Бакалавр
Дипломные и курсовые на заказ

Эпітэт у паэтычнай мове Т. Бондар

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Большасць эпітэтаў характарызуюць прадметы, але ёсць і такія, якія вобразна апісваюць дзеянні. Пры гэтым, калі дзеянне пазначана аддзеяслоўным назоўнікам, эпітэт выяўлены прыметнікам, калі ж дзеянне названа дзеясловам, то эпітэтам можа быць прыслоўе, якое выступае ў ролі акалічнасці. Эпітэт як разнавіднасць тропу вывучалі шматлікія выбітныя філолагі: Ф. І. Буслаеў, А. Н. Весялоўскі, А. А… Читать ещё >

Эпітэт у паэтычнай мове Т. Бондар (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Змест Уводзіны.

1. Эпітэт у навуковай літаратуры.

2. Эпітэт у мове твораў Т. Бондар

2.1 Семантычная характарыстыка выяўленых эпітэтаў.

2.2 Граматычная характарыстыка эпітэтаў.

Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніц Уводзіны Вобразнасць мовы мастацкай літаратуры залежыць найперш ад выяўленных сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Яны дапамагаюць усебакова і дакладна ахарактарызаваць прадметы і з’явы, падкрэсліваюць найбольш істотныя іх прыметы, робяць вобраз яркім, запамінальным, а мову твораў — больш вобразнай. Нездарма эпітэты адносяцца да залатога фонду мовы.

Пра ролю, прызначэнне эпітэтаў, пра крыніцы іх узнікнення выказвалі меркаванні такія антычныя філосафы, як Арыстоцель, Квінтыліян. Вывучэннем прыроды эпітэтаў займаліся вучоныя мінулага стагоддзя Ф. І Буслаеў, А. М. Весялоўскі, А. А. Патабня, В. У. Вінаградаў, М. А. Рыбнікава, А. П. Яўгеньева і іншыя. Некаторыя працы прысвечаны даследаванню эпітэта, вывучэнню яго спецыфікі, характару і функцый у мастацкім кантэксце, у асобных творах ці ўсёй творчасці таго або іншага пісьменніка.

У лінгвістычнай літаратуры няма адзінага навуковага абгрунтавання разумення сутнасці эпітэта. І. С. Кулікоў, В. П. Рагойша, М. Я. Цікоцкі лічаць эпітэт тропам. Іншыя вучоныя называюць яго мастацкім вобразным азначэннем прадмета (А. А. Макарэвіч), «мастацкім азначэннем» (М. А. Лазарук), «атрыбутыўнай стылемай» (І. Астахаў), «разнавіднасцю азначэння, якое адрозніваецца ад звычайнага экспрэсіўнасцю, пераносным (тропавым) характарам (В. С. Ахманава).

У рабоце мы звернемся да праблемы вызначэння і вывучэння эпітэтаў. Мы разгледзім праблему размежавання такіх тэрмінаў, як эпітэт і лагічнае азначэнне, прааналізуем існуючыя азначэнні эпітэтаў, сістэматызуем разнастайныя класіфікацыі. Эпітэт разглядаецца з пункту гледжання мовазнаўства, таму, узяўшы за аснову даследавання паэтычныя тэксты Таісы Бондар, мы вызначым семантычныя і граматычныя характарыстыкі эпітэтаў. У мовазнаўстве існуюць розныя азначэнні эпітэтаў, таму ў даследаванні будуць прыведзены найбольш поўныя і частаўжывальныя азначэнні, а таксама азначэнні, якія, на наш погляд, з’яўляюцца цікавымі.

Эпітэты, утвараючы ядро якаснай дамінанты тэксту, арганізуюць прастору апавядання, прыцягваючы да сябе ўвагу чытача. Прэдыкатыўная і атрыбутыўная функцыі эпітэта, дапаўняючы адна адну, дазваляюць аб’ёмна і досыць дакладна перадаць аўтарскае стаўленне да свету, а свядомы выбар ад’ектыўнай лексікі спрыяе таму, што эпітэт становіцца важным сродкам стварэння вобразнасці.

Так, дарэчы, праблема размежавання такіх паняццяў, як «эпітэт» і «азначэнне» застаецца вельмі актуальнай. Тыя даследчыкі, што прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна «эпітэт», адносяць яго да чыста стылістычных з’яў. Гэта маляўнічае вобразнае азначэнне, якое ўзнікае звычайна на аснове пераноснага або эмацыянальнага значэння слова (Л. К. Бабылёва, Б. В. Тамашэўскі).

Прыхільнікі шырокай трактоўкі эпітэта лічаць, што экспрэсіўна-вобразную функцыю могуць выконваць і нейтральныя, звычайныя азначэнні (Л. І. Цімафееў, Э. П. Рызель).

Такім чынам, размежаваць два паняцці — лагічнае азначэнне і эпітэт не так проста. У нашым даследаванні мы разгледзім розныя трактоўкі гэтых паняццяў.

Традыцыйнай формай выражэння эпітэтаў лічыцца прыметнік. Некаторыя даследчыкі (В. П. Рагойша, М. А. Лазарук) лічаць, што эпітэты могуць выражацца таксма прыслоўем. Асобныя вучоныя ў сістэму эпітэтаў уключаюць дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе (В. П. Рагойша, І.С.Глазунова).

На нашу думку, граматычныя формы выражэння эпітэта абмяжоўваюца тымі часцінамі мовы, якія здольны выражаць якасці прадмета, з’явы, асобы (прыметнікі, дзеепрыметнікі, прыслоўі, дзеепрыслоўі, назоўнікі-прыдаткі.

На думку М. Я. Цікоцкага, эпітэт можа выступать не толькі як азначэнне, але і ў якасці выказніка, акалічнасці і іншых членаў сказа. І гэта прасочваецца ў творах паэткі Т. Бондар.

І. Рыбакова адзначае, што сувязь эпiтэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпiтэт i паяснёнае слова ўтвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, усякая iншая сiнтаксiчная функцыя — не функцыя эпiтэта.

Такім чынам, сярод лінгвістаў няма адзінага падыходу да трактоўкі эпітэта: яго азначэння, сінтаксічнай ролі ў сказе, марфалагічнага выражэння. Таксама ў беларускай лінгвістыцы не атрымалі належнай распрацоўкі праблемы класіфікацыі эпітэтаў, іх стылістычныя функцыі, іх значэнне і значнасць.

Выбар творчасці дадзенага паэта ў якасці аб’екта даследавання курсавой работы не з’яўляецца выпадковым, паколькі эпітэты Т. Бондар вельмі разнастайныя па сваёй семантыцы, утварэнні, структуры, граматычных адзнаках. Іх высокая вобразнасць робіць іх сапраўднай скарбніцай пры вывучэння вобразных сродкаў: тропаў і фігур. Цікавыя аказіянальныя эпітэты Т. Бондар дапамагаюць грунтоўна разгледзець семантыку эпітэта ў цэлым, прасачыць утварэнні эпітэтаў, даць ім характарыстыку.

У рабоце ставіцца задача апісання эпітэтаў з дзвюх пазіцый: з аднаго боку, уяўляецца актуальным даследаванне фармальных асаблівасцяў эпітэтаў з пункту гледжання іх марфалагічных тыпаў, структурных асаблівасцяў, выяўленне механізмаў змены семантыкі слоў у ролі эпітэтаў; з другога боку, важна апісаць семантычныя разнавіднасці азначэнняў і ўмовы, пры якіх яны становяцца эпітэтамі.

1. Эпітэт у навуковай літаратуры Тропы (алегорыя, іронія, гіпербала, літота, метафара, метанімія, аксюмаран, перыфраз, параўнанне, сінекдаха, эпітэт) — слова/выраз, выкарыставанае з мэтай стварэння вобразнасці гаворкі, наданні ёй мастацкай выразнасці. Шматлікія з тропаў досыць добра вывучаны. Метафара і метанімія актыўна даследуюцца ў семантычным і кагнітыўным рэчышчах, шмат прац прысвечана даследаванню параўнання, аксюмарана.

Сярод выяўленча-выразных і вобразных сродкаў беларускай мовы эпітэт займае далёка не апошняе месца. Па ўжывальнасці дадзены троп з’яўляецца адным з лідараў, нароўні з метафарай і метаніміяй. Разам з тым увага, якая надаецца эпітэту ў навуковай літаратуры, як лінгвістычнай, так і літаратуразнаўчай, здаецца нам недастатковай.

