітуацыя пасля ракавай чумы, пачатак якой упершыню быў зафіксаваны ў 1860 годзе на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Выкліканая грыбком, які паразітуе толькі на раках, яна знішчыла спрадвечныя пасяленні высакароднага, або шыракапальцага, рака — сучасніка мастадонтаў і мамантаў. У наступныя дваццаць гадоў ракавая чума дасягнула вадаёмаў Францыі і Германіі, а адтуль распаўсюджвалася па ўсёй Еўропе.
Паводле ўспамінаў сучаснікаў, гэта было страшнае відовішча. На берагі рэк і азёр у зборышчы сваіх больш дробных сабратаў выпаўзалі гіганты, зарослыя бура-зялёнымі водарасцямі. Пазней такі лёс быў наканаваны і даўгапальцаму раку.
Знішчэнне пагалоўя абарыгенных ракаў абумовіла свядомае перасяленне новага віду. Як выявілася пазней, паласаты амерыканец аказаўся ўстойлівым да ракавай чумы. Па-другое, яго паспяховае ўкараненне ў еўрапейскую фауну звязвацца з вялікай экалагічнай пластычнасцю: прыстасаванасцю да недахопу кіслароду, рэзкіх змен тэмпературы, забруджанасці вадаёмаў.
Па-трэцяе, паласаты рак характарызуецца хуткім узнаўленнем пагалоўя. У спрыяльных умовах шчыльнасць яго пасялення дасягае прыкладна сямідзесяці экзэмпляраў на квадратны метр.
Такім чынам, прышэлец з Амерыкі мае шэраг адаптацыйна-біялагічных пераваг перад нашымі шыракапальцым і даўгапальцым ракамі.
2. Правы чалавека — гэта сістэма нормаў паводзін. Існуюць яны на стыку маралі і права.
З філасофскага пункту гледжання правы чалавека — гэта універсальныя маральныя правы. Звычайныя правы, у адрозненне ад універсальных правоў, пароджаны канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй, у якой знаходзіцца чалавек, яго статусам, становішчам у сістэме адносін паміж людзьмі. Напрыклад, глава сям'і мае маральнае права ведаць, што адбываецца ў яго доме.
Універсальныя маральныя правы не залежаць ад канкрэтных абставін і ўласцівыя любому чалавеку ў любой сітуацыі як неабходныя і мінімальныя кампаненты чалавечага гонару. Гэтыя правы вынікаюць з самой прыроды чалавека, і таму іх яшчэ называюць натуральнымі правамі. Чалавек валодае натуральнымі правамі ад нараджэння і незалежна ад таго, ці прызнаюцца яны непасрэдным акружэннем дадзенага чалавека і ці абараняюцца яны дзяржавай.
Уяўленні пра розныя правы і свабоды зараджаліся ў розных культурах і ў розныя эпохі як этычныя меркаванні. З часам гэтыя ўяўленні знаходзілі адлюстраванне ў прававых дакументах: кодэксах, дэкларацыях, канстытуцыях. У развітых сучасных грамадствах правы чалавека з’яўляюцца асновай дзейнага заканадаўства.
У гэтым плане адрозніваюць натуральнае і пазітыўнае права. Натуральнае права ёсць маральны мінімум, які неабходны для захавання грамадства. Пазітыўнае права выражана ў дзейным заканадаўстве. Патрабаванні натуральнага і пазітыўнага права могуць не супадаць. Дастаткова ўспомніць законы гітлераўскага і сталінскага рэжымаў, калі былі здзейснены шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці. У гэтых умовах узнікае канфлікт натуральнага і пазітыўнага права: чаму падпарадкоўвацца — законам пісаным або законам найвышэйшым?
У сучасным свеце важнае паняцце метаправа. Метаправа — гэта агульныя правілы для ўладкавання прававых сістэм, іншымі словамі, гэта права для права. Такім чынам, правы чалавека становяцца метаправам.
5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці
Выкарыстоўваецца ў сферы ўзаемаадносін паміж установамі, арганізацыямі, краінамі, асобнымі грамадзянамі ці групамі насельніцтва. Інакш кажучы, гэта стыль розных дакументаў (дамоў, нот, пастаноў, інструкцый, законаў) і дзелавых папер (актаў, заяў, пратаколаў, аб’яў, распісак, даведак і г. д.).
Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя падстылі:
— заканадаўчы (канстытуцыя, законы, кодэксы);
— адміністрацыйна-канцылярскі (аб'явы, загады, заявы);
— дыпламатычны (камюніке, канвенцыі, дэкларацыі).
Асноўныя рысы стылю — загадны характар, строгая дакладнасць, якая не дазваляе дваякага тлумачэння, афіцыйны тон, спецыфічная стандартнасць мовы.
Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў. Шырока выкарыстоўваюцца дзеясловы ў неазначальнай форме: укараняць, павысіць, развіваць. Часта пры інфінітыве ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права. Прадпісальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзесловамі цяперашняга часу. У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні ідуць ад асобы абагульненай, ад імя дзяржавы. Гэта значыць афіцыйна-справавому стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных. Дакладнасць заканадаўчага тэксту забяспечваецца перш за ўсё ўжываннем спецыяльных тэрмінаў: заяўнік, абвінавачаны, адказчык, кватэранаймальнік, даведка, пратакол, парадак дня, пастанова, рэзалюцыя. Афіцыйна-справавы стыль адметны вялікай колькасцю стандартных сродкаў - канцылярскіх штампаў. Штампы — гэта ўстойлівыя звароты, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў: дагаворныя бакі, прыцягнуць да адказнасці, даводжу да ведама, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд і г. д. Карыстанне ўстойлівымі выразамі палягчае зносіны ў прававой і адміністрацыйнай сферы. Аднак яны не павінны дапускацца ў гутарку або мову газет, бо іх ужыванне зніжае культуру вуснага і пісьмовага маўлення. У афіцыйна-справавым стылі таксама выкарыстоўваюцца агульныя гатовыя, традыцыйна-замацаваныя формы падачы матэрыялу (усе заявы, аб’явы, аўтабіграфіі, пастановы і г. д. пішуцца па вызначанай форме).
1. Шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына і мужчына пасля дасягнення шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям’ю. Муж і жонка раўнапраўныя ў сямейных адносінах.
Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Дзеці абавязаны клапаціцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якія іх замяняюць, і аказваць ім дапамогу.
Дзеці могуць быць аддзелены ад сваёй сям'і супраць волі бацькоў і іншых асоб, якія іх замяняюць, толькі на падставе рашэння суда, калі бацькі або іншыя асобы, якія іх замяняюць, не выконваюць сваіх абавязкаў.
Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамі магчымасцей у атрыманні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, у працы і вылучэнні па службе (рабоце), у грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для аховы іх працы, іх здароўя.
Моладзі гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё.
Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці.
2. Наймальнік жылога памяшкання абавязаны ўносіць плату за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі за кожны месяц не пазней чым пятнаццатага чысла наступнага за ім месяца.
Плата за карыстанне жылым памяшканнем бярэцца зыходзячы з агульнай плошчы займанага жылога памяшкання і з улікам стаўкі платы за карыстанне жылым памяшканнем, якая вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У кватэрах, заселеных некалькімі наймальнікамі, памер агульнай плошчы, якая даводзіцца на кожнага наймальніка і членаў яго сям'і, вызначаецца як сума займанай імі жылой плошчы дапаможных памяшканняў, налічанай прапарцыянальна агульнай плошчы жылога памяшкання.
У адзінарным памеры аплочваецца карыстанне жылым памяшканнем у межах максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання з улікам колькасці членаў сям'і і наймальніка, у тым ліку і тых, якія захоўваюць права карыстання жылым памяшканнем. Такім жа чынам аплочваецца і лішняя плошча, калі яе памеры не перавышаюць на ўсю сям’ю паловы максімальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, якая дазваляецца на аднаго чалавека. Карыстанне аднапакаёвай кватэрай незалежна ад яе памеру аплочваецца ў адзінарным памеры. Плата за карыстанне жылым памяшканнем астатняй (лішняй) плошчы бярэцца ў павышаным памеры, які вызначае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
Публіцыстычны (публіцыстычна-прамоўніцкі) стыль выкары-стоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах, у мове радыё і тэлебачання.
Прызначэнне публіцыстыкі - паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Для публіцыстыкі характэрным з’яўляецца адзінства дзвюх асноўных функцый — інфармацыйна-зместавай і ўздзеяння. Адсюль і сумяшчэнне ў адным тэксце кніжных і гутарковых элементаў, спалучэнне стандартных і экспрэсіўных сродкаў: з аднаго боку, выкарыстанне грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога боку — моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.
У публіцыстыцы мастацкія сродкі выкарыстоўваюцца з мэтай звярнуць увагу на пэўную думку, праблему, сацыяльную з’яву і г. д.
Асноўныя рысы стылю — агульнадаступнасць, лагічнасць, вобразнасць, эмацыянальнасць.
У газетах мы сустракаем розныя матэрыялы (карэспандэнцыі, дзяржаўныя акты, законы, інфармацыю з розных галін навукі і тэхнікі, каментарыі падзей і г. д.). У залежнасці ад тэмы і мэты паведамлення публіцыстычны тэкст можа характарызавацца пэўнай колькасцю стылёвых і лінгвістычных прымет афіцыйнага, навуковага ці мастацкага стыляў. Напрыклад, паведамленне інфармацыйнага агенцтва пра даследаванне каметы Галея сваёй тэрміналагічнай дакладнасцю, аб’ектыўнасцю, кніжнай афарбоўкай блізкае да навуковай мовы:
Аўтаматычная станцыя «Вега-1», палёт якой ажыццяўляецца ў рамках мнагамэтавага міжнароднага праекта «Венера — камета Галея», паспяхова выканала праграму даследаванняў каметы Галея.
Пры праходжанні станцыі «Вега-1″ паблізу ядра каметы з адноснай скорасцю каля 80 кіламетраў у секунду быў ажыццёўлены трохгадзінны сеанс навуковых вымярэнняў і здымак. У сеансах сувязі на Зямлю перададзена больш як 500 тэлевізійных здымкаў, знятых праз розныя святлафільтры, што дазволіла атрымаць каляровыя адлюстраванні каметы і яе ядра» («Звязда»).
Гэты тэкст вызначаецца навуковай строгасцю і інфармацыйнасцю, адсутнасцю суб’ектыўнай ацэнкі, сродкаў вобразнасці і эмацыянальнасці.
Публіцыстычныя артыкулы, радыёі тэлеперадачы на грамадска-палітычныя тэмы адрасуюцца масаваму чытачу, слухачу, а таму іх мова павінна быць даступнай, дакладнай і выразнай. Дасягнуць гэтых камунікатыўных якасцей тэксту дазваляе выкарыстанне стылістычных рэсурсаў усіх разнавіднасцей літаратурнай мовы і народных гаворак. Аднак публіцыстыка мае і свае моўныя сродкі. Гэта адметная лексіка (ажыццявіць, здзейсніць, працаўнік, першапраходца, пачын, ініцыятыва, ініцыятар, архіважна, архіскладана). Газета выпрацоўвае іпашырае сваю фразеалогію — перыфразы і іншыя ўстойлівыя выразы (дабрачынная акцыя, гуманітарная дапамога, сацыяльная абароненасць насельніцтва, далёкае замежжа, гарачыя кропкі, стварэнне прававой дзяржавы). Даміноўнай у публіцыстыцы з’яўляецца ацэначнасць, бо адна з задач публіцыстычнага твора — уздзейнічацьна масы, сфармаваць пэўныя адносіны да таго, пра што гаворыцца. Яна ўключае ў сябе эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і ўсе іншыя віды афарбоўкі, уласцівыя амаль для ўсіх стыляў і жанраў.
Ацэначнасць праяўляецца не толькі ў лексіцы, але і ў сінтаксісе. Значнымі экспрэсіўнымі магчымасцямі валодае інверсія, заснаваная на парушэнні нейтральнага парадку слоў у структуры сказа. Экспрэсіўна-выдзяляльную функцыю могуць мець пабочныя канструкцыі, якія суправаджаюць роздум аўтара, запрашаюць да ўзаемных разваг і тым самым ствараюць даверлівую танальнасць выказвання. Эмацыянальна-экспрэсіўны характар выказванню надаюць і паўторы, рытарычныя пытанні, пабуджальныя і клічныя сказы, расчлянёныя сказы, антытэза, далучэнне, у тым ліку парцэляцыя — сэнсавае і стылістычнае выдзяленне слова ці часткі сказа ў асобны сказ.
Сродкамі актывізацыі ўвагі чытача, слухача, сродкам стварэння вобразнасці і эмацыянальнасці маўлення выступаюць фразеалагізмы, крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Гэтыя моўныя адзінкі бяруцца як назвы артыкулаў, нататкаў: Куды ні кінь — усюды клін; Спяць у шапку; Хто не сее, так і вее.
1. Часам можна пачуць разважанні або нават спрэчкі: як разумець слова Радзіма, што гэта такое для чалавека — Радзіма? Ці гэта ўся неабсяжная краіна, ад акіяна да акіяна, ад мяжы да мяжы, ці тая вёска, дзе рачулка між вербалозаў падбягала да тваіх ног у маленстве, ці, можа, нават хаціна з чатырох сцен, дзе маці гушкала на руках.
Дык вось, калі падумаеш глыбей, прыгледзішся больш уважліва і пільна, дык аказваецца, што Радзіма — гэта і тыя добрыя людзі, з якімі ты ступіў у жыццё, якія заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу і дзеля якіх сам ты гатовы на ўсё самае слаўнае і выдатнае і на ўсё самае скрушнае і цяжкае, нават на смерць.
Радзіма — гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая сонечная дарога, якой сёння ты ідзеш горда ў сваю будучыню. І вось чаму кожны чалавек без сваёй Радзімы — нішто, без Радзімы няма чалавека, няма жыцця, і вось чаму так радасна б’ецца ў кожнага сэрца, калі ён чуе пра славу і поспехі свайго роднага краю, пра шчасце і новыя ўзлёты дарагіх і знаёмых людзей.
Як прыемна, дзе б ні быў, пачуць знаёмую назву, знаёмае імя, знаёмае прозвішча! Як прыемна і радасна ведаць, што дарагая твая мясціна з гадамі пахарашэла і папрыгажэла, зазвінела новымі галасамі і песнямі.
7. Характарыстыка мастацкага стылю Мастацкі стыль займае асобнае месца ў мове. Выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца літаратурныя творы розных жанраў: апавяданні, аповесці, раманы, вершы, паэмы, п’есы. Асноўная яго функцыя — эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Разнастайная інфармацыя, суб’ектыўнасць паняццяў, унутраная іманентная логіка вымагаюць дасканалага і ў той жа час разнастайнага выбару моўных сродкаў, а таксама актыўнага ўзаемадзеяння такіх спецыфічных асаблівасцей мовы, як полісемія, сінанімія, перанос значэння і г. д. У мастацкім стылі ўсе пласты лексікі з яе прамымі і пераноснымі значэннямі, экспрэсіўна-эмацыянальнымі афарбоўкамі, усе сродкі граматыкі і асабліва сінтаксісу, багатая фразеалогія беларускай літаратурнай мовы і нават розныя нелітаратурныя моўныя адзінкі (дыялектызмы, жарганізмы і інш.) эстэтычна матываваныя і індывідуальна рэалізаваныя.
Гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю і выразнасцю, сродкі выражэння якіх самыя разнастайныя.
Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе, з-за зубчастых пералескаў, выплывалі, як мядзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім супакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні (Паводле Я. Коласа).
Літаратура
1. Зразікава, В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В.А. Зразікава, А.В. Губкіна. — 2-е выд., дап. і перапрац. — Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. — 216 с.
2. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. — Мінск: Беларусь, 1994. — 160 с.
3. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. — Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.
4. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: Вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / В. А. Ляшчынская. — Мінск: УП «ІВЦ Мінфіна», 2003. — 243 с.
5. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі.- Мінск: Універсітэцкае, 1995. — 294 с.
VІ. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1. Навуковы стыль і яго разнавіднасці
У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця афармляюцца і замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання моўных сродкаў з улікам сацыяльных абставін, формы зносін (вуснай ці пісьмовай, дыялагічнай ці маналагічнай), зместу маўлення, мэт і задач выказвання. Гэтыя нормы з’яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы. Такім чынам, «функцыянальны стыль мовы — гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы» (Цікоцкі, с. 243).
Навуковы стыль — паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і аб’ядноўвае разнастайныя па змесце і прызначэнні віды і жанры літаратуры. Навуковыя тэксты ўяўляюць сабой манаграфіі, дысертацыі, артыкулы, даклады, тэзісы, справаздачы аб навуковай дзейнасці.
Навуковы стыль — гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.
Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме, аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях, дыскусіях можна пачуць і вуснае навуковае маўленне.
Мэта навуковага тэксту — данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, паслядоўна, ясна, аб’ектыўна.
Як піша Р.А. Будагаў, «стыль навуковага выкладу — катэгорыя строга гістарычная. У розных краінах ён ствараўся ў розны час. Перадумовы для яго афармлення і далейшага развіцця вызначаліся: 1) агульным станам навукі і навуковых выданняў у гэтай краіне; 2) ступенню развіцця літаратурна апрацаванай мовы; 3) вялікімі майстрамі - пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы ў сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах».
Асноўная функцыя навуковага тэксту — данесці да чытача пэўную навуковую інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй. Спецыфіка дадзенай функцыі вызначае і асноўныя рысы навуковага стылю: лагічнасць, яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, абстрагаванасць навуковага маўлення.