Да тропаў, у строгім значэнні гэтага тэрміна, прыналежаць толькі эпітэты, функцыю якіх выконваюць словы, ужытыя ў пераносным значэнні (запах цёплы, блукаючы вечар), у адрозненні ад дакладных эпітэтаў, выяўленых словамі, скарыстанымі ў прамым значэнні (сінія вінаградзіны, далікатная кветка, крокі лёгкія).

Эпітэты, утвараючы ядро якаснай дамінанты тэксту, арганізуюць прастору апавядання, прыцягваючы да сябе ўвагу чытача. Прэдыкатыўная і атрыбутыўная функцыі эпітэта, дапаўняючы адна адну, дазваляюць аб’ёмна і досыць дакладна перадаць аўтарскае стаўленне да свету, а свядомы выбар ад’ектыўнай лексікі спрыяе таму, што эпітэт становіцца важным сродкам стварэння вобразнасці.

Эпітэт — вобразнае азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з’яву, вылучае і дае мастацкае акрэсленне істотнай рысы ці прыметы якога-небудзь прадмета, з’явы, ацэньвае гэты прадмет ці з’яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх. Эпітэт узмацняе выразнасць, вобразнасць мовы твора, надае яму мастацкую, паэтычную яркасць, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці. Эпітэты, як сінонімы, фразеалагізмы, выражаюць нацыянальную спецыфіку мовы, і невыпадкова іх адносяць да залатога моўнага скарбу.

Эпітэт — гэта троп, моўны сродак мастацкай выразнасці; эпітэт — гэта і слова з пэўным лексічным значэннем. Таму вучоныя разглядаюць яго ў двух аспектах — літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Вывучаючы эпітэт у лінгвістычным аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго дэнатацыйнага і канатацыйнага значэнняў, спалучальнасць з паяснёным словам, стылістычную характарыстыку і функцыю.

Пра ролю і вобразных азначэнняў у мастацкім творы пісалі і антычныя філолагі, і філолагі нашага часу, але ў навуковай літаратуры пакуль няма ні адзінага вычарпальнага акрэслення самога тэрміна, ні дакладнага вызначэння яго зместу і аб’ёму. Адны даследчыкі прытрымліваюцца так званага вузкага разумення тэрміна эпітэт і адносяць да эпітэтаў толькі азначэнні, якія характарызуюцца свое асаблівай мастацкай выразнасцю, вобразнасцю. Такія эпітэты, на іх думку, — пераважна з паэтычных твораў — адлюстроўваюць аўтарскае бачанне свету, выяўляюць яго пачуцці, яго светаўспрыманне. Пры такім разуменні эпітэт — мастацкае азначэнне, здольнае выклікаць у чытача вобразнае ўяўленне.

Другiя даследчыкi разглядаюць эпiтэт як мастацкае азначэнне ў шырокiм сэнсе слова i лiчаць эпiтэтам кожнае слова, якое паясняе, характарызуе нейкае паняцце, прадмет, з’яву. Л. Шмафееў i С. Тураеў пiшуць, што ў стылiстычным кантэксце ўсякае азначэнне можа быць вобразным. Так, са словам дуб Я. Колас спалучае азначэннi высокі, вячысты, стары, якія ў адпаведным стылiстычным кантэксце ўспрымаюцца як вобразныя — як эпiтэты [7, с. 3].

Эпітэт (грэч. epitehon — прыдатак) — адзін з самых традыцыйных тропаў — вобразнае азначэнне прадмета або з’явы, якое адрозніваецца ад звычайнага азначэння пераносным сэнсамі экспрэсіўнай функцыяй. Эпітэт дапамагае дакладна і ўсебакова ахарактарызаваць пэўны прадмет, з’яву, падзею ці чалавека, вылучыць і апісаць іх найбольш істотныя індывідуальныя рысы [15, c. 117].

Эпітэт у лінгвістычных і энцыклапедычных слоўніках характарызуецца як «азначэнне, дададзенае да назвы прадмета з мэтай падкрэсліць характэрную ўласцівасць прадмета, надаць яму мастацкую выразнасць, паэтычную яркасць; як «найпростая форма паэтычнага тропу, якая ўяўляе сабой азначэнне, якое характарызуе якая-небудзь уласцівасць, асаблівасць прадмета, паняцці, з’явы» .

Важным даследаваннем на дадзеную тэму з’яўляецца артыкул пра эпітэт А. А. Патабні ў яго кнізе «З запісак па тэорыі славеснасці. Паэзія і проза. Тропы і фігуры»; праца была перавыдана ў яго кнізе «Тэарэтычная паэтыка» [Патабня 1990]. Навуковец развівае думку пра тое, што слова і славесны твор першапачаткова міфалагічныя. Зыходзячы з тэорыі вобразнасці ўнутранай формы, А. А. Патабня вызначае эпітэт як форму, агульную ў адносінах да ўтрымання, гэта значыць фігуру, а не троп. Эпітэт з’яўляецца праявай мастацкай тыповасці, ці сінекдахічнасці, калі выява становіцца ў думках пачаткам шэрагу падобных і аднастайных выяў" [13, с. 125], у ім выяўляецца нейкая абагульненая, тыповая рыса, якая паўтараецца ў прыкмеце прадмета. А. А. Патабня зводзіць эпітэт да набору паўтаральных тыповых азначэнняў.

Эпітэт традыцыйна разглядаецца як атрыбут, які не проста характарызуе аб’ект з якога-небудзь боку, а які вылучае яго ўласцівасці, прапушчаныя скрозь прызму эмацыйна-псіхалагічнага і індывідуальна-аўтарскага бачання свету. Рускі даследчык Глазунова лічыць, што эпітэт як атрыбутыўнае слова нясе інфармацыю пра аб’ект, яго ўласцівасці і стаўленне да яго гаворачага. Даследчыца кажа, што ў эпітэце асоба эксплікуецца як суб’ект творчай дзейнасці, накіраванай на спазнанне аб’екта, яго кваліфікацыю (кагнітыўная функцыя эпітэта) і адзнакі з пункту гледжання эстэтычных прынцыпаў (эстэтычная функцыя эпітэта), а таксама дзейнасці, накіраванай на выраз атрыманых назіранняў моўнымі сродкамі і іх перадачу адрасату (камунікатыўная функцыя эпітэта). Аўтар даследавання падкрэслівае той факт, што мастацка і эстэтычна нейтральнае азначэнне, напрыклад, у штодзённа-гутарковым стылі гаворкі, не з’яўляецца эпітэтам [8, с. 86]. На наш погляд, у гутарковай гаворцы і нават у навуковым стылі маюцца азначэнні, якія змяшчаюць у сваёй семантыцы ацэнкавыя ці эмацыйна-экспрэсіўныя канатацыі (напрыклад: Добры дзянёк! у значэнні «дрэнны, агідны»). Безумоўна, у гэтым выпадку азначэнню ўласцівая эмацыйнасць і экспрэсія, але не эстэтычная функцыя.

Відавочна, што не кожнае азначэнне — эпiтэт. Не з’яўляюцца эпiтэтамi лагічныя азначэннi: яны не маюць вобразнасцi. Лагiчнае азначэнне iндывiдуалiзуе паняцце цi прадмет, адрознiвае яго ад падобных, такіх самых паняццяў цi прадметаў. Лагiчнае азначэнне называе такую прымету паяснёнага прадмета, якая абмяжоўваевае яго аб’ём. Вобразнае азначэнне (эпiтэт) нiчога не дадае да зместу паняцця цi прадмета, а вылучае, узмацняе тыповую (характэрную гэтаму паняццю цi прадмету) прымету, ацэньвае прадмет, выражае адносiны аўтара да яго i, такім чынам, выступае як сродак стварэння мастацкага вобраза [7, с. 4].

Эпiтэт адрознiваецца ад звычайнага, лагiчнага азначэння сваім пераносна-вобразным ужываннем. Параўнаем: асеннія дажджы 'дажджы, што iдуць восенню' i асеннія дажджы 'нудныя, сумныя, дакучлiвыя'.

Вобразнасць азначэння, як правiла, выяўляе кантэкст, сувязь з iншымi словамi ў сказе. І лагiчнае азначэнне становiцца вобразным, гэта значыць эпітэтам, калi ў сказе яно паўтараецца [7, с. 5].

Менавіта кантэкст акрэслiвае стылiстычную функцыю эпiтэта, вызначае яго месца ў мастацкiм радку. Нярэдка лагiчнае азначэнне, калi яно стаiць побач з эпiтэтам, пад яго ўплывам таксама становiцца вобразным, характарыстычным.