Сфера прымянення навуковага стылю вельмі шырокая. Гэта адзін са стыляў, які мае моцны і рознабаковы ўплыў на літаратурную мову. Шырокае і інтэнсіўнае развіццё навуковага стылю прывяло да фарміравання ў яго межах наступных разнавіднасцей (падстыляў): 1) уласна навуковага; 2) вучэбна-навуковага; 3) навукова-інфарма-тыўнага; 4) навукова-даведачнага; 5) навукова-папулярнага. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.
2. Асноўныя рысы навуковага стылю Сфера навуковага мыслення вызначаецца імкненнем да найбольш дакладнага, лагічнага, абстрагаванага выражэння думак, якія размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці.
Агульнымі рысамі навуковага стылю з’яўляюцца:
— навуковая тэматыка тэкстаў;
— лагічнасць выкладання матэрыялу — калі выконваюцца законы логікі ў перадачы зместу, інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, згодна з планам, несупярэчліва, з выкарыстаннем спецыяльных сінтаксічных сродкаў міжфразавай сувязі;
— дакладнасць выкладання дасягаецца выкарыстаннем адна-значных навуковых сродкаў, спецыяльных слоў, тэрмінаў;
— доказнасць выкладання матэрыялу — калі прыводзяцца прыкла-ды, аргументы, вынікі эксперыментаў на карысць разглядаемых палажэнняў;
— аб'ектыўнасць выкладання праяўляецца ў разглядзе праблемы з розных пунктаў гледжання, у адсутнасці суб’ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак, што патрабуе строгасці і дакладнасці моўных сродкаў;
— насычанасць фактычнай інфармацыяй, статыстычнымі дадзе-нымі, наяўнасць графікаў, формул, табліц і г. д.;
— абагульненасць, абстрактнасць выкладання навуковых тэкстаў праяўляецца ў адборы лексічных сродкаў і асаблівых сінтаксічных канструкцый, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць.
Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіццё думкі ад прыватнага да агульнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка.
Усе вышэйназваныя асаблівасці навуковага стылю можна прадставіць у наступнай схеме:
Навуковы стыль
Сфера выкарыстання | Мэта выкары-стання | Асноўныя стылёвыя рысы | Характэрныя моўныя сродкі | |
Навука, аду-кацыя, тэхні-ка, вытвор-часць (падручнікі, навуковыя артыкулы, слоўнікі, да-клады, рэфе-раты і г. д.) | Перадача навуковай інфармацыі, дакладных звестак аб прадметах і з’явах. | 1. Лагічнасць, да; кладнасць. 2. Аб’ектыўнасць, абагульненасць, аб-страктнасць. 3. Доказнасць, аргу-ментаванасць, яс-насць і г. д. 4. Адносіны да з’яў і падзей не выра-жаны (адсутнасць эмацыянальна-экс-прэсіўных сродкаў), строгасць выкладу. 5. Наяўнасць спецы-фічных моўных сродкаў. | Агульнаўжы-вальныя сло-вы, абстрак-тная лексіка. тэрміны, прафесіяналізмы; аддзея-слоўныя на-зоўнікі, дзея-словы з ня-пэўна-асабо-вым значэ-ннем; «мы-аўтарскае»; канструкцыі са злучнікамі і злучальнымі словамі; безасабовыя сказы і г. д. | |
Спосаб выкладання матэрыялу ў навуковай літаратуры — фармальна-лагічны (калектыўны). Навуковае выкладанне пабудавана з разважанняў, мэта якіх — доказ або абвяржэнне гіпотэз, ідэй, што выяўлены ў выніку навуковых доследаў. Для таго каб разважанне было пераканаўчым, думкі павінны выкладацца ў такой паслядоўнасці, пры якой адно палажэнне выцякала б з папярэдняга і рыхтавала да ўспрымання, разумення наступнага. Навуковае выкладанне матэрыялу разлічана на лагічнае, а не на эмацыянальнае ўспрыманне.
Навуковыя тэксты розных жанраў будуюцца па адзінай лагічнай схеме. У аснове гэтай схемы знаходзіцца галоўны тэзіс — сцвяр-джэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс уключае ў сябе прадмет маўлення (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказамі галоўнага тэзіса з’яўляюцца аргументы — довады, якія прыводзяцца ў дапамогу доказу, колькаць аргументаў залежыць ад жанру і аб’ёму навуковага тэксту. Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны таксама ілюстрацыі - прыклады, якія пацвярджаюць тэарэтычныя палажэнні. Тэкст навуковага стылю завяршаецца высновай (рэзюмэ), дзе ўтрымліваецца аналітычная ацэнка даследавання і плануюцца далейшыя доследы.
Спосаб навуковага выкладання інфармацыі можа быць прадстаўлены ў найпрасцейшай лагічнай схеме — узоры навуковага разважання.
3. Лексічны склад навуковага стылю У аснове любога навуковага твора знаходзіцца агульнаўжывальная лексіка. Усе словы ўжываюцца ў іх прамым прадметным сэнсе, вялікая колькасць службовых слоў (прыназоўнікаў і злучнікаў) забяспечвае лагічныя сувязі паміж асобнымі сказамі і часткамі тэксту. Між тым у лексічным складзе навуковага стылю трэба вызначыць і істотныя асаблівасці.
У лінгвістыцы прынята наступная класіфікацыя навуковай лексікі:
— нетэрміналагічная, якая аб’ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняльнымі значэннямі;
— агульнанавуковая, якая ўжываецца ў розных сферах навукі;
— уласна тэрміналагічная — сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі;
— сродкі лагічнай сувязі ў тэксце ці сувязуючыя сродкі, якія прадстаўлены рознымі тыпамі злучнікаў і злучальнымі словамі.
Агульнанавуковая лекска стварае лексчнае акружэнне тэрмна прадсталена словам словазлучэнням, большая частка якх можа быць мнагазначнай у агульнай мове: напрыклад, у матэматыцы «дадаць» мае значэнне «плюс», а агульнай мове «дадаць» — «дапонць», «прыбавць» або «заважыць», «лчыць», «дапусцць». Належыць звярнуць увагу і на такя словы, як снаваць, функ-цыянаваць, ствараць абумоліваць, вызначаць, прадсталяць г. д.
Найбольшую адметнасць навуковага стылю складае сістэма моўных сродкаў, якая адлюстроўвае спецыфіку навукова-даследчай працы. Гэта перш за ўсё выкарыстанне тэрмінаў, характэрных розным галінам ведаў. Вялікую ролю ў тэрміналагічнай лексіцы займае міжнародная тэрміналогія, інтэрнацыянальныя тэрміны, што сведчыць аб адасобленасці сродкаў навуковага стылю ад агульнаўжывальнага лексічнага складу мовы.
Тэрміналагічная лексіка займае вялікае месца ў навуковых тэкстах, што абумоўлена яе функцыянальным прызначэннем: тэрміны ўтрымліваюць інфармацыю значна большую, чым іншыя лексічныя адзінкі.
Тэрмін (ад лац. Terminus -`канец, мяжа') — гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: дэпазіт — грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для перадачы іх крэдытору або іншай асобе.
Як адзначаюць мовазнаўцы, у тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучаецца навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека.
Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, матэматычнай, лінгвістычнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай, эканамічнай і іншых тэрміналогіях.
Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей.
У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў, тэрміны належаць навуковаму стылю, у той час як агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар.
Адзначым, што ў слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: батаніка (бат.), хімія (хім.), медыцына (мед.) і інш.
Тэрміны адрозніваюцца ад агульналітаратурных слоў наяўнасцю спецыфічных рысаў.
1. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны патрабуюць спецыяльных ведаў і падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры. Напрыклад, тэрміны біягенез, безнасенныя, водарасці эўгленавыя, страбіляцыя павінны быць вядомы тым, хто вывучае біялогію.
2. Адназначнасць тэрміна (у межах свайго тэрміналагічнага поля). Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы.
3. Сістэмнасць — кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць.
4. Адсутнасць канатацый — лексічнае значэнне тэрміна не павінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію.
Тэрмналогя пэнай навук — гэта штучна створаны лексчны пласт, кожная адзнка якога мае пэныя абмежаванн для свайго жывання аптымальныя мовы для свайго снавання развцця. Сярод тэрмінаў выдзяляюць два віды — агульнанавуковыя тэрміны і вузкаспе-цыяльныя. Спецыяльныя тэрмны, як правла, адназначныя як у спецыяльным тэксце, так агульнай мове (атам, сінус, малекула, валентнасць, каэфцыент).
У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя і антанімічныя адносіны. Напрыклад: намінальная цана — намінал, дэфіцыт — недахоп; пасіў - актыў, баланс — дысбаланс.
Словы-тэрміны падзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы на назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. Сярод словазлучэнняў-тэрмінаў выдзяляюць свабодныя (сельскагаспадарчая вытворчасць, рынак збыту) і несвабодныя (рухавік унутранага згарання, кантрольны пакет акцый).
Паводле паходжання тэрміналагічная лексіка неаднародная: яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў. Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення галіновых тэрміналагічных сістэм з’яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналіта-ратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні: венчык, вільгаць, гук, сцябло, пялёстак, ціск, цыбуліна і г. д. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы вызначаюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вільготнасць, вільгацеўстойлівасць; гукаправоднасць, інфрагук; святло, святлачулы. У складзе навуковай беларускай тэрміналогіі прысутнічаюць таксама тэрміны cтарабеларускай мовы: дзяржава, збожжа, скарга, скарбнік, мытня і інш.
Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, то вялікая частка тэрмінаў у розных галінах навукі з’яўляецца запазычанай. У складзе розных тэрмінасістэм беларускай мовы выкарыстоўваюцца запазычанні з лацінскай мовы — аўдытар, аўкцыён, актава, інфляцыя, камерцыя і інш.; з грэчаскай мовы — аналогія, гіпатэнуза, дыялог, стратэгія; з нямецкай — біржа, валюта, бухгалтар, гільза, дызель; з французскай — акцыя, баланс, бюджэт, фінансы; з польскай — кошт, каштарыс, рэнта і г. д. Апошнім часам вялікая колькасць запазычанняў адбываецца з англійскай мовы — афшор, дэмпінг, супермаркет, менеджмент, маркетынг, рыэлтар, чартар і г. д.
Вялікая частка запазычаных слоў з’яўляецца нтэрнацыяналзмамі, якя прыйшл ерапейскя мовы з лацнскай ц грэчаскай мо не пе-ракладаюцца на рускую, беларускую ншыя мовы. Гэта словы з суфіксамі: -тар, -тор, -ёр-, -ент, -ант-, -он, -ён, -аж, -ст, -зм, -лог, -дыя нш. (бухгалтар, камп’ютар, транспарцёр, рацыён, кампанент, дыпламант, втраж, сацыялст, спецыялст, рацыя, дэлегацыя, прадукцыя, сацыялзм г. д.). Словы, якя пачынаюцца на: ды-, дэ-, ты-, тэ-, б-, дыя- (дыплом, дынама, дэкрэт, дынастыя, бнокль, тыраж, тып, тэорыя, тэма). Словы, у якх прысутнчае лтара ф, неласцвая беларускай мове (форма, фестываль, фабрыка, фота г. д.), спалучэнне галосных ё, я, ыя (бёлаг, сацыяльны, нцыятыва, пянер г. д.). Словы, якя маюць прыстак: вцэ-, экст-, суб-, унтэр-, супер-, архі г. д. У якасці састаўных частак выкарыстоўваюцца і іншамоўныя элементы тыпулог-, -логія-, мікра-, геа-, -фоні інш.
У колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю тэрміны пераважаюць над іншымі відамі спецыяльнай лексікі.
Спосабы словаўтварэння тэрмінаў
Асноўнымі спосабамі словаўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца:
1) лексіка-семантычны — тэрміналагізацыя значэнняў агульна-літаратурных слоў: плячо (частка тулава) і плячо (фінансавага рычага); шапка (галаўны ўбор) і шапка (дакумента);
2) сінтаксічны — спалучэнне слоў: бонусныя скідкі, дысперсія хвалі, зязюльчыны слёзкі, сегмент рынку;
3) марфемны:
— прэфіксальны — утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса (найбольш частотныя прэфіксы — анты-, без-, гіпер-, дэ-, дыс-, -звыш-, контр-, экстраі інш. — антымана-польны, звышпрыбытак, дэвальвацыя, контрмеры);
— прэфіксальна-суфіксальны — адначасовае далучэнне да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса (землеўладанне, падаходны, супрацоўнік, намеснік);
— суфіксальны — утварэне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса. Найбольш часта выкарыстоўваюцца суфіксыаж-, -енн-, -к-, -ік-, -асць-, -ізм-, -іст-, -цыя і інш. (дрэнаж, кіраванне, праверка, фінансіст, гнуткасць, радыяцыя);
— нульсуфіксальны — утварэнне новых слоў шляхам адсячэння суфікса (абмераць — абмер; абмалаціць — абмалот, надрэзаць — надрэз);
4) асноваі словаскладанне: землекарыстанне, тавараабарот, Інтэрнэт;
5) складанасуфіксальны — асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфікса: ільнаводства, таваразнаўства, выдаткаёміс-тасць, траварэзка;
6) абрэвіяцыя — утварэнне складанаскарочаных слоў: перфакарта, ДАСТ (дзяржаўны агульны стандарт), УВП (унутраны валавы прадукт).
У склад лексічных сродкаў навуковага стылю ўваходзяць таксама прафесіяналізмы — гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці (дворнікі - у аўтамабілі; цэйтнот — недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках; збытавікі - гандлёвы персанал і інш.). Дзякуючы сваёй эмацыянальнай выразнасці прафесіяналізмы праз гутарковую мову пранікаюць у літаратурны ўжытак. У слоўніках прафесіяналізмы маюць памету спец. (спецыяльнае).
Лексічная група, на якой таксама трэба засяродзць пльную вагу, — гэта словы-арганзатары, або сувязуючыя сродк. Фармальна яны прадсталены злучнкам злучальнымі словам, прыслоям, пабоч-ным словам словазлучэнням, няпэна-асабовым безасабовым сказам. У адпаведнасц з х функцыям яны падзяляюцца на дзве катэгоры.:
1) словы, якя водзяць у лагчны кантэкст;
2) словы, якя характарызуюць ступень аб’ектынасц нфармацы.
Першая катэгорыя ажыццяляе наступныя лагчныя аперацы: сцвярджае прыведзеныя вышэй думк (таму, гэта значыць, такм чынам, тым самым, у вынку гэтага, выходзць, значыць нш.); адмаляе (аднак, але, тым не менш, з аднаго боку, у процлегласць гэтаму нш); пашырае водзць новую нфармацыю (акрамя таго, у сваю чаргу, побач з гэтым, поруч, разам з тым, дарэчы, у гэтым выпадку); паказвае паслядонасць аргументацы (па-першае, па-другое, вышэй, нжэй, перш за сё, затым, далей, пасля таго, нарэшце, у рэшце рэшт).
Другая катэгорыя сло канстатуе ступень абектынасц нфарма-цы. Напрыклад, нельга аб’ектына перадаць нфармацыю навуковага артыкула, ужываючы тольк дзеясло «гаварыць» (у гэтым артыкуле атар гаворыць пра…), бо гэты дзеясло называе адзн з вда чалавечай дзейнасц. А каб дакладна абектына перадаць нфарма-цыю, трэба вызначыць усе адценн дзеяслова «гаварыць» (думаць, лічыць, сцвярджаць, абвяргаць, меркаваць, аналізаваць, вызначаць характарызаваць і г. д.).
У гэтую катэгорыю ключаны пабочныя словы, якя паказваюць:
1) ступень верагоднасц той ц ншай зявы, факта, падзе (напэна, магчыма, верагодна, хутчэй за сё);
2) субектынасць выкладзенай нфармацы (на думку, на мой погляд, з майго пункту гледжання, мы лчым г. д.);
3) спасылку на крынцу нфармацы (паводле сло каго, паводле каго, услед за км, згодна з км (чым) г. д.).
Функцыянальная роля сло-арганзатара надзвычайна важная, бо адсутнасць х у маленн ператварае адноснае выказванне абсалютнае, што прыводзць да непаразумення скажэння нфармацы, пазбалення права ншых апанента або слухачо мець свой пункт гледжання. Напрыклад, чалавек, як пры выказванн (вусным ц псьмовым) не спасылаецца на крынцу нфармацы, а чужыя думк ц дэ выдае за свае, можа быць абвнавачаны плагяцтве — прысваенн чужой працы. Чым больш спасылак на вядомыя атарытэты крынцы (часопсы, газеты, статыстычныя даныя нш.) у навуковай працы, тым большая яе каштонасць атарытэтнасць.
У гэтую ж катэгорыю ваходзяць так званыя словы-дамнанты — словы ц словазлучэнн, якя нясуць найбольшую сэнсавую нагрузку. Такая семантычная значнасць гэтых слоў (словазлучэння) робць х адначасова словам-арганзатарам, бо семантычна яны служаць сродкам лагчнай сувяз памж часткам выказвання, абзацам тэкстам. (У Рэспублцы Беларусь заканадача зацверджаны формы ласнасц на зямлю. Дамнанта — «форма ласнасц»).