Варта размежаваць эпітэт і сумежныя паняцці, у прыватнасці, лагічнае азначэнне і эпітэт. В. І. Каралькоў вызначае тры адрозненні паміж азначэннем і эпітэтам:

1. З пункту гледжання пазнавальнай функцыі, азначэнне дадае да паняцця прыкмету, якая абмяжоўвае яго аб’ём, гэта значыць ажыццяўляе лагічную класіфікацыю. Эпітэт жа вылучае, узмацняе тыповую прыкмету, выступаючы ў якасці эканамічнага сродку стварэння мастацкай выразнасці.

2. З пункту гледжання камунікатыўнай функцыі, азначэнне адхілена ад усіх бакоў асобы, акрамя чыста інтэлектуальных. Эпітэт звычайна выяўляе цэласнае стаўленне суб’екта, ажыццяўляе каштоўнасную, аксіялагічную кваліфікацыю аб’екта.

3. З пункту гледжання лінгвістычнай функцыі, азначэнне адносіцца да побытавай і навуковай тэрміналогіі. Эпітэт уяўляе сабою «вольнае словазлучэнне, у ідэале — свежы «выраз», што адрозніваецца арыгінальнасцю. Да прыкладу, прыметнік у выразе каменная хата можа быць азначэннем і эпітэтам у залежнасці ад кантэксту (параўн.: каменны — з аднаго боку — «зроблены з камення», з іншай — «халодны» з усёй сукупнасцю злучаных з гэтым прыкметай асацыяцый, у тым ліку сітуатыўнага, эмацыйнага характару).

Супастаўленне эпітэта і азначэння прывяло нас да наступных высноў.

1. Эпітэт і азначэнне — дзве розныя, але не цвёрда супрацьпастаўленыя з’явы. Эпітэт — прыватная разнавіднасць азначэння.

2. Азначэнне-эпітэт функцыянуе ў мастацкім дыскурсе ў адрозненні ад «лагічнага» азначэння, характэрнага для навуковай, дзелавой гаворкі.

3. Эпітэт — разнавіднасць азначэння, ускладненая суб’ектыўным стаўленнем у рамках мастацкага тэксту.

4. Эпітэт, які функцыянуе ў мастацкім тэксце, звычайна валодае вобразнасцю і экспрэсіўнасцю. Азначэнне часцей за ўсё знаходзіцца па-за мастацкім дыскурсам, што, аднак, не выключае яго экспрэсіўнасці.

Такім чынам, эпітэт — гэта экспрэсіўна-вобразнае, ацэнкавае, суб’ектыўнае вызначэнне аб’екта рэчаіснасці, якое функцыянуе ў рамках мастацкага дыскурсу.

Эпітэт мае сваю спецыфіку ў фармальным плане (атрыбут) і ў семантычным стаўленні (экспрэсіўна-стылістычная неардынарнасць), што адрознівае яго ад іншых тропаў. Да тропаў, у строгім значэнні гэтага тэрміна, прыналежаць толькі эпітэты, функцыю якіх выконваюць словы, ужытыя ў пераносным значэнні, у адрозненні ад дакладных эпітэтаў, выяўленых словамі, скарыстанымі ў прамым. Эпiтэт адрознiваецца ад звычайнага, лагiчнага азначэння сваім пераносна-вобразным ужываннем.

Вывучэнню эпітэтаў прысвечана шмат прац, але няма адзінства ў вызначэнні тэрміна «эпітэт». Над гэтай праблемай працавалі такія вучоныя, як Ф. І Буслаеў, А. М. Весялоўскі, А. А. Патабня, В. У. Вінаградаў, М. І. Рыбнікава, А. П. Яўгеньева, Н. В. Гаўрош, Б. В. Тамашэўскі, М. Я. Цікоцкі.

Па-рознаму вырашаецца ў навуковай лiтаратуры і праблема класiфiкацыi эпiтэтаў. Адны вучоныя вызначаюць тыпы эпітэтаў з улікам іх семантычных уласцівасцей, другія — за аснову бяруць асаблівасці стылістычнага ўжывання, трэція — ступень устойлівасці сувязі паміж эпітэтам і паяснёным словам [20, с. 55].

Паводле сувязі мастацкага азначэння (эпітэта) і паяснёнага слова можна вылучыць наступныя іх разнавіднасці: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя), і народна-паэтычныя (сталыя) [20, с. 55].

Народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя) эпітэты прыйшлі ў літаратурную мову з беларускай вусна-паэтычнай народнай творчасці: ясны месяц, цёмная ноч, сіняе мора, белая бяроза.

Мовавед А. А. Станкевіч у «Рыторыцы» адзначае: «У складзе эпітэтаў вызначаюцца: агульнамоўныя (звыклыя), народна-паэтычныя (сталыя), індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя) эпітэты» .

Сталы і пераносны тыпы эпітэтаў з’яўляюцца асноўнымі разнавіднасцямі мастацкага вызначэння. Складаным з’яўляецца пытанне пра склад і тыпалогіі сталых эпітэтаў. Фальклорны і народна-паэтычны эпітэты некаторыя даследчыкі прынцыпова не адносяць да сталага эпітэта, хоць нельга адмаўляць іх супольнасці. Сам тэрмін «сталы эпітэт» можна ўжываць не толькі ў народнай фальклорнай творчасці, але і ў формулах-клішэ, якія ўжываюцца ў паэтычнай мове вызначанай эпохі.

Сталыя эпітэты спалучыліся з пэўнымі словамі даўно і на працягу стагоддзяў пераходзяць з песні ў песню як гатовыя паэтычныя формулы, амаль не абнаўляючы свайго вобразна-сэнсавага азначэння. На гэтай падставе некаторыя даследчыкі такія азначэнні не лічаць эпітэтамі [7, c. 13].

Характэрная прымета агульнамоўных эпітэтаў — адносна ўстойлівая сувязь іх з паяснёным словам, узнаўляльнасць, частая ўжывальнасць у літаратурнай мове. Гэтыя словы з прамым і пераносным значэннем, стылістычна афарбаваныя і нейтральныя: ясны агонь, цёмны бор, звонкая песня.

Індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя) эпітэты вызначаюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю аўтарскага ўжывання. Яны адлюстроўваюць светапогляд пісьменніка, яго індывідуальныя асаблівасці асэнсавання рэчаіснасці. Такія вобразныя азначэнні надзвычай рэдка спалучаюцца з аднымі і тымі ж словамі, яны адзінкавыя, неўзнаўляльныя. Ступень устойлівасці сувязі ўнутры атрыбутыўнага словазлучэння, у якім паясняльнае слова — аказіянальны эпітэт, невялікая. Умовай узнікнення аўтарскіх эпітэтаў служыць незвычайнасць, нестандартнасць спалучэння слоў, якая адлюстроўвае своеасаблівасць аўтарскіх асацыяцый. Тыя ці іншыя якасці, уласцівасці па сваёй сутнасці не належаць прадмету ўнутрана, не вынікаюць з яго зместу, аўтар бярэ іх з іншай сферы на аснове ўнутранага ці знешняга падабенства. У выніку ствараецца непаўторны зрокавы, слыхавы, абаняльны вобраз [7, с. 10].

Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў пераважнай большасці — метафарычныя вобразныя азначэнні, якія выражаюць аўтарскую ацэнку навакольнага жыцця, дапамагаюць нам бачыць свет у складанай прызме асацыяцый, знаходзіць падабенства і выяўляць аналогіі, якія даюць магчымасць зразумець нябачныя на першы погляд сувязі паміж разнастайнымі з’явамі.

Базай для стварэння аказіянальных эпітэтаў часта становіцца аксюмаран: эпітэт разам з паяснёным назоўнікам уіварае спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адзін аднаго, але ўжытыя разам даюць новы паэтычны вобраз [7, с. 11].

Горкі цукар падману дамешваю ў каву, Пагаджаюся ўсмешліва: трэба глынуць… [6, с. 43].

Аказіянальнымі з’яўляюцца ў большасці выпадкаў эпітэты-прыдаткі. Вобраз, створаны такімі мастацкімі азначэннямі, можа ўзнікаць на аснове сімвалічнага значэння паяснёнага слова. Як правіла, гэтыя эпітэты-прыдаткі функцыянуюць у метафарычным кантэксце з ярка выражанай алегарычнасцю, што забяспечвае семантычную двухпланавасць, своеасаблівы паралелізм, суіснаванне двух значэнняў слова — прамога і пераноснага, дэнататыўнага і канататыўнага.

Некаторыя вучоныя лiчаць, што эпiтэт неабходна разглядаць у цеснай сувязi з эвалюцыяй паэтычнага стылю. Невыпадкова руская даследчыца А. Яўгеньева адрознiвае антычны, класічны, рамантычны i рэалiстычны эпiтэт, заўважаючы, што выкарыстанне прыметніка-азначэння як мастацкага прыёму ў кожную эпоху адбываецца па-рознаму. Другiя даследчыкi за аснову класiфiкацыi бяруць асаблiвасцi стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам. У выніку выдзяляюць наступныя тыпы эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя), народна-паэтычныя (сталыя, звыклыя). Сталы і пераносны тыпы эпітэта вылучаюцца практычна ўсімі лінгвістамі. Апроч дадзеных разнавіднасцяў эпітэта існуюць і некаторыя іншыя тыпы. Разгледзім іх больш падрабязна, тым больш што крытэрыі, пакладзеныя ў аснову іх вылучэння, даволі разнастайныя.

Метафарычны і метанімічны тыпы эпітэтаў у вышэйшай ступені прадуктыўныя ў мастацкіх тэкстах. У аснове эпітэта можа быць метанімічны перанос назвы, такія эпітэты завуцца метанімічнымі. Метафарычныя і метанімічныя эпітэты адносяцца да тропаў. Азначэнні, выяўленыя словамі, якія захоўваюць у тэксце сваё прамое значэнне, нельга аднесці да тропаў, аднак гэта не азначае, што яны не могуць выконваць эстэтычнай функцыі, быць моцным выяўленчым сродкам. Такія дакладныя эпітэты не саступаюць у выразнасці любым метафарычным, якія мог бы выкарыстоўваць мастак для апісання якой-небудзь з’явы. Яркую маляўнічасць часта надаюць гаворкі каляровыя эпітэты:

Блакітны вецер нязведанных даляў, -;

Знік бераг,і курс на буру ляжыць.

(«Папяровы караблік»).

Сваё сэрца ў маі.

Папракаць не трэба…

Вецер надзімае Сіні ветразь неба… [5, с. 53].

Яшчэ А.М.Весялоўскі адзначыў народную сімволіку кветак, калі фізіялагічнае ўспрыманне колеру і святла злучаецца з псіхічнымі адчуваннямі:

З рамонкаў, чырвоных і чорных, Вянок не сплесці нявесце.

Срэбную стужку У косы твае марозы ўплятуць.

І завеі… [5, с. 50].

Стылістычны падыход да вывучэння эпітэтаў дае магчымасць вылучыць у іх складзе тры групы.

1. Узмацняльныя эпітэты, якія паказваюць на прыкмету, якая змяшчаецца ў вызначаным слове.

Напрыклад,.

І воч не адвесці, і страшна глядзець, Нібы сакавіта-крывавую чырвань На лета выплёсквае ў раніцу — смерць [6, с. 90].

2. Удакладняльныя эпітэты, якія называюць адметныя прыкметы прадмета (бессань-сядзелка). Выразная сіла такіх эпітэтаў нярэдка падмацоўваецца іншымі тропамі, асабліва параўнаннямі .

Паміж узмацняльнымі і ўдакладняльнымі эпітэтамі не заўсёды атрымоўваецца правесці выразную мяжу.

3. Кантрасныя эпітэты, якія ўтвараюць з вызначанымі назоўнікамі спалучэнні процілеглых па сэнсе слоў — аксюмараны:

Горкі цукар падману дамешваю ў каву, Пагаджаюся ўсмешліва: трэба глынуць…

Магчымыя і іншыя групоўкі эпітэтаў. Гэта сведчыць пра тое, што паняцце «эпітэт» аб’ядноўвае вельмі разнастайныя лексічныя сродкі вобразнасці.

А. В. Паўшук кажа пра канстатавальныя і ацэнкавыя семантычныя тыпы эпітэтаў; сярод канстатавальных вылучаюцца фізічныя і катэгарыяльныя эпітэты, а сярод ацэнкавых — этычныя, эстэтычныя і эмацыйныя. Фізічныя, эпітэты пазначаюць пэўныя прыкметы прадметаў, ствараюць літаратурную карціну, перадаюць уражанне суб’екта ад аб’екта і адпавядаюць пяці пачуццям чалавека (зрок, слых, дотык, нюх, густ). Сярод фізічных эпітэтаў можна вылучыць эпітэты, якія пазначаюць гук, колер, матэрыял, памер, форму, тэмпературу, вільготнасць, якасць паверхні навобмацак, пах, густ. Фізічныя эпітэты выкарыстоўваюцца, пераважна, у літаратурных карцінах — апісаннях прыроды, інтэр'еру, чалавека.

Катэгарыяльныя эпітэты пазначаюць абстрактныя прыкметы прадмета, твары, з’явы, філасофскія катэгорыі, спрыяюць перадачы думкі аўтара, ставяцца да інтэлектуальнай сферы, выкарыстоўваюцца пераважна ў дыялогах аб філасофіі, эканоміцы, мастацтве, літаратуры. Апроч эстэтычнай, функцыі катэгарыяльнага эпітэта складаюцца ў найболей выразным і дакладным выражэнні думкі персанажа, стварэнні інтэлектуальнай атмасферы [12, с. 10].

Найболей цікавай і поўнай нам уяўляецца класіфікацыя эпітэтаў даследчыка В. П. Масквіна, які будуе яе на некалькіх падставах. Навуковец вылучае эпітэты, зыходзячы з наступных крытэраў:

1. Характар намінацыі:

а) эпітэты з прамым значэннем (зялёны лес);

б) метафарычныя эпітэты (залаты прамень);

у) метанімічныя эпітэты (зялёны шум).

2. Семантычны параметр:

а) ацэнкавыя (залатое стагоддзе);

б) каляровыя (блакітнае неба).

3. Структура:

а) простыя (дрымучы лес);

б) складаныя (пшанічна-жоўтыя вусы).

4. Ступень засвоенасці:

а) агульнамоўныя (блакітнае мора);

б) індывідуальна-аўтарскія (нецэнзурнае надвор’е).

5. Ступень устойлівасці:

а) вольныя (сінія вочы);

б) сталыя (светлая будучыня);

у) фальклорныя (гора горкае).

6. Стылістычная афарбоўка:

а) гутарковыя (квяцістая вясёлка);

б) газетныя (прагнілы рэжым);

у) кніжныя, паэтычныя (мяцежная душа).

7. Колькасны паказчык:

а) адзінкавыя (лёгкакрылыя мары);

б) падвойныя (залацістыя духмяныя хвоі);

у) патройныя (ігольчасты лёдзісты дробны снег).

8. Спалучэнне з постацямі паўтору:

а) тоеслоўны (гора горкае);

б) скразны (сарамлівы дакор сарамлівых сенажацяў).

У цэлым, класіфікацыя эпітэтаў В. П. Масквіна з’яўляецца самай вычарпальнай з усіх прыведзеных раней.

Як ужо ўзгадвалася раней, эпітэт можна класіфікаваць з розных пазіцый. Семантычна: зааморфныя, прыродныя, каляровыя, побытавыя; стылістычна: узмацняльныя, удакладняльныя, кантрасныя; генетычна: агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія, народна-паэтычныя; структурна: простыя, складаныя; з пункту гледжання прыналежнасці да часцін мовы: эпітэты-прыметнікі, эпітэты-назоўнікі, эпітэты-прыслоўі. Таксама эпітэты можна дзяліць па тыпе пераносу і з пункту гледжання наогул яго прысутнасці: дакладныя, метафарычныя, метанімічныя. Важную ролю таксама адыгрывае і сінтаксічная функцыя эпітэтаў. Так, эпітэт можа з’яўляцца ў прапанове азначэннем, дзейнікам, дадаткам, зваротам. Мы паспрабуем разгледзець эпітэт у лірыцы Бондар з розных пазіцый.

Такім чынам, вырашэнне ў навуковай лiтаратуры праблема класiфiкацыi эпiтэтаў вельмі шырокае. Адны вучоныя вызначаюць тыпы эпітэтаў з улікам іх семантычных уласцівасцей, другія — за аснову бяруць асаблівасці стылістычнага ўжывання, трэція — ступень сувязі паміж эпітэтам і паяснёным словам. Вылучаюць зааморфныя, прыродныя, каляровыя, узмацняльныя, удакладняльныя, кантрасныя, агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія, народна-паэтычныя і іншыя эпітэты. Эпітэтамі могуць выступаць прыметнікі, назоўнікі, прыслоўі. У паэзіі Т. Бондар шырока прадстаўлены аказіянальныя эпітэты, у аснове якіх вельмі часта ляжыць аксюмаран. Аказіянальнымі з’яўляюцца і эпітэты-прыдаткі.