Спецыфічнай уласцівасцю мовы навукі з’яўляецца наяўнасць штучных (дапаможных) моў: графікаў, малюнкаў, матэматычных, фізічных сімвалаў, назваў хімічных элементаў, матэматычных знакаў. Мова сімвалаў - адна з найбольш інфарматыўных моў навукі. Тэкст з аднаго боку, формулы, сімвалы, графічныя ілюстрацыі, фотаздымкі - з другога боку знаходзяцца ў пэўных узаемаадносінах і робяць тэкст больш інфарматыўным і дакладным.
4. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
Уважлівы разгляд навуковых тэкстаў дазваляе канстатаваць факты спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш істотныя з іх.
Звернем увагу на марфалагічныя асаблвасц.
1. Перш за сё трэба адзначыць, што функцы назонка ў навуковым стылі найбольш пашыраныя.
Ужываецца вялкая колькасць аддзеяслоных, так званых працэсуальных назонка нанне (вывучэнне, адналенне), наццё (развццё, адкрыццё), якасных назонка наасць (цвёрдасць, гнуткасць г. д.). Пры гэтым пераважаюць назоўнікі ніякага роду, паколькі яны найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.
Усе названыя назонк патрабуюць пасля сябе роднага склону, таму значна пашыраецца тэндэнцыя жывання роднага склону (ад 30% да 45% супраць 10 — 12% у гутаркова-побытавым стыл). Напрыклад: «У апошня гады знкла неабходнасць вывучэння заканамернасця фармравання структуры сельскагаспадарчай вытворчасц». Часта сустракаюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць назоўнік у родным склоне — солі калію, хваробы сэрца, галоўныя члены сказа і г. д.
2. Спецыфічна ўжываецца ў навуковым стылі дзеяслоў. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. Часцей ужываюцца зваротныя формы дзеяслова — даследуецца, аналізуецца, вывучаецца. Вучоныя адзначаюць і такую з’яву, як дэсе-мантызацыя дзеясловаў, калі дзеясловы маюць пераважна граматычнае значэнне ў сказе і выступаюць у ролі сувязуючых кампанентаў (з'яўляцца, лічыцца, складаць, валодаць, вызначацца і інш.)
3. Неасабовасць у навуковым стыл выражаецца безасабова-прэдыкатыным словам — можна, магчыма, немагчыма, належыць нфнты (напрыклад: належыць адзначыць, можна зрабць высновы).
4. У навуковым стыл значна пашырана жыванне неасабовых формаў дзеясловаў - дзеепрыметнка дзеепрыслоя. Для навуковай мовы больш характэрна выкарыстанне няпоўных формаў дзеепрыметнікаў - доказы прыведзены, абставіны высветлены, факты даследаваны. Навуковыя тэксты характарызуюцца, хоць і рэдка, ужываннем дзеепрыметнікаў наем-, -ім-: плануемы паказчык, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў науч-, -ючмарфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучы рахунак, бягучы кошт.
5. Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, прыватная ўласнасць, мятліца альпійская.
6. Пры дзеясловах-выказніках ужываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем — ён, яна, яно, яны. У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік я, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае «аўтарскае мы» або «мы-сціпласці»), што падкрэслівае калектыўны (фармальна-лагічны) спосаб выкладання інфармацыі: мы лічым, намі праведзены доследы, адзначым і г. д.
7. Прыназонк злучнк навуковым маленн псьме набыва-юць значную ролю. Асаблва жывальныя складаныя (у вынку, у адпа-веднасц, пры адрозненн, у сувяз з, мж ншым, нягледзячы на … г. д.).
Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.
1. Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Іх асноўная задача — паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы выконваюць у навуковай мове спецыфічныя функцыі, звязаныя з імкненнем аўтара прыцягнуць увагу да тэмы (праблемы), якая выкладаецца ў тэксце.
2. Імкненне да аб’ектыўнасці вядзе да шырокага распаўсюджвання ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, у выніку чаго на першы план вылучаецца само дзеянне, а не асоба, якая яго выконвае. Напрыклад: У гэты перыяд рэгіструецца павышэнне вірусных захворванняў. Праект зацверджаны адзінагалосна.
3. Характэрнымі для навуковага стылю з’яўляюцца няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы. З абагульнена-асабовых сказаў ужываюцца сказы з дзеясловамі ў форме 1 асобы множнага ліку (мы) — Разгледзім вынікі эксперыменту. Сярод безасабовых сказаў адзначым наступныя: а) з канструкцыяй мадальныя словы (можна, трэба, неабходна, нельга) + інфінітыў; б) з прэдыкатыўнымі прыслоўямі; в) з безасабовымі дзеясловамі (трэба адзначыць, зразумела, здаецца…).
4. Імкненнем да дакладнасці і лагічнасці тлумачыцца шырокае распаўсюджванне ў навуковых тэкстах канструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сказы з аднароднымі членамі часта ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прадметаў, прыкмет і інш. Напрыклад: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце на ўсёй тэрыторыі - у лясах, на палях, каля рэк, на ўзлессі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што называюць парадак, паслядоўнасць думак, упэўненасць ці няпэўнасць, крыніцу інфармацыі і г. д. Навуковым тэкстам неўласцівыя сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання.
5. Для навуковых тэкстаў характэрным з’яўляецца высвятленне прычынна-выніковых адносін паміж дзеяннямі і з’явамі, таму ў іх назіраецца вялікая колькасць складаназалежных сказаў з рознымі тыпамі даданых частак (азначальных, дапаўняльных, акалічнасных са значэннем прычыны, умовы, мэты, параўнання і г. д.). Падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выражаць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны.
6. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, разам з тым, між тым, нягледзячы на тое што і інш.
7. Звернем увагу на парадак сло у сказах навуковага стылю. Тут мы назраем прынцып лнейнай падачы нфармацы, гэта значыць, што пераважна спачатку водзцца сказ дапаможная нфармацыя (ДІ), а затым асноная нфармацыя (А), пры гэтым асноная нфармацыя дзе пасля выказнка знаходзцца канцы сказа, а дапаможная знаходзцца пачатку сказа, перад выказнкам. Гэта асаблва адносіцца да лчбавай нфармацы. (Для правядзення доследа маладым вучоным было адведзена доследнае поле плошчай 2,5 га (А). Асаблвую цкавасць для вучоных у апошня гады ўяляе такая малараспасюджаная нас культура, як амарант (А).
5. Жанры навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту Жанры навуковага стылю — канкрэтныя разнавіднасці навуковых тэкстаў, якія адрозніваюцца па функцыях і структуры, напрыклад, навуковы артыкул, рэцэнзія, рэферат і інш. Гэтыя жанры навуковых тэкстаў аб’яднаны агульнымі ўласцівасцямі, яны з’яўляюцца другаснымі жанрамі (складаюцца на аснове арыгінальных, першасных тэкстаў).
Звычайна пад тэкстам маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, ён істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і ўнармаваны. Кампазіцыйна навуковы тэкст утрымлівае тры часткі: уступную (аглядную), асноўную і заключную (выніковую). Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара.
У жанравых адносінах навуковы стыль з’яўляецца адным з самых разнастайных. Асноўнымі жанрамі навукова-вучэбнага падстылю з’яўляюцца анатацыя, рэферат, канспект, тэзісы.
Рэферат (ад лац. reffere — `дакладваць, паведамляць') — сціслае, кампазіцыйна арганізаванае, адэкватнае паводле сэнсу выкладанне зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання). Мэта рэферата — перадаць асноўную, галоўную інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў першасным тэксце, новыя і істотныя звесткі. Рэферат павінен быць інфарматыўным, вызначацца паўнатой выкладання, аб’ектыўна перадаваць змест тэксту (кнігі). Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які ўзнаўляе змест першаснага тэксту, і прадуктыўным, які ўтрымлівае крытычны, творчы аналіз і асэнсаванне тэксту крыніцы.
Сярод рэпрадуктыўных рэфератаў вылучаюць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам (некалькіх тэкстаў або розных пунктаў гледжання) і рэфератам-дакладам, які мае разгорнуты характар і побач з аналізам інфармацыі дае аб’ектыўную ацэнку стану праблемы.
У структуры рэферата кожнага тыпу можна выдзеліць тры асноўныя кампаненты:
— бібліяграфічнае апісанне;
— рэфератыўны тэкст;
— даведачны апарат.
Як і кожны навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю:
— уступ (уводзіны), дзе прыводзяцца выходныя звесткі пра тэкст, інфармацыя пра аўтара, тэма і праблема даследавання;
— пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы, вызначэнне кампазіцыі тэксту;
— аналіз самых важных, на думку аўтара, пытанняў, наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу;
— агульныя высновы, вынікі па разгледжаных праблемах тексту.
Трэба адзначыць, што мова рэферата ўтрымлівае характэрныя для дадзенага жанру навуковага стылю клішэ, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных частках тэксту рэферата (аўтар аналізуе праблему…; далей разглядаецца…; такім чынам, аўтар прыходзіць да высновы, што…).
Анатацыя (ад лац. «аnnotatio» — заўвага) — сціслая характарыстыка тэксту з пункту гледжання зместу, формы і іншых асаблівасцей.
Сутнасць і прызначэнне анатацыі заключаецца ў тым, што яна дае кароткую (сціслую) характарыстыку інфармацыі і адказвае на пытанне, пра што гаворыцца ў тэксце. Анатацыя дае агульнае ўяўленне пра змест твора, можа даваць папярэднюю інфармацыю пра незнаёмы тэкст і тым самым дапамагае ў пошуку і адборы неабходнай інфармацыі.
Вызначаюць наступныя віды анатацый: даведачныя, рэкамен-давальныя, агульныя, спецыялізаваныя, групавыя і інш. Аднак у навуковай дзейнасці найбольшае распаўсюджанне атрымалі даведачныя анатацыі.
Кожная анатацыя мае дзве абавязковыя часткі:
1) ббляграфчнае апсанне — перад тэкстам анатацы даюцца выходныя даныя (атар, назва, месца час выдання) у намнатынай форме. Гэтыя даныя магчыма ключаць першую частку анатацы;
2) тэкст анатацы. Звычайна анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай частцы фармулюецца асноная тэма тэксту, артыкула; у другой частцы пералчваюцца (называюцца) асноныя палажэнн, задачы, робяцца высновы.
Субект дзеяння ў анатацы звычайна не называецца, таму што ён зразумелы, вядомы з кантэксту; актына ўжываюцца пасныя канструкцы. У анатацыі вызначаецца, што новага змяшчае дадзены твор у параўнанні з іншымі. Галоўная памылка пры складанні анатацыі - празмернасць інфармацыі з тэксту, паўторы, неабавязковыя фразы, наяўнасць уласных ацэнак. Анатацыя мае строга лагічную кампазіцыю, кожная частка яе павінна пачынацца з чырвонага радка.
Тэзісы — коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У тэзісах лагічна і сцісла выкладаецца асноўная думка. Кожны тэзіс, які складае звычайна асобны абзац, асвятляе нейкую мікратэму. Тэзісы з’яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Да тэзісаў прад’яўляюцца патрабаванні стылістычнай чысціні і аднароднасці мовы, у іх недапушчальныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі, змешванне форм розных жанраў (анатацыі, рэзюмэ, плана і г. д.).
Такім чынам, сферы прымянення навуковага стылю вельмі шырокія і разнастайныя. Апошнім часам з улікам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў грамадстве гэты стыль аказвае дастаткова моцны ўплыў на літаратурную мову. Таму кожны спецыяліст павінен добра ведаць навуковую тэрміналогію сваёй спецыяльнасці, умела карыстацца рознымі жанрамі навуковага стылю ў залежнасці ад сітуацый у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Лтаратура
1. Булахов, М. Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков / М. Г. Булахов. — Минск, 1979.
2. Винокур, Т. Т. Закономерности стилистического использования языковых единиц / Т. Т. Винокур. — М., 1980.
3. Губкіна, А.В., Зразікава, В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. — Мінск, 2009. — 200 с.
3. Карус, А. А. Стылстыка беларускай мовы / А. А. Карус. — Мінск, 1960.
4. Карус, А. А. Культура слова / А. А. Карус. — Мінск, 1983.
5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрмналагчная лекска / В. А. Ляшчынская. — Мінск, 2001.
6. Пытанн блнгвзму заемадзеяння. — Мінск, 1976.
7. Пумпянский, А. Л. Информационная роль порядка слов в научной и технической литературе / А. Л. Пумпянский. — М.: Наука, 1974. — С. 56 — 65.
8. Розенталь, Д. Э. Практическая стилистика русского языка / Д. Э. Розенталь — М., 1965. — С. 68 — 69.
9. Справочник-практикум. Культура устной и письменной речи делового человека. Для самообразования. — Минск: Флинта, Наука, 1997.
10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. — Мінск, 1996.
11. Цікоцк, М. Я. Стылстыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцк. — Мінск, 1976.
12. Юрэвч, А. К. Стылстыка беларускай мовы / А. К. Юрэвч. — Мінск, 1983.
VIІ. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць наступныя падстылі: заканадаўчы, адміні-страцыйна-канцылярскі, дыпламатычны.
Разгледзім асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:
1. Паўната і своечасовасць інфармацыі, дакладнасць і лаканізм фармулёвак (гранічна дакладна адлюстраваць звесткі, якія маюць прававую сілу) — інфармацыйнасць.
2. Нейтральны тон выкладання (асобасны, суб’ектыўны момант адсутнічае). Не выкарыстоўваецца эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, размоўная, жаргонная. Выкарыстоўваюцца сродкі лагічнай, а не эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі сітуацыі - аб’ектыўнасць.
3. Дакладнасць інфармацыі дасягаецца перш за ўсё праз ужыванне спецыяльнай тэрміналогіі (у справавым маўленні тэрміны распаўсюджаны вельмі шырока), а таксама агульналітаратурных слоў у першым прамым значэнні з мэтай выключэння любых іншых тлумачэнняў. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак.
4. Высокая частотнасць моўных формаў у тэксце дакумента з’яўляецца вынікам агульнай рэгламентацыі формы дакументаў. Галоўная прычына гэтай з’явы — свядомая ўстаноўка на стандартызацыю мовы справавых зносін.
5. Уніфікацыя мовы справавых зносін заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных формаў, структуры, моўных канструкцый.
Усе вышэйпералічаныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю патрабуюць ужывання спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў.
Вось прыклад афіцыйна-справавога тэксту:
У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці - без абмежавання ва ўзросце.
2. Паняцці «дакумент» і «службовы дакумент». Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў
Слова «дакумент» лацінскага паходжання і абазначае пасведчанне, спосаб доказу. Існуе некалькі азначэнняў паняцця «дакумент». Агульнаўжывальнае значэнне слова дакумент — гэта пэўным чынам складзеныя, падпісаныя і зацверджаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца разнастайныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. А вось сучаснае азначэнне. Дакумент — гэта матэрыяльны аб’ект з замацаванай у ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы.
Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яе вынік.
Дакумент выконвае разнастайныя функцыі:
1) інфарматыўную (у дакуменце фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);
2) арганізацыйную (пры дапамозе дакумента забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі дзейнасці яго членаў);
3) камунікатыўную (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпры-емстваў і арганізацый);
4) юрыдычную (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў, а шэраг дакументаў першапачаткова выконвае юрыдычную функцыю: дагаворная дакументацыя, натарыяльна засведчаныя дакументы);
5) выхаваўчую (дакумент дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).
Для афіцыйна-справавога стылю характэрна ўжыванне спецыяльных моўных сродкаў пры афармленні справавых папер і дакументаў:
— тэрмінаў і прафесіяналізмаў у адпаведнасці з тэматыкай і зместам службовых дакументаў (юрыдычныя, дыпламатычныя, бухгалтарскія: кантракт, адтэрміноўка, надбаўка, попыт);
— нетэрміналагічных слоў, якія ўжываюцца пераважна ў адміністрацыйна-канцылярскай мове (вышэйуказаны, належны, прыцягненне, узгадненне);
— назоўнікаў, якія называюць асоб па якіх-небудзь дзеяннях або адносінах (кватэраўладальнік, ісцец, наймальнік, сведка, адказчык);
— аддзеяслоўных назоўнікаў, асабліва з не (выкананне, пазбаўленне, незахаванне, непрызнанне);
— актыўнае ўжыванне ўстойлівых моўных зваротаў, так званых канцылярскіх штампаў (прыцягнуць да адказнасці, за справаздачны перыяд, давесці да ведама, выдаць загад, абявць вымову, устанавць аклад, перадаць у адпаведныя нстанцы, прыняць меры, ускласц кантроль, узяць на кантроль, дагаворныя бак);
— ужыванне расшчэпленых выказнікаў (узяць удзел (удзельнчаць), аказаць дапамогу (дапамагчы), ажыццявць праверку (праверыць), правесц рамонт (адрамантаваць), узяць на кантроль (пракантраляваць);
— ужыванне лчэбнка. Найбольш зручным у працы з дакументам зяляецца славесна-лчбавы запс вялкх лчба. Напрыклад, 1 млн. 500 тыс. рублёў, 590 тыс. рублёў. Але малыя лчбы без указання меры пшуцца тольк словам (больш за тры дні, да пяц чалавек). Аналагчна пшуцца лчэбнк, якя азначаюць межы тэрмну, перыяд (доследы праводзлся на працягу трох-пяц дзён). Кал ў дакумент уводзяцца парадкавыя лчэбнк, то да х дапсваюцца склонавыя канчатк (каровы 1-ай групы). Пры пералчэнн некалькх парадкавых лчэбнка склонавы канчатак ставцца адзн раз (каровы 1, 3, 6-ай груп). Пры рымскх лчэбнках склонавыя канчатк не ставяцца (мяса гатунку, майстар разраду). Словазлучэнн лчэбнк-назонк пшуцца такм чынам: у 20-кламетровай або 20-км зоне, у 10-дзённы тэрмн. Канчатакц не ставцца.