2. Эпітэт у мове твораў Т. Бондар

2.1 Семантычная характарыстыка эпітэтаў.

У лірыцы Таісы Бондар прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя эпітэты. Разгледзім іх непасрэдна на прыкладах.

Асноўнае месца сярод групы вобразных азначэнняў займаюць эпітэты каляровай семантыкі, якія ўспрымаюцца выключна зрокавымі рэцэптарамі.

Колераваму належыць адно са значных месцаў у паэтычных творах Т. Бондар Яна не толькі адушаўляла, яна і афарбоўвала. Кожны чацвёрты яе верш мае ў сваім складзе хоць бы адзін каляровы эпітэт.

Колераў нямала ў вершах Т. Бондар, і часцей за ўсё зялёнага і сіняга. Напрыклад, Блукае зялёнае рэха Па раніцы За крокам і крыкам, і смехам… [4, с. 45].

Вецер надзімае Сіні ветразь неба… [4, с. 69].

Даруй мне, калі ўсё-ткі не змагу Вярнуць табе гадоў зялёны гул… [3, с. 7].

Апроч гэтых колераў, сустракаецца ў паэткі чорны, блакітны, серабрысты, шэры, а таксама чырвоны колер. Усім вядома, што колеры ўплываюць на наша мысленне і пачуцці. Яны становяцца знакамі, служаць сігналамі, якія перасцерагаюць нас, цешаць, засмучаюць, фармуюць наш менталітэт і ўплываюць на нашу гаворку.

Сіні колер — прыкмета філасафічнага погляду на жыццё, спакойны насычаны, крыху пасіўны колер, які, аднак, вельмі насычаны і чысты.

Блакітны колер — прыкмета светлая, чысціні і незаплямленасці, колер неба і блакіту, колер мора і слязы. Блакітнымі ў Т. Бондар выступаюць вецер і вечар.

Зялёны колер — гэта колер самога жыцця, прыроды, колер травы, лісця, зёлак. Аптымістычны і спакойны колер.

Адно з самых важных месцаў у палітры колераў належыць чорнаму колеру.

Чорны колер — колер бяды, тугі, здрады. Паэтка ўмела выкарыстоўвае гэтую фарбу, каб перадаць настрой сваёй лірычнай гераіні, паказаць яе боль і страх.

І тады — няхай чорная зграя Сто разлук пільнуюць мой смех… [5, с. 26].

Здрада зрабіла чорную справу -;

Гругання чорная хмара Кружыць між хатамі… [5, с. 47].

Прааналізаваўшы лірыку Т. Бондар з пункту гледжання каларыстыкі, можна зрабіць наступную выснову: колеры ў яе выконваюць сэнсавую, апісальную і эмацыйную мэты. Так, сэнсавая функцыя складаецца ў актуалізацыі розных прырашчэнняў сэнсу; апісальная — у тым, што каляровыя эпітэты прыцягваюцца пісьменнікам, каб апісанне стала бачным, выпуклым; эмацыйная ж асабліва цікавая: колеры-знакі ў Т. Бондар з’яўляюцца свайго роду «праекцыяй» душэўнага стану яе лірычнага героя. Дэталі-знакі былі неабходны аўтару для таго, каб узмацніць лірычную аснову твора, больш выразна падкрэсліць той ці іншы настрой і, несумнеўна, прыўнесці ў твор сімвалічную загадку.

У падгрупу лексем са значэннем датыкальнага ўспрымання ўваходзяць вызначэнні:

— вагавай семантыкі: цяжкі — (цяжкі гарачы гул; цяжкое сонца); бязважкі — (светлы бязважкі сум);

— тэмпературнай семантыкі: халодны/гарачы — (гарачы бляск), марозны — (водар марозны), цёплы — (цёплае святло);

— семантыкі «вільготны/сухі»: намоклы — (намоклыя агні), сухі — (сухая сляза), ссохлы — (на ссохлым трысці), вільготны — (вільготны дотык цішыні). Шматлікія азначэнні гэтай групы выкарыстоўваюцца не толькі ў прамых, але і ў пераносных лексічных значэннях. Лексемы са значэннем слыхавога ўспрымання: ціхі — (ціхая туга; ціхі смутак), звонкі — (звонкая медзь), гарласты — (чайкі гарластыя), шалёны — (стук шалёны).

Як правіла, дадзеныя вызначэнні ўжываюцца ў прамым значэнні; першае з іх — ціхі — пераважна з семантыкай «спакойны», звонкі і гучны, зычны — са значэннем «гучны, прыкметны» .

Прыродныя эпітэты займаюць не апошняе месца ў лірыцы Т. Бондар. Не толькі сярод людзей, але і сярод прыроды яна адчувае сябе адным з прыродных пачаткаў .

Існаванне Т. Бондар даўно ўпісана ў свет. Яе свядомасць спалучае абліччы людзей з прыроднымі абліччамі стыхій. Яна адчувае, што нешта бязмоўнае, падземнае імкнуцца праз яе здабыць голас. Менавіта таму ў лірыцы Таісы Бондар няма пейзажаў.

Прырода для паэткі—спосаб характарыстыкі не толькі людзей, іх якасцяў, пачуццяў і перажыванняў, але і сродак перадачы праз слова характарыстак прадметаў. Гэта пацвярджаецца бондараўскімі радкамі:

Каб стрэцца з каханнем, Каб стрэцца з каханым.

І водар сунічны адчуць на губах… [6, с. 90].

Вясновым ветрам зап’ю кус хлеба.

Дзе яно неба… [3, с. 84].

Т. Бондар па-свойму ўмее карыстацца прыроднымі эпітэтамі — яны ў яе часта дакладныя, што ніколькі не прымяншае іх ролі як выразна-вобразных сродкаў:

Нясу галінку. А здаецца лёс свой -;

У шэрыя асеннія дажджы… [5, с. 21].

Нібыта я сумую аб разлівах Світанняў росных і густых начэй… [4, с. 34].

Але не толькі пасродкам прыродных характарыстак Т. Бондар умее падкрэсліць усю значнасць той ці іншай з’явы, але і, наадварот, пасродкам чалавечых якасцяў яна як ніхто іншы ўмела апісаць прыродныя з’явы, надаць абстракцыі і неадушаўлёнае адушаўлёнымі якасцямі.

Антрапаморфныя эпітэты. Як і папярэдняя група эпітэтаў, даволі шырока прадстаўлены ў паэзіі Т. Бондар.

Краны ў яе «цыбатыя», гук «спалоханы», мода" капрызная", ранішнія зоркі «сумныя», цень «палахлівы», сонца «азяблае», свет «горды і жорсткі», Беларусь «акрываўленая», ікона «мёртвая», вёсны «юныя», дажджы «вясёлыя» .

Мастацкія прыёмы адухаўлення і персаніфікацыі як неад’емныя ў слоўным жывапісе патрабуюць адпаведнага выражэння, што ў значнай ступені забяспечваюць індывідуальна-аўтарскія эпітэты, мэтазгоднасць якіх, іх эстэтычная функцыя высвятляецца толькі з кантэксту.

Персаніфікуюцца ў Т. Бондар найчасцей з’явы прыроды — вясна, сонца, зоркі, лес і толькі ў асобных выпадках адцягненыя паняцці — струны душы.

У Т. Бондар вельмі многа аказіянальных эпітэтаў, якія вызначаюцца арыгінальнасцю і самабытнасцю мастацкага ўжывання. Іх індывідуальны характар абумоўліваецца спецыфікай аўтарскага стылю.

На сцяжыне, уздоўж, цяжкія кадкі.

З чорным, быццам дзёгаць, малаком… [6, с. 184].

Сон або спомін?Залатая брама, Адкрытая для зорных скразнякоў.

Чырвоны сколак раніцы ля храма У пыле ператрушчаных вякоў [6, с. 69].

Люстэркавы адбітак мой на сколку… [6, с. 69].

Горкі цукар падману дамешваю ў каву… [6, с. 43].

Неба ўсім цяжарам хмарным Цісне, стрымлівае шлях…

Аднекуль жа я помню боль апёкаў,.

Ахвярны танец чорнага кастра… [6, с. 197].