3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афармлення Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г. д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-, фота-, фонадакументы); па месцы складання (для рашэння знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).
Па сваім функцыянальным прызначэнні ўсе службовыя дакументы падзяляюцца на наступныя групы:
1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);
2) дырэктыўныя, або распарадчыя (загад, пастанова, распара-джэнне);
3) фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і стратах, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі);
4) адміністрацыйна-арганізацыйныя (кантракт, план, дамова, справаздача, пратакол, канстытуцыя);
5) інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіскі, акт, тэлефанаграма, факс);
6) арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад);
7) справавыя лісты (пісьмы і іншая карэспандэнцыя).
Кожнаму віду дакумента адпавядае пэўная колькасць рэквізітаў - абавязковых элементаў службовага дакумента. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Пры стварэнні уніфікаванай сістэмы дакументацыі распрацоўваецца фармуляр-узор — мадэль сукупнасці уніфікаваных формаў дакументаў. Два асноўныя фарматы дакументаў - А-4, А-5. Фармуляр мае 3 зоны: службовае поле дакумента, поле для размяшчэння вуглавога (падоўжнага) штампа і рабочае поле дакумента. Службовае поле — гэта частка плошчы фармата, прызначаная для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал — поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра — рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца рэквізітамі.
Згодна са стандартам РБ (СТБ 6. 38 — 95) для арганізацыйна-распарадчых дакументаў зацверджаны 32 рэквізіты:
1. Дзяржаўны герб РБ.
2. Эмблема арганізацыі.
3. Код арганізацыі.
4. Код дакумента.
5. Назва вышэйстаячай арганізацыі.
6. Назва арганізацыі.
7. Назва структурнага падраздзялення.
8. Паштовы адрас адпраўшчыка.
9. Камунікацыйныя дадзеныя.
10. Назва віду дакумента.
11. Дата.
12. Індэкс дакумента.
13. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.
14. Месца складання або выдання дакумента.
15. Грыф абмежавання доступу да дакумента.
16. Адрасат.
17. Грыф зацвярджэння.
18. Рэзалюцыя.
19. Загаловак да тэксту.
20. Адзнака аб кантролі.
21. Тэкст.
22. Адзнака аб наяўнасці дадатку.
23. Подпіс.
24. Грыф узгаднення.
25. Візы.
26. Пячатка.
27. Прозвішча выканаўцы і нумар яго тэлефона.
28. Адзнака аб засведчанні копіі.
29. Адзнака аб выкананні дакумента і накіраванні яго ў справу.
30. Адзнака аб пераносе дадзеных на машынны носьбіт.
31. Адзнака аб паступленні.
32. Папераджальны знак.
Адрозніваюць рэквізіты пастаянныя і пераменныя. Пастаянныя рэквізіты паўтараюцца ва ўсіх дакументах дадзенай назвы (дадзенай групы). Пераменныя рэквізіты наносяцца непасрэдна пры падрыхтоўцы канкрэтнага дакумента. Пастаянныя рэквізіты: герб, таварны знак, код арганізацыі, назва арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі, рахунак, назва дакумента. Пераменныя рэквізіты: дата, рэгістрацыйны нумар, адрасат, рэзалюцыя, тэкст дакумента, пячатка, адзнака аб паступленні дакумента ў арганізацыю.
Службовы дакумент — гэта перш за ўсё пісьмовы тэкст. Вылуча-юцца наступныя тыпы тэкстаў дакументаў:
1) традыцыйны, лінейны запіс — паслядоўнасць сінтаксічна аформленых сказаў, тэкст афармляецца ў радкі, захоўваюцца абзацы, магчыма вылучыць раздзелы, главы (палажэнні, статуты, правілы, канстытуцыя, заява, аўтабіяграфія, справавы ліст);
2) трафарэт — традыцыйны лінейны запіс, надрукаваны загадзя, але з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залеж-насці ад канкрэтнай сітуацыі (даведка, кантракт, некаторыя загады);
3) анкета — спосаб запісу тэксту, калі пастаянная інфармацыя размяшчаецца ў левай частцы аркуша, радкамі адзін пад другім у форме назоўнікаў у назоўным склоне, а пераменная інфармацыя ўносіцца ў працэсе складання дакумента ў правай частцы аркуша (загады аб прыёме на працу, аб пераводзе на новае месца працы, аб звальненні, кадравыя дакладныя і тлумачальныя запіскі, лісткі па ўліку кадраў);
4) табліца — сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай або слоўнай форме і ўзятых у графы вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцяў. Тэкст, прадстаўлены ў выглядзе табліцы, мае вялікую інфармацыйную ёмістасць, дазваляе строга класіфікаваць інфармацыю і суміраваць аналагічныя дадзеныя. У выглядзе табліцы афармляецца штатны расклад, графік адпачынку і г. д.
Фармалізаваныя тыпы тэкстаў - трафарэты, анкеты, табліцы — з’яўляюцца адным з галоўных сродкаў уніфікацыі формы службовых дакументаў.
Бланк дакумента — гэта ліст паперы дазволенага фармату з нанесенымі на ім пастаяннымі рэквізітамі. Выкарыстанне бланкаў скарачае працаёмістасць складання дакументаў, павышае эстэтычны бок іх афармлення. Бланкі дазваляецца рыхтаваць друкарскім способам або з дапамогай сродкаў размнажальнай тэхнікі.
Прынятыя наступныя віды бланкаў:
— агульны бланк — выкарыстоўваецца для афармлення любых відаў дакументаў, акрамя лістоў, уключае наступныя рэквізіты: герб, назву арганізацыі;
— бланк ліста — уключае герб, эмблему арганізацыі, код арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі;
— бланк канкрэтнага віду дакумента — уключае герб, эмблему, код формы дакумента, назву арганізацыі, назву дакумента, месца і дату складання.
4. Справавы лст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампазіцыя, мова справавых лістоў
Справавы лст уваходзць у сстэму арганзацыйна-распарадчай дакументацы, таму на мову стыль справавога лста распасюджва-юцца амаль тыя ж самыя законы складання службовых тэкставых дакумента (пратакола, справаздач г. д.).
Як правла, атарам справавога лста зяляецца асоба юрыдычная, а не фзчная, таму стандарт патрабуе абавязкова называць выканацу яго. Большая частка такх лсто взруецца падпсваецца некалькм асобам, што надае яму большую важнасць.
Кал атарам справавога лста зяляецца асоба юрыдычная — арганзацыя, прадпрыемства, установа, фрма, кааператы, абяднанне, — то субект дзеяння атаясамляецца з назонкам са значэннем зборнасц: дырэкцыя, адмнстрацыя, кранцтва, калегя, савет дырэктара г. д.
Кожны лст уключае адзн або некальк аспекта. Таму снуе паняцце аднаі многааспектныя лсты. Аспект — гэта думка (тэма), якая выказана адным або некалькм сказам. Многааспектны лст патрабуе пачынаць змест кожнага аспекту (думк, тэмы) з новага радка — абзаца, як будзе служыць паказчыкам пераходу ад адной думк да другой. Такм чынам будзе значна лягчэй успрымацца нфармацыя тэксту ліста, можна хутка знайсц неабходны аспект (абзац), каб спынцца засяродзць на м увагу.
Парушэнне гэтага патрабавання — прытрымлвацца абзаца у лстах — значна абцяжарвае працэс успрымання апрацок нфармацы.
Напрыклад: «Дзякуем за Вашу просьбу даць прапановы на пастаку сельскагаспадарчых машын абсталявання. Паведамляем, што мы магл б паставць неабходную Вам тэхнку абсталяванне квартале г. г. Просм адказаць нам не пазней за 20 сакавка г. г.».
Ц правльна аформлены гэты лст Якя аспекты трымлвае гэты лст Вызначце назавце х.
Безумона, гэты лст утрымлвае тры розныя аспекты: удзячнасць, паведамленне, просьбу — кожны сказ-аспект павнен бы пачынацца з новага радка.
Паводле функцыянальных прыкмета усе лсты можна падзялць на дзве групы:
1) лсты, якя патрабуюць адказа;
2) лсты, якя не патрабуюць адказа.
Лсты першай групы ўключаюць лст-просьбу, лст-зварот, лст-прапанову, лст-запытанне, лст-патрабаванне.
Лсты другой групы, што не патрабуюць адказа, — гэта лст-папя-рэджванне, лст-напамнанне, лст-пацвярджэнне, лст-адмова, лст-распараджэнне, лст-паведамленне, гарантыйны лст суправа-джальны.
Кожны лст мае сваю моную формулу, г. зн. устойлвы зварот, словазлучэнне, якя паказваюць на характар функцы гэтага лста. Напрыклад, монай формулай для лста-просьбы будуць словы «Прашу, просм, звяртаемся з просьбай»; лста-паведамлення — словы «Паведамляем, даводзм да вашага ведама, нфармуем» г. д. Па моных формулах вызначаюць разнавднасць справавых лсто.
Кампазцыя справавога лста — гэта паслядонасць размяшчэння яго састаных частак (аспекта). Найбольш рацыянальная структура тэксту справавога лста складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца факты падзе, якя паслужыл падставай для складання гэтага лста, а другой частцы — высновы, просьбы, прапановы, рашэнн, распараджэнн.
Напрыклад, кампазцыя лста-запытання можа выглядаць так:
— ветлвы зварот;
— абгрунтаванне актуальнасц запытання;
— змест запытання;
— вынк, як мяркуецца атрымаць, кал запытанне будзе задаволена;
— фармулёка гаранты;
— заключныя словы.
Напрыклад: «Накроваем Вам дэталёвае апсанне атаматычных сстэм кравання. Матэрыял налчвае 20 старонак тэксту, 5 таблц, 4 малюнк-схемы. Атрыманне просм пацвердзць».
Лст-просьба ключае наступныя частк:
— ветлвы зварот;
— выкладанне прычыны, якая прымусла звярнуцца з гэтай прось-бай;
— выкладанне самой просьбы;
— вынк, як атрымаецца, кал просьба будзе задаволена;
— гаранты;
— папярэдняя ўдзячнасць гатонасць супрацончаць;
— заключныя словы.
Найбольшую цяжкасць выклкае складанне ліста-адмовы. Заходн амерыканск дзелавы свет увогуле вельм далкатна ставцца да праблемы адмовы свах зноснах круецца пераважна пастулатам вядомага амерыканскага псхолага Д. Карнег «Нкол не кажы чалавеку «не». А кал японец вам кажа: «Я вельм шкадую прашу прабачэння, што сёння не магу разгледзець ваша пытанне. Будзьце так ласкавы прыйдзце затра», то гэта трэба разумець: «Я не вырашу ваша пытанне».
Кампазцыя лста-адмовы можа быць такой:
— ветлвы зварот;
— дэталёвае патарэнне просьбы;
— абгрунтаванне прычын, па якх просьба не можа быць выканана;
— канстатацыя адмовы;
— заключныя словы.
Тут належыць звярнуць увагу на заключныя словы. Яны павнны абавязкова выражаць спачуванне, што вы пакуль што, у гэты момант, па незалежных ад вас прычынах не можаце выканаць просьбы, а таксама прапанову аднавць супрацонцтва больш спрыяльныя тэрмны. Заключныя словы такога лста павнны пакдаць партнёру спадзяванне.
Такім чынам, пры складанні афіцыйнага ліста мэтазгодна спачатку пабудаваць лагічную схему яго зместу, абавязкова спасылаючыся на змест папярэдняга, атрыманага вамі ліста.
Як было ўжо адзначана, справавы ліст — гэта дакумент, і на мову яго распаўсюджваюцца тыя ж моўныя штампы, канцылярызмы, характэрныя гэтаму віду дакумента. Вось некаторыя мадэлі і сінтаксічныя канструкцыі справавога ліста:
ліст-паведамленне:
— паведамляем, што …;
— даводзім да Вашага ведама, што …;
— напамінаем Вам аб тым, што …;
— яшчэ раз напамінаем Вам …
ліст-суправаджэнне:
— накіроўваем Вам …;
— высылаем …;
— дасылаем …
ліст-прапанова:
— прапануем Вам …;
— мы можам прапанаваць Вам …;
— просім разгледзець нашы прапановы …;
— спадзяёмся, што нашы прапановы будуць разгледжаны …;
— можам рэкамендаваць Вам (даць рэкамендацыі па) …
ліст-гарантыя:
— аплату
— якасць вырабаў
— тэрміны выканання г, а р, а н т у е м
— адпаведнасць патрабаванням
— надзейнасць пры эксплуатацыі
— зварот каталогаў у вызначаны тэрмін Заключныя словы пісьма вельмі важныя, бо з’яўляюцца сігналам для адпаведных дзеянняў другога боку (рэспандэнта).
Напрыклад:
— пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ;
— просім прабачэння за затрымку з адказам, за дапушчаныя памылкі (недакладнасці);
— спадзяёмся, што наша просьба будзе выканана;
— з цікавасцю чакаем Вашых новых прапаноў (заказаў);
— з надзеяй на спрыяльнае вырашэнне нашага пытання;
— мы ўпэўнены, што выкананне нашага заказу знаходзіцца пад Вашым асабістым кантролем і будзем удзячны, калі Вы знойдзеце магчымасці пачаць пастаўку ўжо з лютага г. г.;
— удзячны Вам за прапановы. Яны прыняты ўсе цалкам;
— выказваем Вам глыбокае прызнанне за паслугі, аказаныя нам і нашым партнёрам. Вашы заўвагі дастаткова слушныя, усе яны прыняты і будуць улічаны пры вытворчасці новай партыі пагрузчыкаў;
— мы гатовы выканаць усё, што залежыць ад нас, для таго, каб …;
— аб тэрмінах пастаўкі мы паведамім дадаткова.
Літаратура
1. Веселов, П. В. Современное деловое письмо в промышленности / П. В. Веселов. — Минск, 1990.
2. Веселов, П. В. Как составить служебный дакумент. Экономика / П. В. Веселов.- Минск, 1982.
3. Каўрус, А. А Стылстыка беларускай мовы / А.А. Каўрус.- Мінск., 1992.
4. Каўрус, А. А Дакумент па беларуску / А.А. Каўрус. — Мінск., 1994.
5. Культура речевого общения делового человека: Справочник-практикум. — М., 1996.
6. Паневчик, В. В. Деловое письмо / В. В. Паневчик. — Минск.: Амалфея, 1999.
7. Рахманин, Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л. В. Рахманин. — М., 1997.