Той жа колер жыцця, што ва ўсіх, То бясколерна-звыклы, то змрочны… [6, с. 187].

Ёсць у Т. Бондар і сталыя эпітэты, якія распаўсюджаны і ў паўсядзённым жыцці, да якіх мы прывыклі і не вылучаем іх з моўнага патоку:

Кветкі… Слава… Паднябессе…

Не да краснае цаны! [5, с. 27].

Ніводным зорным промнем, холад люты, Што і на міг кароткі не слабеў… [3, с. 93].

Не сад, а лес вакол даўно, Дрымучы, спаконвечны… [6, с. 134].

Мэблю зменіць капрызная мода… [3, с. 51].

Такім чынам, у лірыцы дадзенага аўтара прысутнічаюць розныя групы эпітэтаў, сярод якіх значнае месца займаюць эпітэты каляровай семантыкі. Самыя частаўжывальныя колеры: сіні і зялёны. Апроч гэтых колераў, сустракаецца ў паэткі чорны, блакітны, серабрысты, шэры, а таксама чырвоны колер.

Прааналізаваўшы лірыку Т. Бондар з пункту гледжання каларыстыкі, можна зрабіць наступную выснову: колеры ў яе выконваюць сэнсавую, апісальную і эмацыйную мэты.

Вылучаюцца таксама групы лексем са значэннем: датыкальнага ўспрымання, слыхавога ўспрымання, прыродныя эпітэты, антрапаморфныя эпітэты.

Вялікая колькасць аказіянальных эпітэтаў, вызначаецца арыгінальнасцю і свмабытнасцю. Стыль Т. Бондар вельмі незвычайны і індывідуальны.

2.2 Граматычная характарыстыка эпітэтаў.

Спрэчным застаецца пытанне і адносна граматычнага выражэння эпітэтаў.

Тыповымі выразнікамі прыкметы з’яўляюцца прыметнік, прыслоўе і дзеепрыметнік, прычым прыслоўе выяўляе прыкмету ў адносінах да дзеяслова. Асноўным выразнікам эпітэта прынята лічыць прыметнік. Большасць вучоных (В. Тамашэўскі, А. Лук’яноўскі, І. Рыбакова i iнш.) лічыць, што эпiтэты — гэта пераважна якасныя прыметнiкi, простыя i складаныя.

Прыметнік з’яўляецца ўнікальным сродкам перадачы стаўлення чалавека да аб’ектаў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Прыпісваючы прадметам навакольнага свету тыя ці іншыя аб’ектыўна ўласцівыя ім якасці, чалавек дэманструе сваю неабыякавасць гэтым уласцівасцям. Прыметнік здольны пазначыць прыкметы, уласцівыя аб’екту, а таксама стаўленне чалавека да прыкмет прадмета. Сваёй семантыкай, гукавой формай прыметнікі выклікаюць асацыяцыі ў суб’екта, удакладняюць і паглыбляюць характарыстыку аб’ектаў рэчаіснасці.

Якасны прыметнік — асноўны разрад атрыбутыўных слоў, які рэпрэзентуе эпітэт; яно ўтрымоўвае інфармацыю пра аб’ектыўную, пачуццёва ўспрыманую прыкмету, яго вобразнае цэласнае ўяўленне. Гэта ўяўленне ўзбагачаецца аўтарскімі сэнсамі.

Здольнасць звычайнага, лагічнага ад’ектыва пераходзіць у эпітэт часта тлумачыцца узбагачэннем яго семантыкі экспрэсіўнымі, стылістычнымі адценнямі значэння, незвычайным кантэкстным асяроддзем, семантычнай дэрывацыяй розных тыпаў і г. д.

Эпiтэты — гэта i адносныя, i прыналежныя прыметнікі, але тады, калi ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца.

Эпiтэты — гэта i дзеепрыметнiкi, а таксама прыметныя i дзеепрыметныя словазлучэннi. Эпiтэты — гэта спалучэннi прыслоўяў з прыметнiкамi, прыслоўяў з дзеепрыметнiкамi (іскрыста-снежных, наіўна-мудрай). Такія эпiтэты ў лiнгвiстычнай лiтаратуры называюць злітнымі або двайнымі. Злiтныя эпiтэты багатыя сэнсам, арыгiнальныя сваёй ацэначнасцю, своеасаблiвыя паводле граматычнага выражэння. Часта гэта спалучэннi прыметнiка цi дзеепрыметнiка з такім прыслоўем, якое абазначае ступень якасці з рознымi адценнямi ацэначнага характару.

У такіх мастацкiх азначэннях прыметнiк (дзеепрыметнiк) характарызуе прадмет, з’яву, а прыслоўе ўдакладняе гэтую характарыстыку, узмацняе экспрэсіўнасць выказвання. Характарыстыка прадмета дапаўняецца характарыстыкай прыметы.

Другую групу атрыбутыўных канструкцый утвараюць словазлучэнні з дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія валодаюць метафарычным значэннем. У трэцюю групу — групу субстантыўных словазлучэнняў — І. С. Глазунова ўключае канструкцыі з дзеепрыметнікамі. Асаблівасцю апошняй групы атрыбутыўных канструкцый з’яўляецца тое, што носьбіт прыкметы указвае на рэальны прадмет паведамлення, а лексема з атрыбутыўным значэннем выкарыстоўваецца метафарычна.

Злiтныя эпiтэты характарызуюць адначасова i сам прадмет i адносiны да яго. Яны па-фiласофску спалучаюць, аб’ядноўваюць азначэнне прадмета цi з’явы з выражэннем аўтарскіх адносiн да ix. Выключнай выразнасцю i вобразнасцю вызначаюцца злiтныя эпiтэты, выражаныя спалучэннямi прыметнікаў з прыслоўямі, што маюць значэнне найвышэйшай, неабмежаванай ступенi якасці.

Эпiтэты — гэта і дапасаваныя даназоўнікаў назоўнікі, простыя прыдаткi.

Прыдатак у адрозненні ад дапасаванага азначэння-прыметнiка выражае прымету прадмета праз адносiны да яго прадмета, названага самім прыдаткам. У вынiку супастауляюцца два розныя паводле семантыкi назоўнікі, адзiн з якiх выконвае функцыю азначэння (прыдатка), надзяляючы другi своеасаблiвай лексiка-семантычнай характарыстыкай. Прыдатак як бы канцэнтруе ў сабе i значэнне прыметы, i яе своеасаблiвую характарыстычнасць, ацэначнасць, што забяспечвае абагульненае ўспрыманне вобраза прадмета; фактычна ствараецца новае слова-характарыстыка. Прыдатак амаль немагчыма замянiць азначэннем прыметнiкам: не толькi губляецца сэнсавая i эмацыянальная напоўненасць, вобразнасць эпiтэта, а нярэдка разбураецца i сам эпiтэт — замяняецца лагiчным азначэннем [7, с. 8].

Ткалі цуды-зоры, Сутыкнуўшыся з ценем… [4, с. 31].

Спускае сонца свае рукі-промні! [5, с. 25].

Не спадзяваешся — ідзеш За думкай-зманам… [3, с. 30].

Эпiтэт-прыдатак нярэдка так цесна злiваецца, зрастаецца з паяснёным словам, што стварае частку аднаго складанага цэлага. Гэта выразна вiдаць, калi эпiтэт знаходзiцца ў прэпазiцыi да паяснёнага слова.

Эпiтэт-прыдатак разам з паяснёным назоўнікам утварае складанае цэлае, што з’яўляецца не проста лексiчным сiнтэзам, элементы якога ўтвараюць якасна новую семантычную адзiнку. Гэта слова-сiнтагма, кампаненты якой уваходзяць у сiнтаксiчныя ўзаемаадносiны паясняльнага i паяснёнага. У такой сінтагме трансфармуюцца i прыдатак i паяснёнае слова. У аснове стварэння эпiтэта-прыдатка — аналогiя, параўнанне, супастаўленне.

Параўноўваючы пэўныя прадметы, з’явы, пiсьменнiк знаходзiць тую адзiную прымету, дэталь, якая становiцца дамiнантай пры стварэннi новага вобраза. Такое параўнанне легка выяўляецца ў сінтагме «назоўнік + эпітэт-прыдатак», якая не мае адпаведнага сiнанiмiчнага словазлучэння «назоунік + эпiтэт-прыметнік», затое без цяжкасцi замяняецца параўнальным зваротам.

Ажно ўпусціла ноч свой ліхтарык-месяц… [4, с. 51].