мова беларускі стылістыка лексікалогія
ДАДАТАК 1
Перадача інфарматыўнага зместу тэксту з аналізам яго структуры
Структура тэксту | Лексічныя сродкі | |
Тэма артыкула | Артыкул мае загаловак, называецца, названы… Артыкул прысвечаны тэме, праблеме, пытанню… Тэма артыкула; гэта артыкул на тэму; пра (аб)… Аўтар артыкула расказвае нам пра (аб), распавядае, выкладае тэзы… Артыкул з’яўляецца (чым) / уяўляе сабою (што) (абагульненне, пераказ, агляд, аналіз, апісанне і г. д.) У артыкуле разглядаецца (што), гаворыцца (пра што); даецца ацэнка, аналіз; абагульняецца (што); прадстаўлены погляд (на што) | |
Кампазіцыя артыкула | Артыкул падзяляецца на…, пачынаецца з…; складаецца з…; заканчваецца (словамі) | |
Праблема | У артыкуле аўтар ставіць, закранае, асвятляе (наступныя праблемы), спыняецца на наступных праблемах; закранае наступныя пытанні, асабліва спыняецца (на чым) Сутнасць праблемы зводзіцца (да чаго) У артыкуле даецца абагульненне, навукова абгрунтаванае апісанне, закранаецца пытанне пра (аб) | |
Ілюстрацыя аўтарам сваіх пазіцый | Аўтар прыводзіць прыклад таго, як… Аўтар прыводзіць цытату з…, факты, лічбы, звесткі, якія ілюструюць гэтае палажэнне / тэзу | |
Заключэнне Вывады / высновы | Аўтар прыходзіць да вываду / высновы, заключэння Аўтар падводзіць вынік У выніку можна прыйсці да высновы У заключэнне / на заканчэнне можна сказаць, што… Сутнасць вышэйпададзенага зводзіцца да наступнага (да таго, што…) Можна зрабіць заключэнне, што… У цэлым (у асноўным) вынікае, што… 3 гэтых даных / звестак вынікае, што… На падставе гэтага мы пераконваемся ў тым, што… Абагульняючы выказанае… 3 гэтага вынікае, што… | |
Перадача інфарматыўнага зместу тэксту пры дапамозе яго апісання (з уключэннем ацэнкі)
Сэнсавыя адносіны | Лексічныя сродкі | |
Паказ наяўнасці інфармацыі ў аўтарскім тэксце | Аўтар аналізуе, дае характарыстыку (характарызуе), адзначае, даводзіць, даказвае, параўноўвае, супастаўляе, называе, апісвае, разбірае, падкрэслівае, спасылаецца на… (робіць спасылку на…), спыняецца на…, раскрывае змест, адзначае важнасць…, фармулюе, зыходзіць з таго…, пярэчыць (чаму), закранае, сцвярджае, крытычна ставіцца (да чаго), ставіць задачу, пацвярджае выснову фактамі Тлумачыць гэта тым, што…, прычыну гэтага бачыць у тым, што…, лічыць, што | |
Апісанне аўтарскага тэксту | а) У артыкуле пададзены пункт погляду (гледжання) на…, змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, агульнавядомыя ісціны, каштоўныя звесткі, эксперыментальныя палажэнні; важныя неапублікаваныя звесткі, спробы даказаць, што / доказы (чаго), пераканаўчыя доказы / довады, вызначаюцца … шляхі, адзначаецца важнасць…, выразна сфармулявана (што), даказана (што) б) улічваць, браць на ўвагу (пад увагу, да ўвагі); лічыцца (з чым), звяртаць увагу на…, зважаць на…, з увагі на…; мець на ўвазе; наводзіць на думку… в) важна адзначыць, што; сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага… з тэарэтычнага пункту гледжання гэта… з практычнага пункту гледжання гэта… неабходна падкрэсліць, што… | |
Перадача ўпэўненасці | Упэўнены, перакананы; лічыць, што; мяркуе, што; прытрымлівацца пункту гледжання, згодна з якім…; пацвярджае: аўтар пераканаўча даказвае, што…; гэта даказвае, што…; даказана, што… зразумела, што; відавочна, што; няма сумнення ў тым, што…; у гэтай сувязі зразумела, што; аўтар адстойвае пункт гледжання… | |
Перадача згоды | Ухваляць, хваліць; захапляецца, згаджаецца, падзяляе пункт гледжання, пацвярджае, прызнае вартасць, прытрымліваецца (трымаецца) падобнага погляду (меркавання, думкі) | |
Перадача крытыкі (нязгоды) | а) Адзначаць недахопы, папракаць у неахайнасці (нядбайнасці, недакладнасці), выкрываць (выяўляць) недахопы, крытыкаваць, пярэчыць, аспрэчваць, разыходзіцца ў поглядах, абвяргаць, не звяртаць увагі, ігнараваць, выпусціць з-пад увагі б) Аўтар не раскрывае зместу…; пярэчыць, выпускае з-пад увагі; неабгрунтавана (беспадстаўна) сцвярджае, крытычна ставіцца, ставіць нездзяйсняльную (невыка-нальную) задачу, не пацвярджае высновы фактамі, незразумела, што…; дыскусійным з’яўляецца…; спрэчна, што…; спрэчным з’яўляецца…; вылучыць, прывесці, мець пярэчанне; адмовіцца ад сваіх меркаванняў | |
Паказ меркавання | Дапусціць, зрабіць (выказаць) здагадку, меркаванне, выказаць гіпотэзу; дамовімся, што… | |
Сродкі арганізацыі звязнага тэксту
сэнсавыя дачыненні паміж часткамі інфармацыі | Сродкі арганізацыі звязнага тэксту | |
Вызначэнне тоеснасці, блізкасці суб’екта дзеяння ці месца дзеяння | Ён, гэты, той, такі, гэткі Тут, там, туды, сюды, усюды, вышэй, ніжэй | |
Прычынна-выніковыя і ўмоўна-выніковыя дачыненні паміж часткамі інфармацыі | І, але, таму, вось чаму, адсюль, адтуль, тым самым, з прычыны гэтага, з гэтай прычыны, у выніку, дзеля гэтага, такім чынам, выходзіць, значыць, у выніку гэтага, у залежнасці ад…, дзякуючы таму, у сувязі з гэтым, у такім выпадку, у гэтым выпадку | |
Далучэнне і аб’яднанне частак інфармацыі | І, таксама, пры гэтым, разам з тым, акрамя таго, апрача таго, звыш (чаго), больш за тое, дарэчы, між іншым | |
Супастаўленне і супрацьпастаў-ленне частак інфармацыі | І (усё (ж) такі), жа; з аднаго боку, наадварот, але, аднак, нават, ды; не толькі, але і; затое, інакш, іначай, так, гэтак, якраз так (дакладна), як, менавіта гэтак, такім чынам, такім шляхам, аналагічна, наступным чынам, тады як, у адрозненне ад… | |
Абагульненне, вывад, высновы (з папярэдняй інфармацыі) | Такім чынам, дык вось, карацей (кажучы), наогул, (адным) словам; такім чынам, выходзіць, значыць; з гэтага | |
Парадак пералічэння інфармацыі | Па-першае, па-другое, па-трэцяе…; нарэшце, урэшце | |
Тлумачэнне — ілюстрацыя, удакладненне, вылучэнне асобнага выпадку | Напрыклад; так, напрыклад; менавіта, толькі, нават, ледзь (толькі), ж (жа), асабліва; іншымі словамі, інакш кажучы, больш дакладна. у прыватнасці, прычым | |
Ацэнка ступені верагоднасці інфармацыі | Зразумела, безумоўна, відавочна, сапраўды, насамрэч, папраўдзе, відаць | |
Пачатак разважання, будучае дзеянне | У (на) пачатку, спачатку, перадусім, перш за ўсё, у першую чаргу | |
Адначасовасць, паўтаральнасць дзеяння | Зараз, цяпер, папярэдне, адначасова, у той жа час, разам з, толькі што, ужо, раней, зноў, яшчэ раз, ізноў | |
Заканчэнне дзеяння | Затым, далей, пазней, пасля, надалей, у заклю-чэнне, на заканчэнне | |
Сувязь з папярэдняй і далейшай інфармацыяй | Як зазначалася, як было паказана, як было зазначана вышэй, як было адзначана, згодна з гэтым, адпаведна (чаму), падобна да, таксама як, нібы апошні, папярэдні, дадзены, шуканы, адпаведны, вышэйапісаны, вышэйпрыведзены, вышэйзгаданы, раней названы, уведзены, выведзены, даведзены, даказаны, (за)дадзены, за (с)кончаны, выкладзены, знойдзены, апісаны, вызначаны, адзначаны, пералічаны, пабудаваны, прыведзены, ужыты, скарыстаны, разгледжаны, сфармуляваны, зазнача-ны, памянёны, устаноўлены, наступны, ніжэйпада-дзены, далейшы, шуканы, падразглядны, разгляданы, патрэбны, аналізаваны | |
Увядзенне абагульняльнай інфармацыі | Разгледзім наступныя выпадкі…, прывядзём прыклад…, працягнем разгляд…, высветлім суадносіны (дачыненні)… | |
ДАДАТАК 2
АФАРМЛЕННЕ СПІСА ЛІТАРАТУРЫ
а) Прыклады апісання самастойных выданняў
Характарыстыка крыніцы інф. | Прыклад афармлення | |
Адзін, два або тры аўтары | Котаў, А.І. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А.І. Котаў. — 2-е выд. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. — 168 с. | |
Шотт, А. В. Курс лекций по частной хирургии / А. В. Шотт, В. А. Шотт. — Минск: Асар, 2004. — 525 с. | ||
Чикатуева, Л. А. Маркетинг: учеб. пособие / Л. А. Чикатуева, Н. В. Третьякова; под ред. В. П. Федько. — Ростов н/Д: Феникс, 2004. — 413 с. | ||
Чатыры і больш аўтары | Культурология: учеб. пособие для вузов / С.В. Ла-пина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. — 2-е изд. — Минск: ТетраСистемс, 2004. — 495 с. | |
Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь / И. С. Андреев [и др.]; под общ. ред. Г. А. Василевича. — Минск: Амалфея, 2000. — 1071 с. | ||
Основы геологии Беларуси / А. С. Махнач [и др.]; НАН Беларуси, Ин-т геол. наук; под общ. ред. А. С. Махнача. — Минск, 2004. — 391с. | ||
Калектыўны аўтар | Сборник нормативно-технических материалов по энергосбережению / Ком. по энергоэф-фективности при Совете Министров Респ. Беларусь; сост. А. В. Филипович. — Минск: Лоранж-2, 2004. — 393 с. | |
Военный энциклопедический словарь / М-во обороны Рос. Федерации, Ин-т воен. истории; редкол.: А. П. Горкин [и др.]. — М.: Большая рос. энцикл.: РИПОЛ классик, 2002. — 1663 с. | ||
Шматтомнае выданне | Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2000;2005. — 6 т. | |
Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — 3 т. | ||
Асобны том у шматтомным выданні | Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Ка-сцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2000;2005. — Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — 2004. — 343 с. | |
Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2001. — Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. — 751 с. | ||
Российский государственный архив древних актов: путеводитель: в 4 т. / сост.: М. В. Бабич, Ю. М. Эскин. — М.: Археогр. центр, 1997. — Т. 3, ч. 1. — 720 с. | ||
Законы і заканадаўчыя матэрыялы | Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). — Минск: Амалфея, 2005. — 48 с. | |
О нормативных правовых актах Республики Беларусь: Закон Респ. Беларусь от 10 янв. 2000 г. № 361−3: с изм. и доп.: текст по состоянию на 1 дек. 2004 г. — Минск: Дикта, 2004. — 59 с. | ||
Инвестиционный кодекс Республики Беларусь: принят Палатой представителей 30 мая 2001 г.: одобр. Советом Респ. 8 июня 2001 г.: текст Кодекса по состоянию на 10 февр. 2001 г. — Минск: Амалфея, 2005. — 83 с. | ||
Зборнік артыкулаў, прац | Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-летию со дня основания ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр. науч. б-ка; редкол.: Н. Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. — Минск, 2004. — 174 с. | |
Современные аспекты изучения алкогольной и наркотической зависимости: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Ин-т биохимии; науч. ред. В. В. Лелевич. — Гродно, 2004. — 223 с. | ||
Матэрыялы канферэнцый | Глобализация, новая экономика и окружающая среда: проблемы общества и бизнеса на пути к устойчивому развитию: материалы 7 Междунар. конф. Рос. об-ва экол. экономики, Санкт-Петербург, 23−25 июня 2005 г. / С.-Петерб. гос. ун-т; под ред. И. П. Бойко [и др.]. — СПб., 2005. — 395 с. | |
Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы развития: материалы V межвуз. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. — Гродно, 2005. — 239 с. | ||
Вучэбна; метадычныя матэрыялы | Горбаток, Н. А. Общая теория государства и права в вопросах и ответах: учеб. пособие / Н. А. Горбаток; М-во внутр. дел Респ. Беларуь, Акад. МВД. — Минск, 2005. — 183 с. | |
Корнеева, И. Л. Гражданское право: учеб. пособие: в 2 ч. / И. Л. Корнеева. — М.: РИОР, 2004. — Ч. 2. — 182 с. | ||
Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. — Минск: Изд-во БГУ, 2004. — 108 с. | ||
Інфармацыйныя выданні | Реклама на рубеже тысячелетий: ретросп. библиогр. указ. (1998;2003) / М-во образования и науки Рос. Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России; сост.: В. В. Климова, О. М. Мещеркина. — М., 2004. — 288 с. | |
Щадов, И.М. Технолого-экономическая оценка экологизации угледобывающего комплекса Восточной Сибири и Забайкалья / И. М. Щадов. — М.: ЦНИЭИуголь, 1992. — 48 с — (Обзорная информация / Центр. науч.; исслед. ин-т экономики и науч.-техн. информ. угол. пром-сти). | ||
Стандарт | Безопасность оборудования. Термины и определения: ГОСТ ЕН 1070−2003. — Введ. 01.09.04. — Минск: Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. — 21 с. | |
Нарматыўна-тэхнічныя дакументы | Национальная система подтверждения соответствия Республики Беларусь. Порядок декларирования соответствия продукции. Основ-ные положения = Нацыянальная сiстэма пацвяр-джэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь. Парадак дэкларавання адпаведнасцi прадукцыi. Асноўныя палажэннi: ТКП 5.1.03−2004. — Введ. 01.10.04. — Минск: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2004. — 9 с. | |
Государственная система стандартизации Республики Беларусь. Порядок проведения экспертизы стандартов: РД РБ 3 180.53−2000. — Введ. 01.09.00. — Минск: Госстан-дарт: Белорус. гос. ин-т стандартизации и сертификации, 2000. — 6 с. | ||
Справаздача аб НДП | Разработка и внедрение диагностикума аденовирусной инфекции птиц: отчет о НИР (заключ.) / Всесоюз. науч.-исслед. ветеринар. ин-т птицеводства; рук. темы А. Ф. Прохоров. — М., 1989. — 14 с. — № ГР 1 870 082 247. | |
Комплексное (хирургическое) лечение после-операционных и рецидивных вентральных грыж больших и огромных размеров: отчет о НИР / Гродн. гос. мед. ин-т; рук. В. М. Колтонюк. — Гродно, 1994. — 42 с. — № ГР 1 993 310. | ||
Аўтарэферат дысертацыі | Иволгина, Н. В. Оценка интеллектуальной собственности: на примере интеллектуальной промышленной собственности: автореф. дис. …канд. экон. наук: 08.00.10; 08.00.05 / Н. В. Иволгина; Рос. экон. акад. — М., 2005. — 26 с. | |
Шакун, Н.С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў старажытнаславянскай мовы): аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.03 / Н. С. Шакун; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2005. — 16 с. | ||
Дысертацыя | Анисимов, П. В. Теоретические поблемы правового регулирования защиты прав человека: дис. … д-ра юрид. наук: 12.00.01 / П.В. Ани-симов. — Н. Новгород, 2005. — 370 л. | |
Лук’янюк, Ю. М. Сучасная беларуская філасоф-ская тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты): дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / Ю.М. Лук’янюк. — Мінск, 2003. — 129 л. | ||
Архіўныя матэрыялы | Архив Гродненского областного суда за 1992 г. — Дело № 4/8117.2. Архив суда Центрального района г. Могилева за 2001 г. — Уголовное дело № 2/1577. | |
Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). 1. Фонд 277. — Оп. 1. — Д. 1295−1734. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Могилевской губернии (имеются планы имений) 1884−1918 гг. 2. Фонд 277. — Оп. 1. — Д. 802−1294, 4974−4978, 4980−4990, 4994−5000, 5002−5013, 5015−5016. Дела о выдаче ссуды под залог (имеются планы имений) 1884−1918 гг. 3. Фонд 277. — Оп. 2, 5, 6, 7, 8. | ||
Электронныя рэсурсы | Театр [Электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд-ва «Большая российская энцик-лопедия»: в 3 т. — Электрон. дан. (486 Мб). — М.: Кордис & Медиа, 2003. — Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. — Т. 1: Балет. — 1 диск; Т. 2: Опера. — 1 диск; Т. 3: Драма. -1 диск. | |
Регистр СНГ — 2005: промышленность, полигра-фия, торговля, ремонт, транспорт, строитель-ство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. — Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). — Минск: Комлев И. Н., 2005. — 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). | ||
Рэсурсы выдаленага доступу | Национальный Интернет-портал Республики Бе-ларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр пра-вовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2005. — Режим доступа: http://www.pravo.by. — Дата доступа: 25.01.2006. | |
б) прыклады апісання састаўных частак выдання
Характарыстыка крыніцы інфармацыі | Прыклад афармлення | |
Састаўная частка кнігі | Михнюк, Т. Ф. Правовые и организационные вопросы охраны труда / Т. Ф. Михнюк // Безо-пасность жизнедеятельности: учеб. пособие / Т. Ф. Михнюк. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск, 2004. — С. 90−101. | |
Пивоваров, Ю. П. Организация мер по профи-лактике последствий радиоактивного загрязнения среды в случае радиационной аварии / Ю. П. Пивоваров, В. П. Михалев // Радиационная экология: учеб. пособие / Ю. П. Пивоваров, В. П. Михалев. — М., 2004. — С. 117−122. | ||
Глава з кнігі | Бунакова, В. А. Формирование русской духов-ной культуры / В. А. Бунакова // Отечес-твенная история: учеб. пособие / С.Н. Полто-рак [и др.]; под ред. Р. В. Дегтяревой, С. Н. Полторака. — М., 2004. — Гл. 6. — С. 112−125. | |
Николаевский, В. В. Проблемы функцио-нирования систем социальной защиты в 1970;1980 годах / В. В. Николаевский // Система социальной защиты: теория, методика, практика / В. В. Николаевский. — Минск, 2004. — Гл. 3. — С. 119−142. | ||
Частка са збору сачыненняў выбраных твораў | Гілевіч, Н. Сон у бяссоніцу / Н. Гілевіч // Зб. тв.: у 23 т. — Мінск, 2003. — Т. 6. — С. 382−383. | |
Сачанка, Б.І. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т. — Мінск, 1995. — Т. 3: Аповесці. — С. 361−470. | ||
Пушкин, А. С. История Петра / А. С. Пушкин // Полн. собр. соч.: в 19 т. — М., 1995. — Т. 10. — С. 11−248. | ||
Састаўная частка зборніка | Коморовская, О. Готовность учителя-музыканта к реализации личностно-ориентированных технологий начального музыкального образования / О. Коморовская // Музыкальная наука и современность: взгляд молодых исследователей: сб. ст. аспирантов и магистрантов БГАМ / Белорус. гос. акад. музыки; сост. и науч. ред. Е. М. Гороховик. — Минск, 2004. — С. 173−180. | |
Войтешенко, Б. С. Сущностные характерис-тики экономического роста / Б. С. Войтешенко, И. А. Соболенко // Беларусь и мировые экономические процессы: науч. тр. / Белорус. гос. ун-т; под ред. В. М. Руденкова. — Минск, 2003. — С. 132−144. | ||
Якіменка, Т. С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў / Т.С. Якіменка // Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. і навук. рэд. В.А. Антаневіч. — Мінск, 2003. — С. 47−74. | ||
Артыкулы са зборнікаў тэзісаў дакладаў і матэры-ялаў канферэнцый | Пеньковская, Т. Н. Роль и место транспортного комплекса в экономике Республики Беларусь / Т. Н. Пеньковская // География в ХХІ веке: проблемы и перспективы: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию геогр. фак. БГУ, Минск, 4 — 8 окт. 2004 г. / Белорус. гос. ун-т, Белорус. геoгр. о-во; редкол.: И. И. Пирожник [и др.]. — Минск, 2004. — С. 163−164. | |
Ермакова, Л. Л. Полесский каравайный обряд в пространстве культуры / Л. Л. Ермакова // Тураўскія чытанні: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель, 4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т; рэдкал.: У.І. Коваль [і інш.]. — Гомель, 2005. — С. 173−178. | ||
Артыкул з выдання, якое працягваецца | Ипатьев, А.В. К вопросу о разработке средств защиты населения в случае возникновения глобальных природных пожаров / А.В. Ипа-тьев, А. В. Василевич // Сб. науч. тр. / Ин-т леса НАН Беларуси. — Гомель, 2004. — Вып. 60: Проблемы лесоведения и лесоводства на радиоактивно загрязненных землях. — С. 233−238. | |
Артыкул з часопіса | Бандаровіч, В. У. Дзеясловы і іх дэрываты ў старабеларускай музычнай лексіцы / В.У. Бандаровіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2004. — № 2. — С. 49−54. | |
Влияние органических компонентов на состо-яние радиоактивного стронция в почвах / Г. А. Соколик [и др.] // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. — 2005. — № 1. — С. 74−81. | ||
Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. — 2005. — № 4. — С. 49−53. | ||
Артыкул з газеты | Дубовик, В. Молодые леса зелены / В. Дубовик // Рэспубліка. — 2005. — 19 крас. — С. 8. | |
Ушкоў, Я. З гісторыі лімаўскай крытыкі / Я. Ушкоў // ЛіМ. — 2005. — 5 жн. — С. 7. | ||
Артыкул з энцыклапедыі, слоўніка | Аляхновіч, М. М. Электронны мікраскоп / М.М. Аляхновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 100. | |
Витрувий // БСЭ. — 3-е изд. — М., 1971. — Т. 5. — С. 359−360. | ||
Дарашэвіч, Э.К. Храптовіч І.І. / Э.К. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): энцыкл. давед. / склад. Г. А. Маслыка; гал. рэд. Б.І. Сачанка. — Мінск, 1995. — С. 326−328. | ||
Законы і закана-даўчыя матэрыялы | О размерах государственных стипендий учащейся молодежи: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 23 апр. 2004 г., № 468 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. — 2004. — № 69. — 5/14 142. | |
О государственной пошлине: Закон Респ. Беларусь, 10 янв. 1992 г., № 1394-XII: в ред. Зако-на Респ. Беларусь от 19.07.2005 г. // Консультант Плюс: Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2006. | ||
Архіўныя матэрыялы | Описание синагоги в г. Минске (план части здания синагоги 1896 г.) // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). — Фонд 454. — Оп. 3. — Д. 21. — Л. 18−19. | |
Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884−1918 гг. // Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). — Фонд 255. — Оп. 1. — Д. 802−1294, 4974−4978, 4980−4990, 4994−5000, 5015−5016. | ||
Састаўная частка CD-ROMа | Введенский, Л. И. Судьбы философии в России / Л. И. Введенский // История философии [Электронный ресурс]: собрание трудов крупнейших философов по истории философии. — Электрон. дан. и прогр. (196 Мб). — М., 2002. — 1 электрон. опт. диск (CD-ROM): зв., цв. | |
Рэсурсы выдаленага доступу | Козулько, Г. Беловежская пуща должна стать мировым наследием / Г. Козулько // Беловежская пуща — XXI век [Электронный ресурс]. — 2004. — Режим доступа: http://bp21.org.by/ru/art/a041031.html. — Дата до-ступа: 02.02.2006. | |
Лойша, Д. Республика Беларусь после расши-рения Европейского Союза: шенгенский про-цесс и концепция соседства / Д. Лойша // Бе-лорус. журн. междунар. права [Электронный ресурс]. — 2004. — № 2. — Режим доступа: http://www.cenunst.bsu.by/journal/2004.2/01.pdf. — Дата доступа: 16.07.2005. | ||
ДАДАТАК 3
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
(каля 1110 — 1173)
На пачатку 12 ст. у сям'і полацкага князя Святаслава-Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дачка. Дзяўчынцы далі імя Прадслава. Унучка Усяслава Чарадзея па розуме, характары, паводзінах была падобнай да свайго дзеда — дзяржаўнага дзеяча, ваяра. Прадслава праявіла вялікія здольнасці да вучобы. Яна старанна вывучала грамату, арыфметыку, гісторыю, замежныя мовы. Прыгожай і адукаванай дзяўчынкай ганарыліся бацькі.
Ішоў час. На княжацкі двор зачасцілі сваты. Але для ўсіх у князя Святаслава быў адзін адказ: «Воля гасподня ды будзе!»
Калі Прадславе споўнілася 12 гадоў, у адпаведнасці з традыцыяй бацькі прымаюць рашэнне аддаць дачку замуж. Аднак дзяўчынка выбірае іншы лёс: служэнне богу і людзям. У «Жыціі Ефрасінні Полацкай», якое захавалася да нашага часу ў многіх спісах, прыводзяцца разважанні Прадславы: «А што паспелі зрабіць продкі нашы? І жаніліся, і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна. Іх жыццё прайшло. Загінула слава іхняя, быццам прах і павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней, якія храбра, з богам у сэрцы праз пакуты паклалі галовы пад меч, альбо тыя, хто мячом духоўным адсек мірскія асалоды, хто аддаў сябе богу — тых памятаюць на зямлі».
Прадслава звярнулася да ігуменні Полацкага манастыра, а ёю была ўдава князя Рамана Усяслававіча, з просьбай прыняць яе ў манастыр. Княгіня спрабавала адгаварыць дзяўчыну, у сувязі з яе маладосцю, цяжкасцямі манаскага жыцця, тым больш што бацькі Прадславы былі супраць гэтага рашэння дачкі. Але князёўна дабілася свайго. Яна прымае пастрыг пад імем Ефрасінні і пасяляецца ў манастыры. Манашка вывучае жыціі святых, гістарычныя хронікі, іншую тагачасную літаратуру. Яна, як пішацца ў «Жыціі», — «собирающа бла-гыя мысли в сердци своем, яко пчела сот».
Прайшло некалькі гадоў. Ефрасіння з дазволу епіскапа Ільі пераходзіць жыць у келлю Сафійскага сабора. Пачынаецца цяжкая праца перапісчыка кніг, якая патрабавала не толькі адукаванасці, мастацкіх здольнасцей, але і значных фізічных намаганняў. Дні, месяцы і гады напружанай працы на ніве асветы. Цяжка сказаць, аб чым пісала Ефрасіння. Можа, царкоўныя кнігі, летапісы, візантыйскія хронікі, а можа, рабіла пераклады філасофскіх трактатаў, зборнікаў афарызмаў. Вядома, што Ефрасіння ведала замежныя мовы, вяла перапіску з візантыйскім імператарскім дваром.
Праз некаторы час Ефрасіння заснавала жаночы, а потым мужчынскі манастыры, дзе былі створаны майстэрні па перапісванні кніг. Гэта быў значны крок у развіцці адукацыі на полацкай зямлі.
Пабудаваўшы манастыр у Сяльцы, Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Хутка Гардзіслава прымае пастрыг і ўжо як манашка Еўдакія актыўна дапамагае асветніцы. Потым да іх далучаецца княжна Звеніслава (Еўпраксія), якая даводзілася стрыечнай сястрой Ефрасінні.
Ефрасіння стварыла іканапісную майстэрню, садзейнічала адкрыц-цю школ. У «Жыціі» гаворыцца аб тым, чаму вучыла Ефрасіння: «Чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хадзе рахманай, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрэйшых слухаць; пакоры да старэйшых, любові некрывадушнай да роўных і меншых; мала гаварыць, а многа разумець».
Вось яшчэ красамоўныя словы Ефрасінні Полацкай да вучняў: «…Я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, калі бачу плён вашай працы і дождж вучэння праліваю на вас. Але ж нівы вашы стаяць, не растуць угору. А год завяршаецца… Баюся, што будзеце пустазеллем вы і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць усяго гэтага! Зрабіцеся пшаніцаю чыстай і змяліцеся ў жорнах пакорлівасцю, малітвамі і пастом, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову».
З імем Ефрасінні звязана развіццё полацкай архітэктурнай школы. Па яе заказу быў пабудаваны помнік сусветнай культуры — царква Святога Спаса. Спасаўская царква была ўзведзена дойлідам манахам Іаанам на беразе ракі Палаты ў рэкордна кароткі тэрмін — за трыццаць тыдняў. Будаўніцтва храма (а ён быў пабудаваны ў перыяд да 1161 года) з’явілася значнай падзеяй ва ўсходнеславянскім дойлідстве. Слава аб полацкіх майстрах пайшла па свеце.
Трэба адзначыць, што гэты храм — адзіны на Беларусі, дзе захаваліся фрэскі ХІІ стагоддзя. Ён быў перабудаваны ў ХІХ ст. Але і сёння храм уражвае сваім хараством.
З дзейнасцю ігуменні-князёўны звязана імя майстра Лазара Богшы. Па заказу Ефрасінні Лазар Богша ў 1161 г. зрабіў шасціканцовы крыж для захавання хрысціянскіх рэліквій: кавалачка крыжа, на якім быў распяты Хрыстос, кавалачка каменя ад даміны Багародзіцы, часткі мошчаў святых. Драўляны крыж памерам 52 см быў пакрыты залатымі і срэбнымі пласцінамі з каляровымі перагародкавымі эмалямі з выявамі святых. Крыж з’яўляўся не толькі цудоўным помнікам ювелірнага мастацтва. На ім былі зроблены надпісы, таму ён з’яўляецца таксама помнікам пісьменства. Гэта нацыянальная святыня прапала ў 1941 г.
Асветніца Ефрасіння мела ўплыў на тагачаснае неспакойнае палітычнае жыццё. Княжацкія міжусобіцы, барацьба за полацкі пасад вялі да значных матэрыяльных і людскіх страт. Ігумення імкнулася дапамагчы князям мірна вырашаць спрэчкі. «Жыціе» апавядае, што яна нікога не хацела бачыць ворагамі.
Ужо ў сталым узросце Ефрасіння вырашыла разам з сястрою Еўпраксіяй і братам Давыдам зрабіць паломніцтва ў Іерусалім. Гэта было цяжкае выпрабаванне. На доўгім шляху ў Святую Зямлю Ефрасіння наведала сталіцу Візантыйскай імперыі, сустрэлася са сваяком імператарам Мануілам Комнінам і ў канцы красавіка 1173 г. прыйшла ў Іерусалім. На працягу трох дзён прыходзіла Ефрасіння маліцца да труны Гасподняй. Праз 24 дні яна памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры. У 1187 г. астанкі Ефрасінні перазахаваны ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. мошчы Святой Ефрасінні з вялікай пашанай даставілі ў Полацк, у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Праз многія стагоддзі вярнулася князёўна-асветніца на родную зямлю.
Трэба пагадзіцца з гісторыкам і пісьменнікам У. Арловым, які піша ў сваёй кнізе «Таямніцы полацкай гісторыі», што нельга знайсці ў Еўропе ХІІ ст. жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Ефрасінняй.
К1РЫЛА ТУРАЎСКІ
(каля 1130 — пасля 1184)
У гісторыі нацыянальнай культуры Кірыла Тураўскі - адна з самых адметных постацей сярод тых, хто жыў і тварыў у часы сівой даўніны. Ён вядомы найперш як старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар красамоўства.
Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Тураве — адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў, відаць, святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства. Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч — ідэйны апанент Кірылы і прыхіль-нік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, — Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы, «стаўпе», робячы подзвіг стаўпніцтва. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам». Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.
Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва.
На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля.
Хаця пра Тураўскага Златаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара XIІ стагоддзя колькасць ягоных твораў - пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі - сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.
Памёр ён пасля 1184 г. Творы Кірылы Тураўскага ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Да яго літаратурнай спадчыны належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці.
Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць не толькі сярод усходніх славян, але і сярод паўднёвых, у прыватнасці ў Балга-рыі, і распаўсюджваліся ў спісах 12 — 17 стст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Eўe, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны бела-рускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956 — 58 гг. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.
Кірыла Тураўскі быў кананізаваны рускай праваслаўнай царквой і сёння ўведзены ў Сабор беларускіх святых. Памяць яго штогод ушаноўваецца 28 красавіка.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
(каля 1490 — каля 1551)
Францыск Скарына — наш самы славуты зямляк. Скарына быў вучоным, пісьменнікам, выдатным асветнікам. Але самае галоўнае — ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.
На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1490 у сям'і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі - Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэта мова лічылася міжнароднай мовай навукі: на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў, паступіў вучыцца ў Кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. У Падуанскім універсітэце Скарына паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў дыплом доктара медыцыны.
Скарына лічыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, ён іх друкаваў у друкарнях, а не перапісваў ад рукі. Ён вырашыў надрукаваць Біблію на роднай мове. У Празе Скарына адкрыў сваю першую друкарню, дзе выдаў 23 кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню, дзе выдаў «Апостал» і «Малую падарожную кнігу».
Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад радзімы, ад роднага Полацка, Скарына і памёр прыкладна ў 1551 годзе.
Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Федараў заснавалі друкарню ў Маскве.
Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб тым, што Скарына быў адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: «…звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі - дзе нарадзіліся, да таго месца вялікую ласку маюць».
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
(1530-я або пачатак 1540 — 1603)
Васіль Цяпінскі - беларускі гуманіст і радыкальна-рэфармацыйны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік, прадаўжальнік гуманістычных, куль-турна-асветніцкіх і патрыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буд-нага.
Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ cт. мужны шляхціц удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай дзейнасці.
Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу — С. Будным, К. Астрожскім і іншымі, Васіль Цяпінскі апынуўся ў цэнтры пале-мічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.
Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, гэта значыць выступаў супраць вучэння аб Троіцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да ліквідацыі ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных «камуністаў» — Аляксандрам Вітрэ-лінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхніх нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.
Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага пісьма.
У радавым маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў перакладзенае на беларускую мову Евангелле з уласнай прадмовай, у якой ён выкладае свае погляды. Цяпінскі выкрываў разбэшчанасць каталіцкіх і праваслаўных святароў, выступаў за маральную чысціню чалавека. Ён горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў адданым прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду, адкрыцця школ на беларускай мове, выхавання самаахвярнага служэння Айчыне. Па палітычных і рэлігійных погля-дах Цяпінскі быў блізкі Буднаму, хаця і належаў да больш памяркоўнага крыла рэфармацыйнага руху.
З творчай спадчыны В. Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай «Прадмоваю» і каментарыямі, а таксама адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак».
СЫМОН БУДНЫ
(каля 1530 — 1583)
Сымон Будны — выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.
Паходзіў з сям'і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах.
На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562), «Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры» (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш.
Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.
Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб «мірскім» прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка.
Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага — найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў.
Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.
З’яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў - Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.
СМЯОН ПОЛАЦК
(1629 — 1680)
Сімяон Полацкі нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца. Доўгі час ён вучыўся ў Кіеве, а потым у Віленскай акадэміі. Яго лічылі адным з самых адукаваных людзей таго часу. Сімяон Полацкі пастрыгся ў манахі і доўгі час працаваў у брацкай школе ў Полацку. Яго ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка. Калі пачалася чарговая так званая руска-польская вайна, войскі расійскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Сімяон быў праваслаўны, і ён вітаў гэта. Манах, паэт і настаўнік сустрэўся з царом. Цар запрасіў яго ў Маскву, бо спадзя-ваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.
Апынуўшыся ў 1664 годзе ў Маскве, Сімяон Полацкі па загадзе цара ўзначаліў школу, у якой вучыліся будучыя дыпламаты.
У царкоўных справах Сімяон падтрымаў патрыярха Нікана. Калі ў Маскве склікалі вялікі сабор, на якім вырашаліся галоўныя пытанні веры, ён быў там перакладчыкам, бо добра ведаў і грэчаскую, і лацінскую мовы. Неўзабаве цар даручыў Сімяону Полацкаму выха-ванне сваіх дзяцей. З 1667 года — настаўнік царскіх дзяцей, у тым ліку і будучага расійскага імператара Пятра І. Дзякуючы адукацыі і шырокаму кругагляду наследнікі цара заклалі асновы тых перабудоў і перамен, якія завяршыў Пётр І. Так просты полацкі манах паўплываў на лёс вялікай дзяржавы.
Але Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхавальнік царскіх дзяцей. У 1679 годзе Сімяон надрукаваў «Буквар языка славен-скага», а праз год — «Псалтыр рыфмаваная». Пасля сябе Полацкі пакі-нуў вялікую літаратурную спадчыну. У канцы 70-х гадоў ХVІІ ст. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі, што была перавезена сюды з Куцейна. Сімяон быў таксама ініцыятарам стварэння і складання статута першай у Маскве вышэйшай адукацыйнай установы — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Сімяон Полацкі быў вялікім патрыётам Беларусі, якую праслаўляў у сваіх творах. Зборнік яго вершаў «Рыфмалагіён, або Вершаслоў» і «Вертаград многакаляровы» паклалі пачатак новай пасля старажытнага перыяду рускай літаратуры.
СПІРЫДОН СОБАЛЬ
(? — каля 1645)
Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бургамістра. Відаць, там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Актыўная самаадукацыя і творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных і культурных людзей свайго часу. Усё сваё творчае жыццё Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, С. Со-баль быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 г. ён адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актаіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні, 1628 — 1639). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак царквы, але іх нярэдка выкарыстоўвалі і настаўнікі свецкіх школ.