Над струнамі-снамі душы… [6, с. 92].

І птушкі! — чарадзеі-дудары… [6, с. 196].

Эпiтэты-прыдаткi могуць узнiкаць на аснове пэўнай характэрнай прыметы, якую аўтар заўважае ў прадмеце цi якою надзяляе гэты прадмет у адпаведнасцi з сэнсавай i iдэйнай арганiзацыяй тэксту. Менавіта такая прымета становiцца матывам для стварэння новага вобраза i можа быць названа ў кантэксце або лёгка выяўлена з падтэксту.

Вобразныя магчымасцi прыдаткаў залежаць ад таго лексiчнага матэрыялу, з якога яны ўтвораны, а таксама ад кантэксту i задумы аўтара. Асаблiвай выразнасцю, ёмiстасцю слова характарызуюцца эпiтэты-прыдаткi, выражаныя аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Значэнне дзеяння выразна адчуваецца i ў семантыцы азначэнняў. У ix кантэкстуальным акружэннi, што забяспечвае дынамiку, пластычнасць i дакладнасць характарыстыкі. Такiя эпiтэты непераўзыдзеныя ўзоры дакладнасцi, трапнасцi, ёмiстасцi вобразнага слова, не кажучы пра ix самабытнасць, змястоўнасць i паэтычнае хараство. Пераважная большасць ix — iндывiдуальна-стылiстычныя і аказіянальныя.

Некаторыя даследчыкi эпiтэта — літаратуразнаўцы — лічаць, што эпiтэт не мае сiнтаксiчна акрэсленага зместу. Яны разглядаюць эпiтэт як слова (цi групу слоў), якое выражае эмацыянальную ацэнку або вобразную характарыстыку адпаведнага паняцця. Такія даследчыкi ўспрымаюць як з’явы не толькі гром, танец, а i грымець, танцаваць, г. зн. лiчаць, што эпiтэтамi могуць быць прыслоўі i дзеепрыслоўі, што характарызуюць дзеяслоў [7, с. 9].

Уключэнне прыслоўяў у склад эпітэтаў уяўляецца мэтазгодным з прычыны таго, што эмпірычнай базай даследавання служыць мастацкі тэкст, а ў мастацкіх тэкстах адной з вядучых намінацый з’яўляецца намінацыя са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, для выражэння якой першапачаткова прызначана прыслоўе. Становячыся адзінкай мастацкага тэксту, якаснае прыслоўе рэалізуе свае семантычныя магчымасці, адлюстроўвае як уласныя характарыстыкі прадмета, так і няўласныя; удзельнічае ў вызначэнні суб’ектна-аб'ектных адносін, калі прадмет малюнка падаецца прыслоўем адносна суб’екта гаворкі (хвалююча салодкі). Прыслоўе здольна не толькі спалучацца з прыметнікам, ствараючы складаны эпітэт, але і самастойна ўжывацца ў якасці эпітэта. Усё гэта кажа пра вялікі семантычны патэнцыял прыслоўя і дазваляе ўключыць яго ў склад эпітэтаў.

І. С. Глазунова таксама робіць спробу класіфікаваць эпітэты па некалькіх падставах. Яна лічыць, што атрыбутыўныя і адвербіяльна-атрыбутыўныя метафарычныя канструкцыі складаюць найбольш прадуктыўную разнавіднасць метафарычных пераносаў. Сярод дадзеных метафарычных структур па колькасці ўжывання прыкметна вылучаецца, па яе меркаванні, група атрыбутыўных словазлучэнняў, аснову якіх складаюць:

— прыметнікі (гарачы гул);

— месна-склонавыя формы назоўнікаў (заход у крыві);

— прыслоўі, якія валодаюць метафарычным значэннем (сакавіта-крывавая чырвань) [8, с. 18].

Большасць эпітэтаў характарызуюць прадметы, але ёсць і такія, якія вобразна апісваюць дзеянні. Пры гэтым, калі дзеянне пазначана аддзеяслоўным назоўнікам, эпітэт выяўлены прыметнікам, калі ж дзеянне названа дзеясловам, то эпітэтам можа быць прыслоўе, якое выступае ў ролі акалічнасці. Эпітэт як разнавіднасць тропу вывучалі шматлікія выбітныя філолагі: Ф. І. Буслаеў, А. Н. Весялоўскі, А. А. Патабня, В. П. Рагойша, А. Лук’яноўскі, І. Рыбакова і інш. — аднак дагэтуль навука не валодае распрацаванай тэорыяй эпітэта, няма адзінай тэрміналогіі, неабходнай для характарыстыкі розных відаў эпітэтаў. Паняцце «эпітэт» часам неапраўдана пашыраюць, адносячы да яго любы прыметнік, які выступае ў функцыі азначэння. З пункту гледжання часцінамоўнай прыналежнасці ў лірыцы Т. Бондар прысутнічаюць эпітэты, якія адносяцца да прыметнікаў:

І самай позняй, самай яркай ружай Даўно не адкупіцца ад бяды… [6, с. 81].

Эпіэты, якія адносяцца да спалучэнняў прыметнікаў з прыслоўямі:

Любові пакутнай, пакутна-цяжкой… [6, с. 86].

Працягла-таямнічы дух… [6, с. 91].

Эпітэты, якія адносяцца да назоўнікаў-прыдаткаў:

Зноў вяжаш новы дзень,.

І промні-спіцы мільгаюць у руках… [3, с. 29].

Кажучы пра адносіны эпітэтаў да пэўнай часціны мовы, варта згадаць і пра выкананне імі сінтаксічных роляў. Так, эпітэт у Т. Бондар часцей за ўсё выступае ў ролі азначэння:

Ад дабраты наіўна-мудрай казкі.

Пра тых, хто царства беднасцю нажыў… [146.

На думку М. Я. Цікоцкага, эпітэт можа выступать не толькі як азначэнне, але і ў якасці выказніка, дзейніка, дапаўнення:

Што біліся ў пальцах музыкі.

Над струнамі-снамі душы… [6, с. 92].

Зноў вяжаш новы дзень,.

І промні-спіцы мільгаюць у руках… [3, с. 29].

Святкуючы пару Вяселляў п’яных… [5, с. 10].

Шляхі расстайныя, цяжкія на паверцы… [6, с. 11].

Некторыя даследчыкі лічаць, што сувязь эпiтэта з паяснёным словам не можа быць прэдыкатыўнай. Эпiтэт i паяснёнае слова утвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу.

Такім чынам, спрэчным застаецца пытанне і адносна граматычнага выражэння эпітэтаў.

Тыповымі выразнікамі прыкметы з’яўляюцца прыметнік, прыслоўе і дзеепрыметнік, прычым прыслоўе выяўляе прыкмету ў адносінах да дзеяслова. Існуе і такі від эпітэта як эпітэт-прыдатак. Прыдатак у адрозненні ад дапасаванага азначэння-прыметнiка выражае прымету прадмета праз адносiны да яго прадмета, названага самім прыдаткам.

Эпiтэты — гэта таксама і спалучэннi прыслоўяў з прыметнiкамi, прыслоўяў з дзеепрыметнiкамi. Такія эпiтэты ў лiнгвiстычнай лiтаратуры называюць злітнымі або двайнымі. Злiтныя эпiтэты багатыя сэнсам, арыгiнальныя сваёй ацэначнасцю, своеасаблiвыя паводле граматычнага выражэння.

Большасць эпітэтаў характарызуюць прадметы, але ёсць і такія, якія вобразна апісваюць дзеянні.

У паэзіі Т. Бондар пераважную большасць складаюць аказіянальныя эпітэты-прыметнікі і эпітэты-дзеепрыметнікі.

Заключэнне Мы прааналізавалі эпітэт у паэтычнай мове Т. Бондар з улікам семантыкі і граматычнага выражэння. Творчасць гэтай паэткі — невычарпальнае поле для вывучэння шматграннасці беларускай мовы. Мэтай дадзенай працы з’явіўся аналіз структурных асаблівасцяў, складу і прызначэння эпітэтаў на прыкладзе творчасці Т. Бондар, мовы яе паэтычных твораў.