Вярнуўшыся на Беларусь, С. Собаль у 1630 годзе прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часоўнік» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт. Напісаны ім і выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 г. быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод народа.
Дарэчы, С. Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а да яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «Азбука». «Буквар» быў вынікам творчай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але і замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных лістах.
Дакладна невядома, дзе працаваў С. Собаль у 1633 — 1634 гг., але за гэтыя гады ім перавыдадзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» і «Актаіх». С. Собаль працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэтага ён вярнуўся ў Магілёў і ў брацкай друкарні ў 1637 выдаў «Псалтыр» і «Тастамент цара Васілія».
С. Собаль быў вядомы не толькі на Беларусі і Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В. Ф. Бурцавым, абменьваўся з ім кнігамі, Бурцаў набыў у С. Собаля друкарскія прылады. У 1639 г. друкар наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але, калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было…»
Пра апошнія гады жыцця С. Собаля звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Найбуйнейшы кнігадрукар свайго часу, С. Собаль надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2 — 3 разы. Ён быў належным прадаўжаль-нікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны і I. Фёдарава.
ІЛЬЯ ФЁДАРАВІЧ КАПІЕВІЧ (Капіеўскі)
(каля 1651 — 1714)
Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст. Нарадзіўся на Беларусі (найбольш верагодна, на Брэстчыне ці Случчыне). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка Капіевіча звёз з сабой «боярский сын з Бежыцкия пятины», гэта значыць з Ноўгарада. Праз 6 гадоў Капіевіч разам з мсціслаўскім ваяводам М. Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе, якая ў той час была цэнтрам культуры, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання і эвалюцыі поглядаў маладога Капіевіча. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды і вывучыў замежныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе Капіевіч, як здольны вучань, заняў тут у 1674 г. пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як Капіевіч трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных матывах), але ўстаноўлена, што там ён займаўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў Капіевічу супрацоўнічаць у справе выдання кніг. У 1697 г. у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вялікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I Капіевіч быў кандыдатам-пастарам пры Амстэрдамскім саборы. Як знаўца многіх моў, быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. З гэтага часу Капіевіч усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў планы выдання падручнікаў, якія, відаць, абмяркоўваў з Пятром I, а потым выдаў іх у друкарні І.А. Тэсінга, а з 1700 г. — у сваёй. У 1699 — 1706 гг. Капіевіч падрыхтаваў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг асветніцкага характару па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных і вайсковых галінах ведаў. Найбольш вядомыя з іх: «Введение краткое во всякую исторію…» (1699), «Краткое и полезное руковедение во арифметику» (1699), «Уготование и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов небесных…» (1699), «Краткое собрание Льва Миротворца», «Номенклятор (лексикон) на русском, латинском и немецком языке», «Грамматика латинская» (усе 1700), «Морского плаванія книга» (1701), «Святцы, или Календарь» (1702), «Рукове-дение в грамматику славено-российскую» (1706) і інш. Капіевіч шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй, а калі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 годзе ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Варшаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім прыказе перакладчыкам. Капіевіч — вучоны з шырокім кругаглядам, патрыёт і прыхільнік навучання народа паспалітага, прадаўжальнік справы Ф. Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя і выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскіх школах.
Па сваіх поглядах Капіевіч быў актыўным прыхільнікам рэформ Пятра I, якія ламалі руцінныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб’яднання, называў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў «славяна-рускім народам». Капіевіч быў перакананы ў неабходнасці адукацыі, падкрэсліваў вялікае значэнне рознабаковага навучання. Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у падарожжах, у горназдабыўной справе («вникнувший в математические книги, помощь обретеш»), астраномія дапамагае ў навігацыі, гісторыя — у пазнанні грамадскага жыцця і чалавека («Введение краткое во всякую историю…»). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики».
Капіевіч — аўтар «Рыторыкі» і «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці адыгралі яго творы па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей і здарэнні).
Паводле звестак самога Капіевіча, ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Риторическое собрание вместе с красноречием кратчайшее», «Политик, ученый и ученоблагочестивый, переданный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, по-русски и по-польски» (гэта і наступныя былі падрыхтаваныя Капіевічам да друку, лёс іх невядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, по-русски», «Образцы склонений, спряжений по-латыни, немецки и русски», «Немецкая грамматика с русским толкованием», «Введение Коменского, по-латыни, немецки и русски», «Семейные беседы, разделенные на 40 глав, по-латыни, немецки и русски», «Словарь по-латински и русски», «Священная Библия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная славянская грамматика».
ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ КАРСКІ
(1861 — 1931)
1 студзеня 1861 года ў сям'і вясковага настаўніка пачатковай школы ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна нарадзіўся чалавек, якому было наканавана лёсам стаць заснавальнікам беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, увайсці ў гісторыю навукі (і не толькі бела-рускай) вядомым этнографам, фалькларыстам, палеографам. Яўхім Карскі напісаў больш за семсот прац па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы. Ім была падрыхтавана «Праграма для збору асаблівасцей беларускіх гаворак» (1897 і 1916 гг.). Але найбольшую вядомасць Карскаму прынесла яго фундаментальная трохтомная праца «Беларусы» (1903 — 1922), што складаецца з 7 выпускаў і з’яўляецца свайго роду энцыклапедыяй беларусазнаўства. Увогуле «Беларусы» — найвышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі пачатку 20 стагоддзя ў вывучэнні і даследаванні беларусаў як нацыі. Карскі ўпершыню навукова абгрунтаваў самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа.
Карскі быў сапраўдным філолагам-энцыклапедыстам. Ён займаўся старажытнымі славянскімі мовамі, палеаграфічнымі асаблівасцямі пісьмовых помнікаў, літаратурай і фальклорам усходніх славян, узаемаадносінамі сучасных славянскіх моў. Але галоўны яго навуковы подвіг — стварэнне навукі пра беларускую мову. Асобныя працы пра пэўныя з’явы і асаблівасці беларускай мовы друкаваліся і да Карскага. Але да канца 19 стагоддзя шматлікія факты і назіранні па беларускай мове не былі абагульнены. Нават не было спробы абгрунтаваць вучэнне пра беларускую мову як раўнапраўную сярод іншых славян-скіх моў. Звычайна беларускія моўныя рысы тлумачылі як асаблівасці дыялектаў або гаворак рускай, польскай ці ўкраінскай моў. Абапіраючыся на навуковыя факты, сваімі шматлікімі даследаваннямі Карскі паказаў, што мова беларускага народа, хоць і вельмі блізкая да суседніх славянскіх моў, мае сваю сістэму, якая развівалася, узбагачалася і ўдасканальвалася ва ўзаемадзеянні з роднаснымі мовамі, але паводле ўласных законаў, што і вызначыла яе сучасную нацыянальную адметнасць.
Я. Карскі пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылішчы. На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча, а затым у семінарыю. У 1881 годзе, закончыўшы вучобу ў семінарыі, паступіў за казённы кошт у Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у юрыдычным ліцэі вучыўся Ф. Багушэвіч. У 1885 г. пасля выдатнага заканчэння інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні і на працягу 8 гадоў выкладаў рускую і стараславянскую мовы, а таксама рускую літаратуру ў другой Віленскай гімназіі.
У 1891 годзе здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз 2 гады за даследаванні беларускай мовы Савет Кіеўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень магістра рускай мовы і славеснасці (гэта была першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 годзе ён перабраўся ў Варшаву і надоўга звязаў свой лёс з Варшаўскім універсітэтам, дзе спачатку працаваў выкладчыкам-лектарам, з 1894 года — экстраардынарным, а з 1897 г. — ардынарным прафесарам кафедры рускай і славянскай моў і рускай літаратуры.
У 1905 годзе ён узначаліў самы значны філалагічны часопіс тагачаснай Расіі - «Русский филологический вестник», дзе змясціў шмат сваіх навуковых прац і бібліяграфічных матэрыялаў. У гэтым жа годзе стаў першым выбраным рэктарам Варшаўскага універсітэта. У 1908 г. пераабраны на новы тэрмін, але ў 1910 годзе адмовіўся ад гэтай пасады ў знак пратэсту супраць самавольства міністра адукацыі. У 1910 — 1916 гг. працаваў у Расіі, у Растове-на-Доне, куды быў эвакуіраваны Варшаўскі універсітэт, а пасля абрання правадзейным членам АН (1916 г.) пераехаў у Петраград. Потым перабраўся ў Мінск, дзе яго застала польская акупацыя. Каб прыцягнуць сусветна вядомага вучонага на свой бок, акупацыйныя ўлады прапанавалі яму пенсію, але Карскі адмовіўся. У снежні 1919 года пабываў у Варшаве, адкуль перавёз у Мінск сваю бібліятэку, якую пазней перадаў Беларускаму універсітэту. Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1920 года вярнуўся ў Петраград, дзе стаў адным з арганізатараў акадэмічнай навукі.
Асобна варта адзначыць уклад Карскага ў арганізацыю навукі на Беларусі і развіццё беларускай культуры. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час ён склаў праграму вывучэння беларускай мовы, падтрымліваў першыя беларускія выдавецтвы, «Нашу ніву» і навукова-літаратурны гурток студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У савецкі час быў старшынёй камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта, правадзейным членам Інбелкульта і ўдзельнічаў у распрацоўцы яго статута. Памёр Я. Карскі 29 красавіка 1931 года.
На радзіме Карскага, у вёсцы Лаша, створаны мемарыяльны музей, яго імем названы Гродзенская абласная бібліятэка, вуліца ў Гродне, Лашанская школа. У 1990 годзе урад Беларусі ўстанавіў восем стыпендый імя Карскага. Скульптурны партрэт вучонага стварыў М. Ражанкоў. Пахаваны Карскі ў Санкт-Пецярбургу.
БРАНІСЛАЎ АДАМАВІЧ ТАРАШКЕВІЧ
(1892 — 1938)
Вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, літара-туразнавец, мовазнавец і перакладчык Б.А. Тарашкевіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 года ў засценку Мацюлішкі (цяпер Літва). Скончыў гіс-торыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1916 г.), працаваў у ім прыват-дацэнтам грэчаскай і лацінскай моў. 3 1918 года загадваў культурна-асветным аддзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1919 годзе выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў Мінскім педінстытуце, а ў 1920 годзе загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэд-няй Літвы, у 1921 — 1922 гг. працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі і быў адным з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1922 годзе выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначаліў у ім беларускі пасольскі клуб.
За абарону правоў беларускага насельніцтва і палітычную дзейнасць у студзені 1927 г. арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 годзе з мэтай дыскрэдытацыі яго выпусцілі на волю, але праз год зноў арыштавалі і ў лістападзе 1932 года асудзілі на 8 гадоў катаржнай турмы. У верасні 1933 года быў абмяняны на савецкага палітвязня і жыў у Маскве, працаваў у Mіжнародным аграрным інстытуце загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі. У маі 1937 года арыштаваны і па беспадстаўным абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы 29 лістапада І938 года расстраляны.
Беларускім мовазнаўствам Тарашкевіч займаўся на працягу ўсяго свайго жыцця. Яшчэ студэнтам 3-га курса Пецярбургскага універсітэта ён апублікаваў у часопісе «Раніца» (1914 г.) артыкул «Не пакідайце сваёй мовы», у якім заклікаў суайчыннікаў шанаваць родную мову, таму што яна з’яўляецца душой народа, запісваць мясцовую лексіку і розныя віды вуснай народнай творчасці - казкі, легенды, песні, прыказкі, загадкі.
У 1913 годзе па прапанове Я. Купалы Тарашкевіч пачаў працаваць над беларускай граматыкай, і ў 1918 г. у Вільні яна ўбачыла свет. Гэтая праца была высока ацэнена спецыялістамі, некалькі разоў перавы-давалася і адыграла выключна вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, бо ўпершыню абагульніла і замацавала пісьмовыя традыцыі, якія склаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у перыядычным друку. Менавіта як аўтар «Беларускай граматыкі для школ» Тараш-кевіч у 1928 годзе быў абраны правадзейным членам АН БССР.
Б.А. Тарашкевіч займаўся і іншымі лінгвістычнымі даследаваннямі. Так, у 1923 г. ім завершаны і здадзены ў друк «Сінтаксіс беларускай мовы», які, на жаль, па нейкіх прычынах не выйшаў, прычым рукапіс яго да гэтага часу не знойдзены. У 1933 годзе Тарашкевіч пісаў з турмы да пракурора ў Вільню, што ўжо доўгі час працуе над гістарычнай граматыкай беларускай мовы. Магчыма, праца была закончана, аднак яе лёс невядомы. Toe ж можна сказаць і пра доктарскую дысертацыю Тарашкевіча «Стыль і фанетыка Лаўрэнцьеўскага летапісу».
Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову два сусветна вядомыя паэтычныя творы — «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. Пераклад «Іліяды» ён пачаў у час працы ў Пецярбургскім універсітэце, а закончыў у 1927 г. у адной з самых суровых турмаў Польшчы — на Бронках. Месцазнаходжанне рукапісу да гэтага часу невядомае. У перыядычным друку апублікаваны толькі дзве перакладзеныя песні «Іліяды».
Паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» была перакладзена ў турэмных засценках у 1931 — 1932 гг. Рукапіс перакладу захаваўся і быў выда-дзены ў 1981 г. у Мінску і ў 1984 г. у Польшчы. Гэты пераклад атрымаў высокую ацэнку беларускіх і польскіх спецыялістаў. Цікавымі з’яўляюцца яго моўныя асаблівасці. Пры выбары беларускіх перакладных эквівалентаў да польскага арыгінала Тарашкевіч свядома арыентаваўся на гутарковую мову і паэтычную вусную народную творчасць. Менавіта гэтым абумоўлена шырокае выкарыстанне форм інфінітываў з ненаціскным суфіксамці (запытаці, ратаваці, жыці), памяншальна-ласкальных форм (вочкі, губкі, заўтрачка, ціхусенька …), прыслоўяў і часціц з узмацняльнымі суфіксальнымі элементамі (тамака, тутака, цяперака, …).
У мове перакладу адлюстраваліся многія асаблівасці паўднёва-заходніх гаворак. Тарашкевіч побач з агульнабеларускай лексікай карыстаўся пры перакладзе і словамі абмежаванага ўжывання: дыялектызмамі, паланізмамі, русізмамі, уласнымі наватворамі і некаторымі іншымі. Увядзенне Тарашкевічам у мову перакладу шэра-гу фанетычных, акцэнталагічных, граматычных і лексічных асаблівас-цей рэгіянальнага характару тлумачыцца не столькі слабай унармава-насцю тагачаснай беларускай літаратурнай мовы, колькі мэтамі версіфікацыйнымі і стылістычнымі: каб вытрымаць рытм і рыфмы вершаваных радкоў і, галоўнае, стварыць мясцовы і часавы каларыт, зрабіць пераклад як мага больш стылістычна адэкватным арыгіналу, мова якога таксама не была пазбаўлена рэгіяналізмаў і архаізмаў.
ПЁТР АПАНАСАВІЧ БУЗУК
(1891 — 1937)
Беларускі мовазнавец-славіст, педагог П. А. Бузук нарадзіўся 14 лі-пеня 1891 г. у в. Цярноўка ў Малдавіі. У 1916 годзе скончыў гісто-рыка-філалагічны факультэт Адэскага ўніверсітэта, з 1920 года дацэнт гэтага ж факультэта. Доктар філалагічных навук (1924), прафесар (1925). Восенню 1925 года па запрашэнні рэктара БДУ У.І. Пічэты пераехаў у Мінск, чытаў лекцыі ва універсітэце, адначасова кіраваў групай аспірантаў.
У 1926 — 1930 гг. загадчык дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта, у 1927 — 1928 гг. — член камісіі жывой беларускай мовы па распрацоўцы праекта правапісу беларускай мовы, графікі; камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы; тэрміналагічнай камісіі па падрыхтоўцы слоўнікаў фізічнай, ветэрынарнай, хімічнай, механічнай, тэатральнай тэрміналогіі. З 1931 г. — дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР, адначасова загадчык кафедры мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. У пачатку 1934 г. П. А. Бузук быў беспадстаўна арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Волагду, дзе працаваў у педагагічным інстытуце. Пасля заканчэння ссылкі ў 1937 годзе зноў арыштаваны і ў гэтым жа годзе расстраляны. Па пратэсце пракурора БССР пастановай Пленума Вярхоўнага суда БССР у 1988 годзе справа ў адносінах П. А. Бузука спынена з-за адсутнасці складу злачынства, вучоны быў рэабілітаваны.
П.А. Бузук быў выдатным мовазнаўцам-паліглотам, валодаў усімі славянскімі мовамі, малдаўскай, румынскай, італьянскай, нямецкай, англійскай, французскай, літоўскай, татарскай, яўрэйскай, грэчаскай, лацінскай, грузінскай. Веданне рознасістэмных моў дазволіла стварыць шэраг прац, прысвечаных пытанням агульнага мовазнаўства. Галоўны кірунак навуковай дзейнасці П. А. Бузука — даследаванне беларускіх дыялектаў і распрацоўка пытанняў лінгвістычнай геаграфіі. Разам з С. Некрашэвічам склаў «Праграму для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак, пераходных да суседніх моў» (1927), да збору гаворак былі шырока прыцягнуты студэнты і грамадскасць.
На аснове сабранага матэрыялу былі напісаны многія артыкулы і манаграфія «Спроба лінвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч. 1. Фанетыка і марфалогія. Вып. 1. Гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі і сусед-ніх мясцовасцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці ХХ в.» (1928). Гэта першы дыялекталагічны атлас беларускай мовы, які складаецца з 20 лінгвістычных карт і 111 старонак каментарыяў да іх.
П.А. Бузук — першы беларускі мовазнавец, для якога тэарэтычнае абгрунтаванне лінгвістычнай геаграфіі было справай усёй яго навуко-вай дзейнасці. Ён акрэсліў асноўныя праблемы лінгвагеаграфіі, якія і сёння застаюцца актуальнымі. Вучоны лічыў, што звесткі пра пашырэнне славянскіх моў і іх дыялектаў, пра іх узаемаадносіны з’яўляюцца неабходнай крыніцай вывучэння гісторыі і этнаграфіі славянскіх народаў, высвятлення іх паходжання.
Карпатлівае даследаванне гісторыі беларускай мовы ў яе сувязі з іншымі славянскімі мовамі П. А. Бузук спалучаў з інтэнсіўнай распрацоўкай актуальных праблем сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (12 — 21 лістапада 1926 года) П. А. Бузук прачытаў даклад «Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў». Шэраг артыкулаў прысвяціў пытанням культуры беларускай літаратурнай мовы, праблеме ўзаемаадносін беларускай літаратурнай мовы і народ-ных дыялектаў.
Напісаў некалькі літаратуразнаўчых прац, прысвечаных аналізу творчасці беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, пісьменнікаў братніх славянскіх народаў. Пад псеўданімам П. Росіч друкаваў вершы, апавяданні, пераклады ў «Маладняку», «Полымі», рэспубліканскіх газетах.
ЯЗЭП ЮР’ЕВІЧ ЛЁСІК
(1884 — 1940)
Язэп Юр’евіч Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 года ў вёсцы Міка-лаеўшчына былога Менскага павета ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Паспяхова скончыў мясцовую народную школу, два гады самастойна рыхтаваўся і ў 1898 годзе паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Аднак з другога класа за свавольны характар і частыя спрэчкі з выкладчыкамі быў выключаны. Засмучонага юнака выручыў старэйшы брат Антон. Ён уладкаваў яго ў апошні клас Ноўгарад-Северскага, што на Палтаўшчыне, гарадскога вучылішча, дзе сам у гэты час працаваў выкладчыкам. Праз год Язэп скончыў гэтую навучальную ўстанову, затым здаў пры Ноўгарад-Северскай гімназіі экзамен на годнасць народнага настаўніка і быў пасланы на працу ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу. Праз год пераехаў на Палтаўшчыну і працаваў настаўнікам у мястэчку Грамяч. Калі пачалася першая руская рэвалюцыя, вёў антыўрадавую прапаганду сярод мясцовага насельніцтва, за што ў канцы 1905 года быў арыштаваны і больш за год праседзеў у Ноўгарад-Северскай турме. Там дарма часу не губляў, займаўся самаадукацыяй.
У 1907 годзе Я. Лёсіка перавезлі на суд у горад Старадуб. Адтуль ён уцёк і каля двух гадоў жыў у розных месцах нелегальна. На пачатку 1911 года падчас наведвання брата ў Ноўгарад-Северску быў арыштаваны і асуджаны на бестэрміновую высылку ў Сібір. Жыў у Кірэнскім павеце, займаўся фізічнай працай, некаторы час служыў пісарчуком, многа чытаў, наладзіў супрацоўніцтва з газетай «Наша Ніва». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вызваліўся, пераехаў у Менск і распачаў актыўную палітычную дзейнасць, скіраваную на ўстанаў-ленне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Ён увайшоў у партыю Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1918 годзе стаў адным са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і каля года ўзначальваў яе, рэдагаваў газету «Вольная Беларусь», а потым газету «Беларусь». На старонках гэтых і іншых перыядычных выданняў часта выступаў з публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі.
Калі Беларусь была вызвалена ад белапольскіх акупантаў, заявіў аб прызнанні прынцыпаў Савецкай улады, адышоў ад палітыкі і пачаў займацца выключна педагагічнай і навуковай дзейнасцю.
Педагагічную дзейнасць Я. Лёсік вёў у Белдзяржуніверсітэце, Бел-педтэхнікуме і на шматлікіх курсах беларусазнаўства, а навуковую — у Тэрміналагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы, а потым у Інстытуце беларускай культуры. У гэтай даследчай установе ўзначаль-ваў Тэрміналагічную камісію, а з 1927 года з’яўляўся дырэктарам Інстытута навуковай мовы.
Як старшыня Тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы Інбелкульта Я. Лёсік удзельнічаў у апрацоўцы каля 3000 навуковых тэрмінаў па матэматыцы, літаратуры, батаніцы і іншых ведах у аб’ёме сярэдняй школы. У 1927 годзе пад грыфам «Беларуская навуковая тэрміналогія» выйшаў апрацаваны Я. Лёсікам «Слоўнік граматычна-лінгвістычны». Ён налічваў ужо 1592 беларускія тэрміны. З прапанаваных Лёсікам лінгвістычных тэрмінаў значная колькасць была ўведзена ў навуковы зварот упершыню і трывала замацавалася ў мовазнаўчай практыцы (напрыклад, выказнік, двукоссе, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дужкі, займеннік, злучнік, кропка, назоўнік, прыметнік, прыназоўнік, суфікс, шматкроп’е і інш.).
Я. Лёсік многа ўвагі ўдзяляў падрыхтоўцы школьных падручнікаў.
У 1920 годзе выйшла з друку складзеная ім чытанка для беларускіх школ «Наша крыніца».
У 1921 годзе была выдадзена створаная Я. Лёсікам «Практычная граматыка беларускай мовы. Курс першы». Праз год выйшла і другая частка «Практычнай граматыкі». Абедзве часткі потым былі аб’яднаны і ў 1924 годзе выдадзены пад назвай «Пачатковая граматыка». Яна мела чатыры раздзелы: 1) мова, слова, гук; 2) просты сказ; 3) часціны мовы; 4) складаны сказ. Наступныя выданні гэтага падручніка выходзілі пад назвай «Школьная граматыка беларускае мовы». Апошняе, восьмае, выданне гэтага падручніка выйшла ў 1929 годзе. Ад выдання да выдання ён дапрацоўваўся і ўдасканальваўся. Апошнія выданні «Школьнай граматыкі» стаяць на ўзроўні сучасных школьных граматык, а ў некаторых адносінах і пераўзыходзяць іх. Па падручніку навучалася беларускай мове цэлае пакаленне беларускай моладзі.
На аснове лекцый, якія Лёсік чытаў у Белдзяржуніверсітэце, ства-рыў навуковы курс беларускай літаратурнай мовы для настаўнікаў, выкладчыкаў і самаадукацыі з трох кніг: «Граматыка беларускае мовы. Фанетыка». (1926 г.), «Граматыка беларускае мовы. Марфалогія» (1927 г.) і «Сінтаксіс беларускае мовы» (1925 г.)
Я. Лёсік прыняў удзел у рабоце акадэмічнай канферэнцыі па рэфор-ме беларускага правапісу і азбукі (1926 г.) і выступіў на ёй з двума грунтоўнымі дакладамі «Да рэформы беларускай азбукі» і «Да рэформы беларускага правапісу».".
Я. Лёсік часта выступаў у друку з грунтоўнымі артыкуламі аб культуры беларускай літаратурнай мовы і аб мове мастацкай літара-туры і аўтарскіх стылях. Аўтарытэт Я. Лёсіка як таленавітага мова-знаўца несупынна рос. Вось чаму пасля рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук ён быў зацверджаны яе правадзейным членам (1928 год). Аднак працаваць у гэтым новым вучоным званні Я. Лёсіку прыйшлося нядоўга. 17 ліпеня 1930 года ён быў арыштаваны і па надуманым абвінавачванні ў буржуазным нацыяналізме і іншых «грахах» 10 красавіка 1931 года асуджаны на пяць гадоў высылкі ў Саратаўскую вобласць. У высылцы выкладаў рускую мову і літаратуру ў педтэхнікуме. Калі скончыўся тэрмін высылкі, прыехаў у Менск, аднак тут яму жыць не дазволілі. Каб быць паблізу роднай Беларусі, уладкаваўся настаўнікам на станцыі Злынка Бранскай вобласці, Праз год па загаду НКУС вярнуўся на Саратаўшчыну і працаваў у педтэхнікуме. Але і там яго не пакінулі ў спакоі: у 1938 годзе ён быў зноў арыштаваны. Пры вобыску забралі ўсе яго паперы, у тым ліку і рукапіс падручніка для педтэхнікумаў «Русский язык. Синтаксис», ужо амаль завершанага. У Саратаўскай турме Я. Лёсіка трымалі доўга, вялі знясільныя допыты і толькі 31 сакавіка 1940 года асудзілі зноў на пяць гадоў, але ўжо не высылкі, а папраўча-працоўных лагераў. Праз некаторы час жонка атрымала ад турэмнага начальства паведамленне, што яе муж памёр 1 красавіка 1940 года ад туберкулёзу. У названай прычыне смерці можна сумнявацца і думаць, што Я. Лёсік быў закатаваны на допытах ці нават расстраляны. Рэабілітаваны Я. Лёсік толькі 10 чэрвеня 1988 года, а ў маі 1990 адноўлены ў званні акадэміка.
МІКАЛАЙ ЯКАЎЛЕВІЧ БАЙКОЎ
(1889 — 1941)
Беларускі мовазнавец М.Я. Байкоў нарадзіўся 22 лютага 1889 года ў горадзе Бежацк Цвярской вобласці. У 1913 г. скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата-магістранта і быў накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю выкладчыкам філасоф-скіх і педагагічных дысцыплін. У 1918 г. быў абраны выкладчыкам Мінскага настаўніцкага інстытута, ператворанага ў пачатку 1919 г. у Педагагічны інстытут, а ў сярэдзіне 1920 г. — у Інстытут народнай асветы. Там чытаў курсы педагогікі, псіхалогіі, логікі і гісторыі філасофіі. Выкладчыцкую дзейнасць у гэтых інстытутах, а пазней у Белпедтэхнікуме спалучаў з даследчай на пасадзе сакратара Тэрміна-лагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветы БССР, а потым Слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР. У сярэдзіне 1930 г. беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 г.
М. Байкоў зрабіў значны ўклад у педагогіку, беларускую літара-туру і беларускую мову, аднак найбольш вядомы ён стаў сваімі мовазнаўчымі працамі, найперш лексікаграфічнымі.
У 1923 г. выйшаў складзены М. Байковым слоўнік тэрміналогіі логікі і псіхалогіі, які змяшчаў 1090 беларускіх тэрміналагічных слоў і слова-злучэнняў як перакладных эквівалентаў да прынятых у беларускай мове тэрмінаў. У 1924 г. апублікаваны ўкладзены М. Байковым і М. Гарэцкім «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які меў на мэце, як сказана ў прадмове, «даць практычную дапамогу пры пераходзе на беларускую мову ў выкладанні навук у беларускіх школах і вядзенні спраў у беларускіх дзяржаўных, грамадскіх і кааперацыйных установах» (больш за 18 000 слоў і словазлучэнняў).
Цікавым для свайго часу быў «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (Ч. 1. Расійска-беларуская. 1927), укладзены Байковым і Бара-ноўскім. Вялікую практычную ролю адыгралі ўкладзеныя Байковым і Не-крашэвічам «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928), дзе рускія словы перакладзены звычайна не адным, а некалькімі сінанімічнымі беларускімі адпаведнікамі.
Многа часу і сіл М. Байкоў аддаў незавершанаму слоўніку жывой беларускай мовы, калектыўная праца над якім паспяхова вялася з 1925 г. і лічылася найважнейшым навуковым заданнем Інбелкульта, а потым і АН БССР. З’яўляючыся сакратаром Слоўнікавай камісіі, Байкоў кіраваў збіраннем лексічных матэрыялаў. Ён склаў і праект укладання гэтага слоўніка, абмеркаваны і прыняты камісіяй 15 краса-віка 1929 года.
М. Байкоў быў перакананым прыхільнікам ачышчэння беларускай літаратурнай мовы ад непатрэбных запазычанняў і стварэння навуковай тэрміналогіі на народнай аснове. Гэтыя думкі ён паслядоўна праводзіў у сваёй лексікаграфічнай практыцы і абгрунтоўваў у мовазнаўчых рэцэнзіях і артыкулах.
У сярэдзіне 1930 года беспадстаўна абвінавачаны і звольнены з акадэмічнай пасады. Памёр 23 ліпеня 1941 года.
СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ НЕКРАШЭВІЧ
(1883 — 1937)
Беларускі мовазнавец С.М. Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 года ў вёсцы Данілаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Панявежскай настаўніцкай семінарыі (1908) настаўнічаў. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). З 1918 года загадваў беларускай секцыяй пры губернскім аддзеле народнай асветы г. Адэса, вёў арганізацыйную і культурна-масавую работу сярод дэмабіліза-ваных беларусаў-салдат і беларусаў-бежанцаў. Дзякуючы яго намаган-ню да пачатку 1918 навучальнага года ў Адэсе было адкрыта 30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія. З 1920 года працаваў ў Мінску ў апараце Наркамасветы БССР, займаў розныя кіраўнічыя пасады: загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела, інспектар навуковых устаноў, старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі. С.М. Некрашэвіч прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Інбелкульта і ў 1922 — 1925 гг. узначальваў яго. Арганізацыйную і на-вуковую дзейнасць спалучаў з выкладчыцкай у Белдзяржуніверсітэце. У пачатку 1925 года быў камандзіраваны ў Навукова-даследчы інстытут мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце, дзе да ліпеня 1925 года займаўся беларускай мовай пад кіраўніцтвам акадэміка Я. Ф. Карскага.
У 1928 годзе быў зацверджаны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР, адначасова з’яўляўся дырэктарам акадэмічнага Інстытута бела-рускай мовы, а потым стаў старшынёй Галоўнавукі пры Наркам-асветы БССР. 21 ліпеня 1930 года арыштаваны і высланы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР.
У канцы 1937 года арыштаваны паўторна, прывезены ў Мінск і 20 снежня расстраляны.
Асноўны кірунак навуковай дзейнасці С.М. Некрашэвіча — лексі-каграфічны. Як старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі, ён непа-срэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў.
У лютым 1925 годзе Інбелкульт прыняў рашэнне ўкласці слоўнік жывой беларускай мовы. Была створана спецыяльная камісія, якую ўзначаліў С.М. Некрашэвіч. У хуткім часе ён вызначыў і навукова абгрунтаваў тып слоўніка як тлумачальны, крыніцы лексічнага матэрыялу, метады збірання і структуру слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік павінен быў абнародаваць з навуковымі каментарыямі лексічныя багацці беларускай мовы з усёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі ад пачатку 19 ст. да апошняга часу. 20 лістапада 1929 года быў зацверджаны канчатковы праект слоўніка і камісія прыступіла да непасрэднай распрацоўкі слоўнікавых артыкулаў, аднак у сувязі з арыштам С.М. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў работа над слоўнікам жывой беларускай мовы спынілася. Багатая картатэка і апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Улічваючы вялікую патрэбу ў лексікаграфічных даведніках практычнага тыпу, С.М. Некрашэвіч і М.Я. Байкоў па даручэнні Інбел-культа ўзяліся за падрыхтоўку перакладных слоўнікаў. У 1925 годзе яны выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік», у 1928 — «Расійска-беларускі слоўнік». Працы адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы.
С.М. Некрашэвіч шмат займаўся і правапісам. У 1920 годзе ў друку з’яявіўся яго артыкул «Справачнік спрэчных дзеяслоўных форм». На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926) вучоны выступіў са спецыяльным дакладам. Паколькі прынятыя канферэнцыяй пастановы не былі прыведзены ў жыццё, 1 кастрычніка 1927 года была створана новая правапісная камісія начале з С.М. Некрашэвічам. Праз два гады яна прыняла Праект беларускага правапісу, які быў разасланы для абмеркавання. У 1933 годзе перапрацаваны Праект быў перавыдадзены і на яго аснове СНК БССР прыняў вядомую пастанову «Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу», якая ўпершыню афіцыйна ўзаконіла пэўныя правапісныя і граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
Аб’ектам навуковых інтарэсаў С.М. Некрашэвіча была і беларуская дыялекталогія. Так, разам з П. А. Бузуком ён склаў «Праграму для збі-рання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моваў» (1927). У ёй налічвалася 157 пытанняў па фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе і націску, даваліся каштоўныя метадычныя парады. Праграмныя распрацоўкі С.М. Некрашэвіча ў галіне лексіка-графіі заклалі тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялектных слоўнікаў беларускай мовы.
С.М. Некрашэвіч даследаваў і гісторыю беларускай мовы. У працы «Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты» «О уставах манастырскіх» (1928) ён упершыню прааналізаваў гэты рукапісны помнік з графічнага, фанетычнага і граматычнага бакоў. Доўга працаваў Некрашэвіч і над другой сваёй працай па гісторыі беларускай мовы — «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад Евангелія на беларускую мову і мова перакладу», якая, аднак, не была надрукавана.
С.М. Некрашэвіч уважліва сачыў за навуковымі працамі па бела-рускім мовазнаўстве, часта выступаў у друку з грунтоўнымі рэцэнзіямі на іх. Актуальныя пытанні развіцця беларускай мовы і культуры ён узнімаў у сваіх выступленнях на сесіях ЦВК і з’ездах КПБ.