У падагульненні нашага даследавання можна зрабіць наступныя высновы:

Эпітэт — гэта экспрэсіўна-вобразнае, ацэначнае, суб’ектыўнае азначэнне аб’екта рэчаіснасці, якое функцыянуе ў рамках мастацкага дыскурсу. эпітэт семантычны граматычны бондар Эпітэт мае сваю спецыфіку ў фармальным плане (атрыбут) і ў семантычным стаўленні (экспрэсіўна-стылістычная неардынарнасць), што адрознівае яго ад іншых тропаў. Да тропаў, у строгім значэнні гэтага тэрміна, прыналежаць толькі эпітэты, функцыю якіх выконваюць словы, ужытыя ў пераносным значэнні, у адрозненні ад дакладных эпітэтаў, выяўленых словамі, скарыстанымі ў прамым. Эпiтэт адрознiваецца ад звычайнага, лагiчнага азначэння сваім пераносна-вобразным ужываннем.

Вывучэнню эпітэтаў прысвечана шмат прац, але няма адзінства ў вызначэнні тэрміна «эпітэт». Над гэтай праблемай працавалі такія вучоныя як Ф. І Буслаеў, А. М. Весялоўскі, А. А. Патабня, В. У. вінаградаў, М. А. Рыбнікава, А. П. Яўгеньева, Н. В. Гаўрош, Б. В. Тамашэўскі, М. Я. Цікоцкі.

Вырашэнне ў навуковай лiтаратуры праблемы класiфiкацыi эпiтэтаў не вызначаецца аднастайнасцю. Адны вучоныя вызначаюць тыпы эпітэтаў з улікам іх семантычных уласцівасцей, другія — за аснову бяруць асаблівасці стылістычнага ўжывання, трэція — ступень сувязі паміж эпітэтам і паяснёным словам. Вылучаюць зааморфныя, прыродныя, каляровыя, узмацняльныя, удакладняльныя, кантрасныя, агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія, народна-паэтычныя і іншыя эпітэты. Эпітэтамі могуць выступаць прыметнікі, назоўнікі, прыслоўі. У паэзіі Т. Бондар шырока прадстаўлены аказіянальныя эпітэты, у аснове, якіх вельмі часта ляжыць аксюмаран. Аказіянальнымі з’яўляюцца і эпітэты-прыдаткі.

На наш погляд, класіфікацыя эпітэтаў В.П.Масквіна з’яўляецца самай вычарпальнай.

Такім чынам, у лірыцы дадзенага аўтара прысутнічаюць розныя групы эпітэтаў, сярод якіх значнае месца займаюць эпітэты каляровай семантыкі. Самыя частаўжывальныя колеры: сіні і зялёны. Апроч гэтых колераў, сустракаецца ў паэткі чорны, блакітны, серабрысты, шэры, а таксама чырвоны колер.

Прааналізаваўшы лірыку Т. Бондар з пункту гледжання каларыстыкі, можна зрабіць наступную выснову: колеры ў яе выконваюць сэнсавую, апісальную і эмацыйную мэты.

Вылучаецца таксама група лексем са значэннем датыкальнага ўспрымання:

— вагавай семантыкі;

— тэмпературнай семантыкі;

— семантыкі «вільготны/сухі;

Шматлікія вызначэнні дадзенай групы выкарыстоўваюцца не толькі ў прамых, але і ў пераносных лексічных значэннях Прысутнічаюць лексемы са значэннем слыхавога ўспрымання.

Таксама і прыродныя эпітэты займаюць не апошняе месца ў лірыцы Т. Бондар.

Антрапаморфныя эпітэты, як і папярэдняя група эпітэтаў, даволі шырока прадстаўлена ў паэзіі Т. Бондар У Т. Бондар вельмі многа аказіянальных эпітэтаў, якія вызначаюцца арыгінальнасцю і самабытнасцю мастацкага ўжывання. Іх індывідуальны характар абумоўліваецца спецыфікай аўтарскага стылю.

Спрэчным застаецца пытанне і адносна граматычнага выражэння эпітэтаў.

Тыповымі выразнікамі прыкметы з’яўляюцца прыметнік, прыслоўе і дзеепрыметнік, прычым прыслоўе выяўляе прыкмету ў адносінах да дзеяслова. Існуе і такі від эпітэта як эпітэт-прыдатак. Прыдатак у адрозненні ад дапасаванага азначэння-прыметнiка выражае прымету прадмета праз адносiны да яго прадмета, названага самім прыдаткам.

Эпiтэты — гэта таксама і спалучэннi прыслоўяў з прыметнiкамi, прыслоўяў з дзеепрыметнiкамi. Такія эпiтэты ў лiнгвiстычнай лiтаратуры называюць злітнымі або двайнымі. Злiтныя эпiтэты багатыя сэнсам, арыгiнальныя сваёй ацэначнасцю, своеасаблiвыя паводле граматычнага выражэння.

Большасць эпітэтаў характарызуюць прадметы, але ёсць і такія, якія вобразна апісваюць дзеянні.

Некаторыя даследчыкi эпiтэта — літаратуразнаўцы — лічаць, што эпiтэт не мае сiнтаксiчна акрэсленага зместу. Яны разглядаюць эпiтэт як слова (цi групу слоў), якое выражае эмацыянальную ацэнку або вобразную характарыстыку адпаведнага паняцця.

Такім чынам, эпітэт у творчасці Т. Бондар з’яўляецца важным сродкам стварэння вобразнасці і вызначаецца семантычнай шматаспектнасцю і граматычнай неаднастайнасцю.

Спіс выкарыстаных крыніц.

1. Античные риторики: Переводы / собр. текстов, комм. и обозрен. С. А. Тахо-Годи. — М.: Изд-во МГУ, 1978. — 352 с.

2. Аристотель. Риторика /Аристотель; пер. О. П. Цыбенко, под ред. О. А. Сычева, И. В. Пешкова; Аристотель. Поэтика / Аристотель; пер. В. Г. Аппельрота; под ред. Ф. А. Петровского; коммент. ст. В. Н. Маркова -2-е изд., перераб. -М., 2007. -256 с.

3. Бондар, Т. І голас набыла душа [Тэкст]: Вершы і паэмы. — Мн.: Маст. Літ., 1980. — 112 с.

4. Бондар, Т. Захапленне [Тэкст]. Вершы / Т. Бондар. — Мн., Маст. літ., 1974. — 80 с.

5. Бондар, Т. Акно ў восень [Тэкст]. Вершы / Т. Бондар. — Мн., Маст. літ., 1977. — 56 с.

6. Бондар, Т. Адна [Тэкст]. Вершы / Т. Бондар. — Мн., Маст. літ., 1989. — 207 с.

7. Гаўрош, Н. В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы [Тэкст] / Н. В. Гаўрош. — Мн.: Выш. шк., 1998. -603 с.

8. Глазунова, И. С. Логика метафорических преобразований [Текст] / И. С. Глазунова. — М.: Наука, 2000. — 167 с.

9. Лингвистический энциклопедический словарь / гл. ред. В. Н. Ярцева. — М., 1990. — 685 с.

10. Лукьяновский, Б. Эпитет у Тургенева [Текст] / Б. Лукьяновский // Творчество Тургенева. — М.: Наука, 1920. — С. 122 — 138.

11. Москвин, В. П. Эпитет в художественной речи [Текст] / В. П. Москвин // Русская речь. — 2001. — № 4. — С. 28−34.

12. Павшук, А. В. Языковая природа и функции эпитета в художественном тексте (на материале романа Асорина «Воля») [Текст]: Автореферат… дисс. канд. филол. наук /А. В. Павшук. — М., 2007. — 21 с.

13. Потебня, А. А. Теоретическая поэтика [Текст] / А. А. Потебня. — М.: Высшая школа, 1990. — 342 с.

14. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік [Тэкст] / - 2-е выд., дапрац. і дапоўн. / В. П. Рагойша. — Мн.: Выш. шк., 1987. — 414 с.

15. Станкевіч, А. А. Рыторыка [Тэкст]: вучэб. дапам. / А. А. Станкевіч. — Мн.: РІВШ, 2010. — 316 с.

16. Томашевский, Б. В. Стилистика [Текст] / Б. В. Томашевский. — Л.: Изд-во ЛГУ, 1983. — 288 с.

17. Томашевский, Б. В. Теория литературы. Поэтика [Текст] / Б. В. Томашевский. — М.: Аспект-Пресс, 1996. — 334 с.

18. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы [Тэкст] / М. Я. Цікоцкі. — Мн., 1971. — 288 с.

19. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы [Тэкст] / М. Я. Цікоцкі. — Мн.: Выш. шк., 1976. — 304 с.

20. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы [Тэкст]: Вучэб. дапам. -2-е выд., перапрац. і дап. / А. К. Юрэвіч. — Мн.: Выш. шк., 1992. — 288 с.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой